Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
9 чэрвеня: Міжнародны дзень сяброў
68 — самагубства імпэратара рымскага Нэрона
1534 — Жак Карцье адкрыў раку Сьв. Лаўрэнція
1661 — за мужнасьць, выяўленую ў часе паўстаньня супраць маскоўскіх акупантаў, кароль і вялікі князь Ян Казімер ураўнаваў Магілёў у правах зь Вільняю і надаў яму новы герб з «Пагоняю» (на выяве)
1863 — у Вільні на Лукіскім пляцы расейскія карнікі павесілі Баляслава Калышку, аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
1919 — утварэньне Цэнтральнае беларускае рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны
1929 — у Горадні распачаўся г.зв. «працэс 75-ці» — суд, учынены польскімі ўладамі над дзеячамі беларускага нацыянальнага руху
1935 — у СССР прынялі закон, згодна зь якім уцёкі за мяжу караліся расстрэлам
1970 — у Нью-Ёрку невядомыя забілі Ўладзімера Тамашчыка, архіяпіскапа БАПЦ