Мэрылін Манро
Мэрылін Манро | |
Marilyn Monroe | |
Імя пры нараджэньні | Норма Джын Мортэнсэн |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 чэрвеня 1926 |
Месца нараджэньня | Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
Дата сьмерці | 5 жніўня 1962 |
Месца сьмерці | Брэнтвуд, Каліфорнія, ЗША |
Прычына сьмерці | barbiturate overdose[d] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1947—1962 |
Псэўданімы | Marilyn Monroe |
Бацька | Charles Stanley Gifford[d] |
Маці | Gladys Monroe[d][3] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000054 |
Сайт | www.marilynmonroe.com |
Подпіс | |
Мэрылін Манро (па-ангельску: Marilyn Monroe), народжаная Норма Джын Мортэнсэн (па-ангельску: Norma Jeane Mortensen), у вадохрышчы Норма Джын Бэйкер (па-ангельску: Norma Jeane Baker; 1 чэрвеня 1926, Лос-Анджэлес — 5 жніўня 1962, Брэнтвуд, Каліфорнія) — амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, поп-ідал.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Норма Джын Бэйкер нарадзілася 1 чэрвеня 1926 году ў Лос-Анджэлесе. Яе маці, Глэдзіс Манро Бэйкер, назвала дзяўчынку ў гонар папулярнай тады акторкі Нормы Толмэдж. Бацькам Глэдзіс назвала Марціна Мортэнсэна, але да таго часу яны рассталіся, і гэтае бацькоўства выклікае сумневы. Ва ўзросьце двух тыдняў Норма была аддадзеная ў прыёмную сям’ю, дзе пражыла 6 гадоў.
19 чэрвеня 1942 году Норма выйшла замуж за Джыма Догерці, пасьля чаго кінула школу і пасялілася ў яго. Праз год пасьля вясельля ён наняўся ў гандлёвы флёт, а Норма Джын пайшла працаваць на авіяцыйны завод. Празь некаторы час яна кідае завод, каб пачаць кар’еру мадэлі. У канцы 1944 году, калі Норма Джын працавала на «Рэйдыё Плэйн», тамака зьявіўся вайсковы фатограф, каб фатаграфаваць жанчын, ён выконваў ваенную замову, для часопіса, каб падняць баявы дух салдатаў. Ён прапанаваў ёй пазіраваць за 5 даляраў у гадзіну, і Норма Джын пагадзілася. У 1988 годзе часопіс «Пэнтхаўс» апублікаваў сэнсацыйны матэрыял аб тым, што быў знойдзены фільм эратычнага ўтрыманьня, зьняты ў 1944 годзе з удзелам Нормы. Пасьля, зрэшты, экспэрты прышлі да высновы, што дзяўчына на гэтым запісе, які атрымаў назву «Стрыптыз і бутэлька кока-колы», не зьяўлялася Мэрылін. У пярэдадне Каляд 1945 году Догерці заявіў, што яна павінна абраць нешта адно: здымацца для часопісаў або быць яго жонкай. 13 верасьня 1946 году яны разьвяліся.
У жніўні 1946 году яна атрымала абяцаньне скласьці кантракт на кінастудыі «20th Century Fox», куды яе бралі статысткай. На студыі ёй і далі імя, пад якім яна пасьля стала знакамітай, — Мэрылін Манро. Прозьвішча Манро прыналежала яе бабулі.
У кастрычніку 1948 году выйшаў у пракат фільм «Харысткі», створаны на кінастудыі «Калямбія пікчэрс». Гэта быў першы фільм, у якім Мэрылін казала і сьпявала. Ён быў вельмі дрэнны, але аб яе голасе адклікаліся вельмі ўхваляльна.
Неўзабаве Мэрылін атрымлівае сямігадовы кантракт са студыяй «20th Century Fox» і ўдзел у фільме «Асфальтавыя джунглі» у галоўнай ролі. Выкладчыкам драматычнага мастацтва акторкі становіцца знакамітая ў Галівудзе эмігрантка з Нямеччыны (тым ня менш вядомая ўсім як выхадзец з Расеі) Наташа Лэйтэс. Фільм выйшаў на экраны ўлетку 1950 году і стаў нараджэньнем Мэрылін як акторкі кіно. Пасьля гэтага яна зьнялася ў некалькіх фільмах у невялікіх ролях. З-за таго, што справы ішлі зусім дрэнна, Мэрылін стала пазіраваць для каляндароў у аголеным выглядзе. Але празь некаторы час выліўся скандал, калі хтосьці ўбачыў падабенства паміж дзяўчынай з каляндара і вядомай акторкай. Прыкладна ў той жа час Мэрылін пачынае ўжываць транквілізатары, якія прапісвалі ў той час студыйныя дактары ўсім папулярным акторам, што звычайна прыводзіла да іх нарказалежнасьці.
