Перайсьці да зьместу

Яцэвічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яцэвічы
польск. Jacewicze
Першыя згадкі: 1576
Мясцовая назва: Jacevičy
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′13″ пн. ш. 23°6′41″ у. д. / 52.88694° пн. ш. 23.11139° у. д. / 52.88694; 23.11139Каардынаты: 52°53′13″ пн. ш. 23°6′41″ у. д. / 52.88694° пн. ш. 23.11139° у. д. / 52.88694; 23.11139
Яцэвічы на мапе Польшчы
Яцэвічы
Яцэвічы
Яцэвічы

Яцэ́вічы (па-польску: Jacewicze, па-падляску: Jacévičy[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Ля вёскі працякае рака Страбэлька.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Пятра і Паўла ў Райску). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Парафія Ўзьнясеньня Панскага ў Страблі[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Яцэвічы былі заснаваныя як пасёлак млынарскага роду Яцэвічаў. Млыны, якімі яны валодалі падлягалі бельскаму стараству[4]. У міжваенны пэрыяд Яцэвічы прыналежалі да гміны Вышкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 45 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Яцэвічы былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.