Кікляды
Выгляд
Каардынаты: 37°3′0″ пн. ш. 25°28′0″ у. д. / 37.05° пн. ш. 25.46667° у. д.
Кікля́ды, або Цыклядзкія астравы (па-грэцку: Κυκλάδες — ляжаць вакол) — архіпэляг у паўднёвай частцы Эгейскага мора. Уваходзіць у склад Грэцыі.
У архіпэляг уваходзіць больш за 200 астравоў, якія ўтвараюць некалькі выцягнутых з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход гірлянд. Агульная плошча 2,6 тыс.км² . Найбольш буйныя — востраў Наксас (428 км ²), Андрас (380 км ²), Тынас, Парас, Мілас.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грэцкае слова Κυκλάδες літаральна азначае «кругавыя». Так астравы архіпэлягу названы таму, што атачаюць востраў Дэлас, які меў у старажытнасьці велізарнае культурнае і палітычнае значэньне для грэкаў і многіх іншых народаў Міжземнамор'я.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кікляды // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.257