Перайсьці да зьместу

Курс — сацыяльная дэмакратыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Курс — сацыяльная дэмакратыя, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 19:54, 4 ліпеня 2020. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Курс — сацыяльная дэмакратыя
Smer — sociálna demokracia
Лідэр партыі Робэрт Фіца
Дата заснаваньня 1999
Штаб-кватэра Браціслава
Ідэалёгія сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал Сацінтэрн,
Партыя эўрапейскіх нацыяналістаў
Колькасьць 16 167
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
5 / 13
· Нацыянальная рада
62 / 150
Афіцыйны сайт strana-smer.sk

Курс — сацыяльная дэмакратыя (па-славацку: Smer — sociálna demokracia, таксама Кірунак — сацыяльная дэмакратыя, да 2005 году — Курс (трэці шлях)) — левацэнтрысцкая палітычная партыя Славаччыны. На дадзены момант зьяўляецца кіруючай.

Партыя была створана ў 1999 годзе папулярным левым палітыкам Робэртам Фіца, які выйшаў з Дэмакратычнай левай партыі (славац. Strana demokratickej ľavice). На парлямэнцкіх выбарах 2004 году партыя дамаглася значнага посьпеху, праведзячы 25 дэпутатаў у парлямэнт. На выбарах у Эўрапарлямэнт, якія адбыліся ў тым жа годзе партыя атрымала 3 з 14 прызначаных для Славаччыны мандатаў. У 2005 годзе ў партыю ўвайшло некалькі больш дробных левых партыяў, уключаючы Дэмакратычную левую партыю, а сама партыя была перайменавана.

На парлямэнцкіх выбарах 2006 году партыя заняла першае месца, атрымаўшы 29,1% галасоў і 50 месцаў у славацкім парлямэнце. Пасьля выбараў быў заключаны саюз з дастаткова папулістычнымі партыямі — Народнай партыяй — Рухам за дэмакратычную Славаччыну і Славацкай нацыянальнай партыяй, дзякуючы чаму лідэр партыі Робэрт Фіца стаў прэм’ер-міністрам Славаччыны. На выбарах у Эўрапарлямэнт 2009 году партыя атрымала 5 з 13 мандатаў, прызначаных для Славаччыны.

На папярэдніх 12 чэрвеня 2010 году парлямэнцкіх выбарах партыя атрымала 880 111 (34,79%) галасоў і 62 месца, перамогшы ў абсалютнай большасьці раёнаў Славаччыны. Аднак адзін з колішніх партнэраў па кааліцыі, РЗДС, не прайшоў у парлямэнт, а Славацкая нацыянальная партыя атрымала 9 месцаў замест былых 20. Прадстаўнікі правацэнтрычных партыяў адмовіліся ўступаць у кааліцыю з Робэртам Фіца. Такім чынам, нягледзячы на найбуйнейшую фракцыю, партыя згубіла пануючае становішча. Новым прэм’ер-міністрам стала Івэта Радзічава.