Перайсьці да зьместу

Тыягу Мота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тыягу Мота
Тыягу Мота
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 жніўня 1982 (42 гады)
Сан-Бэрнарду-ду-Кампу, Бразылія
Рост 187 см
Вага 83 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ювэнтус (галоўны трэнэр)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—2007
1999—2001
2007—2008
2008—2009
2009—2012
2012—2018
Барсэлёна Б
Барсэлёна
Атлетыка
Джэноа
Інтэрнацыянале
Пары Сэн-Жэрмэн
84 (11)
68 (6)
6 (0)
27 (5)
55 (11)
166 (8)
Зборныя
2011—2016 Італія 30 (1)
Трэнэрскія клюбы
2019
2021—2022
2022—2024
2024—
Джэноа
Спэцыя
Балёньня
Ювэнтус

Тыягу Мота (па-партугальску: Thiago Motta; нарадзіўся 28 жніўня 1982 году, Сан-Бэрнарду-ду-Кампу, Бразылія) — былы італьянскі футбаліст бразыльскага паходжаньня, паўабаронца абарончага тыпу. У 2011—2016 гадах выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Выхаванец футбольнай школы «Барсэлёны», за якую гуляў на прафэсійным узроўні з 2001 па 2007 гады. На сёньня працуе галоўным трэнэрам клюбу «Ювэнтус».

Мота згуляў 2 матчы за нацыянальную зборную Бразыліі на Залатым кубку КОНКАКАФ у 2003 годзе. У 2011 годзе дэбютаваў у зборнай Італіі, бо паводле правілаў ФІФА футбаліст мае права раз за кар’еру зьмяніць «футбольнае падданства», калі ў яго ёсьць падвойнае грамадзянства, і ён ня быў зайграны ў афіцыйным матчы за нацыянальную зборную. На Залатым кубку КОНКАКАФ Бразылія выступала ў якасьці запрошанай зборнай і дадзены турнір для яе не зьяўляецца асноўным кантынэнтальным спаборніцтвам, у адрозьненьне ад Кубка Амэрыкі.

Мота пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў «Барсэлёне Б» у 1999 годзе, а ў першай камандзе каталёнскага клюбу дэбютаваў 3 кастрычніка 2001 году ў матчы супраць «Мальёркі».

У Лізе чэмпіёнаў сэзону 2001—2002 гадоў Мота згуляў 7 матчаў і дапамог камандзе дайсьці да паўфіналу турніру. Хоць ён і дэманстраваў якасную гульню, канкурэнцыя за месца ў цэнтры поля не дазволіла яму замацавацца ў асноўным складзе. Бразылец згуляў толькі 13 матчаў у Прымэры сэзону 2002—2003 гадоў. Аднак у апошніх чэмпіёнскіх сэзонах Мота праводзіў усё больш часу на футбольным полі, хоць траўмы стала перасьледвалі яго. Тым ня менш, ягоная роля ў перамозе «Барсэлёны» ў Лізе чэмпіёнаў і ў двух чэмпіянатах Гішпаніі была даволі важкай.

У чэрвені 2007 году спартовы дырэктар «Барсэлёны» Чыкі Бэгірыстайн абвесьціў аб тым, што Мота пакідае клюб. У жніўні 2007 году Мота перайшоў у «Атлетыка Мадрыд» за 2 млн эўра. У сэзоне 2007—2008 гадоў Мота згуляў за «Атлетыка» усяго 6 матчаў, прапусьціўшы большую частку сэзона з-за траўмаў — яму зрабілі тры апэрацыі на левай назе за паўгады.

15 верасьня 2008 году Мота перайшоў у італьянскі клюб «Дженоа» як вольны агент[1].

«Інтэрнацыянале»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон 2009—2010 гадоў Мота пачаў у складзе мілянскага «Інтэра», куды ён перайшоў разам з партнэрам па «Джэноа» Дыега Міліта. Мота ў другім туры чэмпіянату забіў гол «Міляну», пачаўшы разгром прынцыповага суперніка. Матч завяршыўся зь лікам 4:0. Пазьней з-за траўмаў Мота страціў месца ў аснове, але паступова вярнуўся ў склад, канкуруючы з Дэянам Станкавічам.

«Пары Сэн-Жэрмэн»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 студзеня 2012 году Мота перайшоў ў францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн»[2], падпісаўшы кантракт на 3,5 гады з заробнай платай у 2 млн эўра за сэзон.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 лютага 2011 году Мота быў выкліканы Чэзарэ Прандэльлі ў зборную Італіі на таварыскі матч супраць зборнай Нямеччыны[3].

«Барсэлёна»:

«Інтэрнацыянале»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Тыягу Мота нарадзіўся ў Бразыліі ў сям’і, якая мае італьянскія карані, ягоны дзед быў італьянцам[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]