У студзені 1954 году яна выйшла замуж за зорку бэйсбола Джо Ды Маджо. Гэты шлюб пратрымаўся ўсяго 9 месяцаў.
У сакавіку 1954 году Мэрылін атрымала ўзнагароду «Самая папулярная акторка».
Пасьля вясельля з Ды Маджо кінастудыя «20th Century Fox» запрасіла яе зьняцца ў мюзікле «Няма лепш бізнэсу, чым шоў-бізнэс».
У студзені 1955 году Мэрылін абвясьціла аб стварэньні ўласнай карпарацыі «Мэрылін Манро Прадакшнс», у якой яна зьяўлялася прэзыдэнтам і ўладальніцай кантрольнага пакета акцый.
Яшчэ ў 1950 годзе Мэрылін пазнаёмілася з драматургам Артурам Мілерам, але потым яны рассталіся і ізноў сустрэліся ў 1955 годзе. Да таго часу ён быў разьведзены, і ад ранейшага шлюбу ў яго было двое дзяцей. Улетку 1956 году яны згулялі вясельле. Гэты шлюб быў самым доўгім: яны пражылі разам чатыры з паловай гады і разьвяліся 20 студзеня 1961 году.
У 1951 годзе Мэрылін пазнаёмілася з Джонам Кенэдзі, які пасьля стаў прэзыдэнтам ЗША. З 1954 году яны ўступілі ў любоўную сувязь і былі блізкія да 1960 году. Па словах Робэрта Слэтцэра, які сьцьвярджае, быццам ён быў таемным мужам і канфідэнтам Мэрылін, увесь гэты час яна вяла дзёньнік, у які занасіла ўрыўкі гутарак з Джонам Кенэдзі. Падчас гутарак зь сябрамі Джон абмяркоўваў палітычныя праблемы або тлумачыў тое або іншае прынятае ўрадам рашэньне. Натуральна, гэтыя гутаркі не прызначаліся для шырокай публікі, але ўяўлялі сабой неад’емную частку жыцьця. Дзёньнік мог утрымоўваць кампрамэтуючую інфармацыю і на прэзыдэнта, і на палітыку краіны ў цэлым. Гэты дзёньнік таямнічым чынам зьнік пасьля сьмерці Мэрылін. Паміж тым блізкія Мэрылін сьцьвярджаюць, што адзінае, што аб’ядноўвае Мэрылін і Слэтцэра — фатаграфія, зробленая па просьбе Слэтцэра, чальца турыстычнай групы, якая адправілася аглядаць Ніягарскі вадаспад, падчас здымак карціны «Ніягара», на якой, па просьбе Слэтцэра, акторка зьнялася зь ім у абдымку. Гэты здымак — адзінае, што можа прад’явіць Слэтцэр у пацьверджаньне свайго знаёмства з Мэрылін, і таму атрыманыя ад яго зьвесткі наўрад ці можна лічыць пэўнымі.
Мэрылін Манро памерла ў ноч на 5 жніўня 1962 году ў Брэнтвудзе (Каліфорнія) ва ўзросьце 36 гадоў ад сьмяротнай дозы снатворнага. Існуе пяць вэрсіяў чыньніку яе сьмерці:
- забойства, выкананае спэцслужбамі па загадзе братоў Кэнэдзі ў пазьбяганьне агалоскі іх сэксуальных сувязяў;
- забойства, выкананае мафіяй;
- перадазоўка наркотыкаў;
- самагубства;
- трагічная памылка псыхааналітыка акторкі Ральфа Грынсана, які загадаў пацыентцы прыняць хларалгідрат неўзабаве пасьля прыёму ёю нэмбутала.
Што стала чыньнікам сьмерці Манро, невядома да цяперашняга часу.
Біяграфічны кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле The Guardian, аб Манро напісана каля 300 кніг, дысэртацый і інш.[4] Першая і адзіная прыжыцьцёвая публікацыя была ў 1961 годзе — «Мэрылін Манро» біёграфа Морыса Золатава.
- «Мэрылін Манро» Дональда Спота
- «Сьвечка на ветры» Джорджа Бэрнаў
- «Сымбаль» Алвы Бэсі
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Фільм | Арыгінальная назва | Роля |
1947 | Жудасная міс Пілгрым | The Shocking Miss Pilgrim | Апэратар на тэлефоне |
1947 | Небясьпечныя гады | Dangerous Years | Іві |
1948 | Скудда-у! Скудда-гэй! | Scudda Hoo! Scudda Hay! | Дзяўчына ў каноэ (сцэны на возеры) Дзяўчына, якая выходзіць з царквы |
1948 | Харысткі | Ladies of the Chorus | Пэгі Марцін |
1949 | Шчасьлівае каханьне | Love Happy | Кліентка Груніёна |
1950 | Квіток у Тамагаўк | A Ticket to Tomahawk | Клара |
1950 | Правы крыж | Right Cross | Dusky Ledoux |
1950 | Агністы шар | The Fireball | Полі |
1950 | Асфальтавыя джунглі | The Asphalt Jungle | Анджэла Фінлэй |
1950 | Усё аб Еве | All About Eve | Міс Казуэл |
1951 | Любоўнае гнязьдзечка | Love Nest | Рабэрта 'Бобі' Стывэнс |
1951 | Маладзей сябе і не адчуеш | As Young as You Feel | Гарыет |
1951 | З жыцьця роднага гораду | Home Town Story | Ірыс Марцін |
1951 | Давай пажэнімся | Let’s Make It Legal | Джойс Манэрынг |
1952 | Начная сутычка | Clash by Night | Пэгі |
1952 | Мы не жанатыя | We’re Not Married | Анабэл Джоўнс Норыс |
1952 | Правадыр чырванаскурых і іншыя… (Па навэлах О. Гэнры) | O. Henry’s Full House | Прастытутка («Фараон і харал») |
1952 | Малпіны свавольствы | Monkey Business | Міс Лоўіс Лорэл |
1952 | Можна ўваходзіць без груку | Don’t Bother to Knock | Нэл Форбс |
1953 | Ніагара | Niagara | Роўз Луміс |
1953 | Як выйсьці замуж за мільянэра | How to Marry a Millionaire | Пола Дэбвойс |
1953 | Джэнтэльмэны аддаюць перавагу бляндынкам | Gentlemen Prefer Blondes | Лорэлей Лі |
1954 | Няма лепш бізнэсу, чым шоў-бізнэс | There’s No Business Like Show Business | Вікі Хофман / Вікі Паркер |
1954 | Рака, зь якой не вяртаюцца | River of No Return | Кэй Ўэстан |
1955 | Сем гадоў жаданьня (Сьверб сёмага году) | The Seven Year Itch | Дзяўчына |
1956 | Аўтобусны прыпынак | Bus Stop | Шэры |
1957 | Прынц і танцорка | The Prince and the Showgirl | Элсі Марына |
1959 | Некаторыя кахаюць пагарачэй (У джазе толькі дзяўчыны) | Some Like It Hot | Душачка Кэйн Кавалшык |
1960 | Зоймемся каханьнем | Let’s Make Love | Аманда Дэл |
1961 | Непрыкаяныя | The Misfits | Розьлін Табэр |
1962 | Нешта павінна здарыцца | Something’s Got to Give | Элен Ўагстаф Ардэн |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ https://www.nndb.com/edu/710/000079473/
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ http://film.guardian.co.uk/features/featurepages/0,,498050,00.html
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэрылін Манро — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт Мэрылін Манро (анг.)
- Мэрылін Манро (анг.) на сайце IMDb
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 1962 годзе
- Пахаваныя ў ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыйным фільме альбо м’юзыкле
- Ляўрэаты прэміі «Давід ды Данатэльлё»
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
- Акторкі ЗША
- Сьпявачкі ЗША
- Памерлі ў Каліфорніі
- Акторкі-самагубцы