Партыя вугорскай грамады
Партыя вугорскай грамады | |
Strana maďarskej komunity Magyar Közösség Pártja | |
Лідэр партыі | Ёжэш Бэрэньі |
---|---|
Дата заснаваньня | 22 траўня 1998 |
Распушчаная | 2 кастрычніка 2021 |
Штаб-кватэра |
Чаякава, 8 811 05 Браціслава |
Ідэалёгія | абарона інтарэсаў вугорскага насельніцтва, хрысьціянская дэмакратыя, лібэральны кансэрватызм |
Інтэрнацыянал | Эўрапейская народная партыя |
Колькасьць | 10 000 |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
2 / 13 |
· Нацыянальная рада |
0 / 150 |
Афіцыйны сайт | www.mkp.sk |
Па́ртыя вуго́рскай грамады́ (па-славацку: Strana maďarskej komunity, па-вугорску: Magyar Közösség Pártja), да 2012 — Партыя вугорскай кааліцыі (славац. Strana maďarskej koalície, вуг. Magyar Koalíció Pártja) — правацэнтрысцкая палітычная партыя, якая прадстаўляе інтарэсы вугорцаў Славаччыны. Партыя была заснаваная трыма невялікімі партыямі вугорскай нацыянальнай меншасьці ў 1998 годзе. Нагодай для стварэньня адзінай партыі стала прыняцьце закона, які забараняў фармаваньне кароткачасовых палітычных аб’яднаньняў незадоўга да выбараў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым старшынём партыі стаў Бэла Бугар, якога ў 2007 годзе зьмяніў Пал Чакі. У 2009 годзе выйшлы з партыі Бугар стварыў сваю партыю «Most-Híd» (Мост), якая выступала за міжнацыянальны мір і супрацоўніцтва паміж славакамі і вугорцамі.
У 1998—2006 гадох партыя ўваходзіла ў склад урада Мікулаша Дзурынды, дзе была прадстаўленая 4 міністрамі (Пал Чакі быў міністрам па эўрапейскай інтэграцыі і правам нацыянальных меншасьцяў, Ласла Міклаш — міністрам навакольнага асяродзьдзя, Ласла Дзюроўскі — міністрам рэгіянальнага разьвіцьця, Жолт Шыман — міністрам сельскай гаспадаркі). У 2006—2010 ПВК знаходзілася ў апазыцыі ўраду Робэрта Фіца, у склад якога ўваходзіць нацыяналістычная Славацкая нацыянальная партыя.
На парлямэнцкіх выбарах 12 чэрвеня 2010 году партыя ня здолела пераадолець пяціадсоткавы бар’ер (яна атрымала 109 639 (4,33%) галасоў) і пазбавілася старшынства ў парлямэнце. ПВК прадстаўлена ў Эўрапарлямэнце двумя дэпутатамі. З 2000 году ПВК далучылася да Эўрапейскай народнай партыі.
Удзел у выбарах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рок выбараў | Выбары ў | Галасоў, % | Атрымана мандатаў | Месца на выбарах | Статус |
---|---|---|---|---|---|
1998 | Народная Рада | 9,12% | 15 | чацьвертае | Упершыню |
2002 | Народная Рада | 11,16% | 20 | чацьвертае | ▲ 5 |
2004 | Эўрапейскі парлямэнт | 13,24% | 2 | пятае | Упершыню |
2006 | Народная Рада | 11,68% | 20 | чацьвертае | = |
2009 | Эўрапейскі парлямэнт | 11,33% | 2 | трэцяе | = |
2010 | Народная Рада | 4,33% | 0 | сёмае | ▼ 20 |
2012 | Народная Рада | 4,28% | 0 | восьмае | = |