Перайсьці да зьместу

Інфрачырвонае выпраменьваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Здымак двух людзей у несапраўдных колерах, якія выяўляюць сярэднехвалевае інфрачырвонае («цеплавое») сьвятло.

Інфрачырвонае выпраменьваньнеэлектрамагнітнае выпраменьваньне са спэктральным дыяпазонам паміж чырвоным канцом бачнага сьвятла (з даўжынёй хвалі λ = 0,74 мкм) і мікрахвалевым выпраменьваньнем (λ ~ 1—2 мм). Інфрачырвонае выпраменьваньне вынайшаў у 1800 годзе ангельскі навуковец Ўільям Гэршэль.

У наш час увесь дыяпазон інфрачырвонага выпраменьваньня падзяляюць на тры складнікі:

  • кароткахвалевы абсяг: λ = 0,74—2,5 мкм;
  • сярэднехвалевы абсяг: λ = 2,5—50 мкм;
  • даўгахвалевы абсяг: λ = 50—2000 мкм;

Апошнім часам даўгахвалевую ўскраіну гэтага дыяпазону выдзяляюць у асобны, незалежны дыяпазон электрамагнітных хваляў — тэрагэрцавае выпраменьваньне (сублімілімэтравае выпраменьваньне).

Інфрачырвонае выпраменьваньне таксама называюць «цеплавым» выпраменьваньнем, бо інфрачырвонае выпраменьваньне ад нацепленых прадметаў успрымаецца скурай чалавека як адчуваньне цяпла. Пры гэтым даўжыні хваляў, якія выпраменьваюцца целам, залежаць ад тэмпэратуры нацяпленьня: чым вышэйшая тэмпэратура, тым карацейшая даўжыня хвалі і вышэйшая інтэнсіўнасьць выпраменьваньня. Спэктар выпраменьваньня абсалютна чорнага цела пры адносна невысокіх (да некалькі тысячаў Кельвінаў) тэмпэратурах ляжыць у асноўным менавіта ў гэтым дыяпазоне. Інфрачырвонае выпраменьваньне выпускаюць узбуджаныя атамы ці іёны.

Інфрачырвонае выпраменьваньне часта называюць «цеплавым выпраменьваньнем», але насамрэч гэта сьвятло і электрамагнітнае выпраменьваньне любой частасьці награвае рэчы, якія паглынаюць гэтае выпраменьваньне. На інфрачырвонае выпраменьваньне ад Сонца выпадае толькі 49%[1] цяпла, якое атрымлівае Зямля — астатняе цяпло атрымліваецца ад сьвятла, якое паглынаецца і зноў выпрамяняецца з большымі даўжынямі хвалі. Лазэры, якія выпрамяняюць бачнае сьвятло або ультрафіялет, могуць абпаліць паперу, а вельмі расьпечаныя рэчы могуць выпрамяняць бачнае сьвятло. Рэчы, што маюць пакаёвую тэмпэратуру, выпрамяняюць звычайна ў дыяпазоне 8-25 нм.

Цеплыня — энэргія, якую набывае ці губляе цела пры цеплаперадачы. У адрозьненьне ад цяпла, пераданага сродкамі цеплаправоднасьці або канвэкцыі, выпраменьваньне можа перадавацца ў вакуўме.

  1. ^ Introduction to Solar Energy // Passive Solar Heating & Cooling Manual. — Rodale Press, Inc, 1980.