Перайсьці да зьместу

Wordle

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wordle
Дата выпуску кастрычнік 2021[1]
Жанр word video game[d] і letter game[d]
Ліцэнзія платная ліцэнзія[d]
Стваральнікі
Распрацоўнік Josh Wardle[d][2]
Выдавец The New York Times[d]
Мова інтэрфэйсу ангельская мова
Праграміст Josh Wardle[d]
Тэхнічныя дэталі
Плятформа браўзэр
Рэжым аднакарыстальніцкая гульня[d]
Носьбіт вэб-бачына
Кіраваньне клявіятура кампутара[d] і кампутарная мыш
Афіцыйны сайт
Wordle у Вікісховішчы

Wordle, Ўордлі — браўзэрная гульня ў словы, распрацаваная Джошам Ўордлам, праграмістам, які раней стварыў сацыяльныя экспэрымэнты Place і The Button для Reddit[3][4][5][6].

Штодня абіраецца адно слова з пяці літар, якое трэба адгадаць за 6 спробаў. Кожная спроба павінна зьмяшчаць існуючае слова з пяці літар. Пасьля напісаньня слова, трэба націснуць кнопку «увод». Пасьля гэтага літары адзначаюцца зялёным, жоўтым або шэрым колерам; зялёны азначае, што літара правільная і знаходзіцца ў правільным месцы, жоўты азначае, што літара ёсьць у адказе, але разьмешчана ў іншым месцы, а шэры колер азначае, што літары ў загаданым слове няма наогул[7]. Абранае слова адзінае для ўсіх[8].

Беларуская вэрсія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская вэрсія гульні «Ўордлі» існуе са студзеня 2022 году[9]. У ёй выкарыстоўваецца афіцыйны правапіс. Гукі «дж» і «дз» лічацца за дзьве літары, апостраф — за адну[10]. Загадана можа быць любая часьціна мовы, але ў пачатковай форме, як у слоўніку: напрыклад, назоўны склон ці інфінітыў. З 10 жніўня 2022 году у беларускай вэрсіі слова можа зьмяшчаць аднолькавыя літары.

Гульню прыдумаў брытанскі праграміст з Нью-Ёрку Джош Ўордл для сваёй дзяўчыны, калі сядзеў на каранціне і сумаваў. Сваякі Ўордла ўзяліся пратэставаць квіз — ён падзяліўся спасылкай у сямейным чаце ў WhatsApp, а затым адкрыў яе для ўсіх. 1 лістапада 2021 году над Wordle штодня ламалі галаву 90 чалавек, да студзеня 2022 фанатаў стала больш за 300 тысяч. Яшчэ праз тыдзень гэтая лічба вырасла да 2 мільёнаў, пасьля таго, як ў гульню дадалі магчымасьць дзяліцца вынікамі ў соцсетках.

У 2022 годзе гульню купіў выдавец The New York Times. Сума пакупкі была пазначана ў далярах як «у ніжнім дыяпазоне сямізначны сум»[11].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]