Перайсьці да зьместу

Сэбастыян Джавінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэбастыян Джавінка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 студзеня 1987(1987-01-26)[1][2] (37 гадоў)
Рост 162 см[3]
Вага 61 кг[3]
Пазыцыя нападнік, паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2011
2007—2008
2010—2011
2011—2012
2012—2015
2015—2019
2019—2021
2022
Ювэнтус
Эмпалі (арэнда)
Парма (арэнда)
Парма
Ювэнтус
Таронта
Аль-Гіляль
Сампдорыя
37 (3)
35 (6)
30 (7)
36 (15)
55 (9)
125 (73)
57 (12)
2 (0)
Зборныя
2011—2015 Італія 23 (1)

Сэбастыян Джавінка (па-італьянску: Sebastian Giovinco; нарадзіўся 26 студзеня 1987 году, Турын, Італія) — былы італьянскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі. Нягледзячы на ​​свае ня самыя выбітныя фізычныя дадзеныя валодаў высокай хуткасьцю й хвацкім дрыблінгам.

У 14 гадоў ён далучыўся да моладзевай каманды «Ювэнтусу». У сэзоне 2005—2006 гадоў ён перамог у турніры сярод моладзевых камандаў. У асноўнай камандзе «Ювэнтуса» Сэбастыян дэбютаваў 12 траўня 2007 году ў матчы супраць «Балёньні» замяніўшы на полі Рафаэле Палядына, і адзначыўшы свой дэбют галявой перадачай на Давіда Трэзэге. Свой першы гол у Сэрыі А Джавінка правёў ужо ў складзе «Эмпалі», за які гуляў на правах арэнды, 30 верасьня 2007 году ў браму «Палерма».

5 жніўня 2010 году Сэбастыян перайшоў на правах арэнды ў «Парму» з магчымасьцю выкупу паловы правоў на гульца[4][5]. 22 чэрвеня 2011 году прадстаўнікі «Пармы» заявілі аб тым, што клюб выкупіў 50% правоў на кантракт футбаліста[6].

Вяртаньне ў «Ювэнтус»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 чэрвеня 2012 году «Ювэнтус» абвесьціў, што ён выкупіў астатнія 50% правоў на Джавінка ў «Пармы» за 11 млн эўра, заключыўшы зь ім кантракт да 30 чэрвеня 2015 году[7]. Аднак пасьля вяртаньня Сэбастыян гэтак і ня стаў гульцом асноўнага складу клюбу.

19 студзеня 2015 году Джавінка падпісаў кантракт з клюбам «Таронта».

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэбастыян прадстаўляў Італію на кожным узроўні моладзевых зборных ад юніёрскай і вышэй. У моладзёвую зборную Джавінка ўпершыню быў выкліканы на адборачны матч супраць зборнай Альбаніі. За нацыянальную зборную Італіі Сэбастыян дэбютаваў 9 лютага 2011 году ў матчы супраць зборнай Нямеччыны, якая скончылася зь лікам 1:1.

«Ювэнтус»:

«Таронта»:

«Аль-Гіляль»:

  1. ^ а б в Sebastian Giovinco // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Sebastian Giovinco // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ а б в г http://www.torontofc.ca/players/sebastian-giovinco
  4. ^ Giovinco al Parma FCParma.com
  5. ^ Ufficiale: Giovinco addio!. corrieredellosport.it
  6. ^ «Ювентус» продал «Парме» половину прав на Джовинко. calcionews.net
  7. ^ «Giovinco returns to Juventus». Juventus FC.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]