Латышы Беларусі
Латышы Беларусі — латышская нацыянальная меншасць, якае пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Па дадзеных нацыянальнага перапісу насельніцтва 2009 года ў краіне пражывала 1549 латышоў.
Гісторыя
У 1926 годзе ў Беларусі пражывалі 14000 латышоў (0,28%) ад агульнага насельніцтва рэспублікі. Амаль палова з гэтых латышоў былі прапісана ў Віцебскай вобласці. Латышскіх школ у рэспубліцы ў 1933 годзе было 32. У 1930 годзе 77% латышскіх дзяцей у Беларусі вучыліся ў школах з навучаннем на роднай мове. У Беларусі ў той час існавала 5 латышскіх сельсаветаў. Усе гэтыя самакіравання жылі паўнавартасным культурным жыццём: латышская школа, латышская хата-чытальня, латышскія хоры і гурткі. У Віцебску дзейнічаў латышскі клуб і бібліятэка, з 1931 года пры Беларускім радыёцэнтры пачало працу латышскае радыё. На латышскай мове выходзіла газета.
Літаратура
- Тугай, У. В. Латышскі этнас у сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Беларусі / У. В. Тугай. Мінск, 2002.