Перайсьці да зьместу

Хрысьціянскі дэмакратычны рух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хрысьціянскі дэмакратычны рух
Kresťanskodemokratické hnutie
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Ян Фігель
Дата заснаваньня 1990
Штаб-кватэра Браціслава
Ідэалёгія кансэрватызм, хрысьціянская дэмакратыя
Інтэрнацыянал Эўрапейская народная партыя
Колькасьць 11 700
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
2 / 13
· Нацыянальная рада
15 / 150
Афіцыйны сайт kdh.sk

Хрысьціянскі дэмакратычны рух (па-славацку: Kresťanskodemokratické hnutie — KDH) — хрысьціянска-дэмакратычная палітычная партыя Славаччыны. Партыя была створана 17 лютага 1990 году на ўстаноўчым сходзе ў Нітры. Першым старшынём партыі стаў Ян Чарнагурскі. Ужо ў сакавіку 1990 году праз рознагалосьсі партыю пакінулі прадстаўнікі вугорскай нацыянальнай меншасьці, якія заснавалі ўласную хрысьціянска-дэмакратычную партыю. Партыя ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю Мікулаша Дзурынды ў 1998—2006 гадах. Пасьля выбараў 2006 году партыя знаходзіцца ў апазыцыі. Партыя таксама прадстаўлена ў Эўрапарлямэнце 2 дэпутатамі з 13 месцаў, адведзеных для Славаччыны (у 2004—2009 — 3 з 14). Цяперашні старшыня партыі Ян Фігель у 2004—2009 гадах быў эўрапейскім камісарам па адукацыі і культуры.