Вояджэр-2
«Во́яджэр-2» (па-ангельску: Voyager 2) — амэрыканскі касьмічны апарат для даследаваньняў далёкіх плянэт Сонечнай сыстэмы. На сакавік 2005 «Вояджэр-2» знаходзіцца на адлегласьці 11,412 млрд км ад Зямлі. Хуткасьць выдаленьня з Сонечнай сыстэмы — 494 млн км у год.
Апарат ідэнтычны «Вояджэру-1». За кошт гравітацыйнага манэўру каля Сатурна і Ўрана «Вояджэр-2» змог на 20 гадоў скараціць тэрмін палёту да Нэптуну ў параўнаньні з прамой траекторыяй зь Зямлі.
Апарат перадаў на Зямлю тысячы здымкаў Урана, яго спадарожнікаў і кольцаў. Дзякуючы гэтым фатаграфіям навукоўцы выявілі два новыя кольцы і дасьледавалі дзевяць ужо вядомых, акрамя гэтага былі выяўленыя 10 новых спадарожнікаў Урана.
«Вояджэр-2» стартаваў 20 жніўня 1977, гэта значыць на два тыдні раней за «Вояджэр-1».
«Вояджэр-2» блізка падышоў да Эўропы і Ганімэду, галілеевых спадарожнікаў, не дасьледаваных раней «Вояджэрам-1».
Траекторыя зонда мінула спадарожнікі Сатурна Тэфію й Энцэладу.
- 24 студзеня 1986 — «Вояджэр-2» дасягнуў Урана, мінуўшы яго на адлегласьці 107 тыс. км.
- 24 жніўня 1989 — апарат знаходзіўся за 48 тыс. км ад паверхні Нэптуна.
Вось меркаваны наступны лёс апарата:
- 8571 г. — «Вояджэр-2» будзе за 4 сьветлавыя гады ад Зоркі Барнарда.
- 20 319 г. — ён мінуе на мінімальнай адлегласьці, 3,5 сьветлавога году ад зоркі Проксыма Цэнтаўра.
- 296 036 г. — «Вояджэр-2» падыдзе да Сырыюсу на адлегласьць 4,3 сьветлавога году.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Ракета}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |