Насельніцтва Беларусі
Беларусь — монанацыянальная дзяржава (паводле вызначэння ААН). У ёй акрамя беларусаў жывуць рускія, яўрэі, украінцы, палякі, літоўцы, армяне, азербайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі яўрэі, а сельскай мясцовасці — ліцвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасць насельніцтва (каля 80 %) належыць да тытульнай нацыі.
Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 14—24 кастрычніка 2009 года, Беларусь мела 9504 тысячы жыхароў. За 10 гадоў ад перапісу 1999 года колькасць насельніцтва паменшылася на 541 тысячу (-5,4 %). Пры гэтым доля сельскага насельніцтва скарацілася на 644 тысячы (-21 %)[1]. Колькасць насельніцтва на 1 жніўня 2012 года склала 9457,1 тысяч чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 8,1 тысяч чалавек[2]. Пасля было запавольванне, невялікі рост колькасці насельніцтва (2014—2017), а затым зноў аднавілася падзенне.
Колькасць насельніцтва (на пачатак года, тыс. чалавек):[3]
- 2012 — 9465
- 2013 — 9464
- 2014 — 9468
- 2015 — 9481
- 2016 — 9498
- 2017 — 9505
- 2018 — 9492
- 2019 — 9475
- 2020 — 9408[4]
- 2021 — 9349,6
- 2022 — 9255,5
- 2023 — 9200,6
- 2024 — 9156
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]У часе перапісу 2009 года 84 % (+3 % з перапісу 1999 г.) жыхароў краіны аднеслі сябе да карэннага народу — беларусаў, 8 % — да рускіх (менш на траціну), 3 % — да палякаў, каля 2 % — да ўкраінцаў (менш на траціну), 0,1 % — да яўрэяў (менш у 2,2 разы)[5]. Паводле перапісу насельніцтва ў лютым 1999 года ў Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацый і нацыянальнасцей. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі з’яўляліся беларусы (8158,9 тысяч), рускія (1141,7 тысяч), палякі (395,7 тысяч), украінцы (237 тысяч), яўрэі (27,8 тысяч), армяне (10,2 тысяч), азербайджанцы (10,1 тысяч), у меншай ступені — літоўцы (6,4 тысяч) і грузіны (3 тысяч).
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Па звестках за студзень — верасень 2008 года ў Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1803,9 тысяч да 1819,5 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 кастрычніка налічвалася 1465,7 тысяч чалавек, у Мінскай — 1 458,5 тысяч, Брэсцкай — 1 435 тысяч, Віцебскай — 1267,3 тысяч, Магілёўскай — 1125,1 тысяч, Гродзенскай — 1 104,5 тысяч жыхароў[6].
За 2008 год у Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1814,8 тысяч да 1828,9 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 студзеня 2009 года налічвалася 1464,5 тысяч чалавек, у Мінскай — 1453,9 тысяч, Брэсцкай — 1433 тысяч, Віцебскай — 1265,2 тысяч, Магілёўскай — 1123,1 тысяч, Гродзенскай — 1102,8 тысяч.
На 1 мая 2009 года ў параўнанні з адпаведнай датай мінулага года колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску — з 1817,5 тысяч чалавек да 1840,1 тысяч. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў паменшылася. У выніку на 1 мая ў Гомельскай вобласці налічвалася 1462,6 тысяч чалавек, у Мінскай — 1448,4 тысяч, у Брэсцкай — 1430,8 тысяч, у Віцебскай — 1262,1 тысяч, у Магілёўскай — 1120,4 тысяч, у Гродзенскай — 1100,1 тысяч.
Нарадзілася/Памерла
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе ў краіне нарадзілася 95743 чалавекі (106 % да 2005), каэфіцыент нараджальнасці 9,8 чалавека на 1000 насельніцтва (у 2005 — 9,2). Памерлі ў 2006 годзе 138 944 чалавекі (98 % да 2005), каэфіцыент смяротнасці склаў 14,3 на 1000 (у 2005 — 14,5).[7] За 2008 год нарадзілася 107910 дзяцей, што на 4485 больш у параўнанні з 2007 годам; памерлі 134 394 чалавекі (на 1539 чалавек больш).
-
Нараджальнасць па раёнам, 2019 год
-
Смяротнасць па раёнам, 2019 год
-
Натуральны прырост па раёнам, 2019 год
Самагубствы
[правіць | правіць зыходнік]Узровень самагубстваў — колькасць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя звесткі даступны, Беларусь заняла першае месца[8]. Навукоўцы тлумачаць гэты ўздым ростам спажывання алкаголю, суб’ектыўным адчуваннем адсутнасці жыццёвых перспектываў, дэпрэсіўным асяроддзем, нізкімі выдаткамі на культуру, а таксама тыпам культурнай традыцыі. Сацыёлагі з Інстытута Гэлапа (Gallup Polls) у сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасці самагубстваў з рэлігійнасцю грамадства. Сусветныя сацыялягічныя даследаванні Інстытута з 2005 да 2006 года выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказнікі самагубстваў.[9] Вядома, адной рэлігійнасцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расіі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае суб’ектыўнае адчуванне жыццёвай бесперспектыўнасці, сама сутнасць сістэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне.[10]
Краіна | Узровень самагубстваў | Рэлігійнасць |
---|---|---|
Беларусь | 36,80 | 35 |
Расія | 36,15 | 28 |
Казахстан | 29,95 | 43 |
Венгрыя | 28,45 | 36 |
Славенія | 25,90 | 41 |
У 2008 годзе было зафіксавана 2800 самазабойстваў па краіне[11]. Што прыкладна на 700 менш, чым у папярэднім годзе. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на адно самазабойства прыпадае 8—9 спробаў суіцыду. І такіх спробаў у Беларусі, як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана 6729, што на 50,6 % больш, чым у 2007 годзе[12].
Шлюбнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1950 годзе на 1000 чалавек налічвалася 9,6 шлюбаў і толькі 0,2 развода. У 1970 — 9,3 і 1,9. У 1980 — 10,1 і 3,2. У 1990 — 9,7 і 3,4. У 2000 — 6,2 і 4,3. У 2008 — 8 і 3,8. У 2008 годзе ў параўнанні з 2007-м колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 14,6 % да 77201, колькасць разводаў павялічылася на 1,5 % да 36679.
Паводле перапісу 2009 года абсалютная большасць мужчын і жанчын ва ўзросце ад 15 гадоў знаходзілася ў шлюбе. Пры гэтым за 10 гадоў паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў долі мужчын і жанчын у шлюбе знізіліся з 66 % да 62 % і з 56 % да 52 % адпаведна. Доля улічаных шлюбаў зменшылася з 95 % да 92 %. На 2009 год каля 10 % жанчын (436 тысяч) знаходзіліся ў разводзе[13], праз рост смяротнасці мужоў у працаздольным узросце да 18 % (звыш 810 тысяч) узрасла доля ўдоваў[1].
Міграцыя
[правіць | правіць зыходнік]У краіну ў 2008 годзе прыбылі 17413 чалавек, з’ехалі — 9268. Міграцыйны прырост склаў 8145 чалавек. У студзені — красавіку 2009 года міграцыйны прырост склаў 6385 чалавек, выехалі 2250. Міграцыйны прырост за чатыры месяцы склаў 4135 чалавек.
У 2012 годзе ў краіну прыбылі 18040 чалавек (у 2011-м — 17510) і выбылі 8712 чалавек (у 2011-м — 7610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнанні з 2011-м знізіўся на 5,8 % да 9328 чалавек. Колькасць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5522 чалавек у 2011 годзе да 6534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5 %). Большасць выехала ў Расію (5369), таксама ў ЗША (452), Польшчу (341), Германію (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражыванне ў краіне знізілася з 13537 у 2011 годзе да 12066 у 2012 годзе (на 10 %). Большасць дазволаў на пастаяннае пражыванне атрымалі грамадзяне Расіі (7670) і Украіны (1641). Выдача дазволаў на часовае пражыванне вырасла з 40722 у 2011 годзе да 46787 у 2012 годзе. Колькасць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8781 чалавек (у 2011-м — 8434). Большасць з іх — рабочыя (4594) і кваліфікаваныя работнікі, спецыялісты (2425). Асноўныя краіны паходжання працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — Украіна (2854), Кітай (1257), Літва (904), Узбекістан (646), Турцыя (544), Малдова (491)[14].
Узрост
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2009 года ў Беларусі налічвалася 5853 тысяч жыхароў працаздольнага ўзросту, што амаль на 2 % больш (+ звыш 100 тыс.) параўнальна з перапісам 1999 года. Іх доля ўзрасла з 57,3 % да 61,6 %. За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў доля насельніцтва ва ўзросце да 16 гадоў знізілася з 21,2 % да 15,9 %. Колькасць дзяцей праз падзенне нараджальнасці зменшылася на 620 тысяч (амаль на 30 %). Доля жыхароў ва ўзросце звыш працаздольнага (мужчыны — 60, жанчыны — 55) узрасла з 21,5 % да 22,5 %[5].
У Беларусі, па звестках на 1 красавіка 2009 года, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё доўгажыхароў налічвалася ў Гродзенскай вобласці (150 чалавек ва ўзросце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Мінская вобласць (114), на трэцім — Брэсцкая (102). Пры гэтым сярод беларускіх доўгажыхароў жанчын амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй за 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка моцнага пола.[15]
Гарады
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2009 года, у гарадах пражывала 7027,1 тысяч чалавек, што на 65,6 тысяч чалавек больш, чым у перапіс 1999 года. Доля гараджан у агульнай колькасці насельніцтва ўзрасла з 69,3 % да 73,9 %. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 з іх — з колькасцю насельніцтва менш за 20 тысяч чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тысяч жыхароў. За 10 гадоў з іх ліку выбылі Ліда (Гродзенская вобласць) і Наваполацк (Полацкі раён, Віцебская вобласць).
З 1999 па 2009 год больш як на 10 % колькасць насельніцтва павялічылася ў такіх гарадах, як Фаніпаль (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць), Нароўля (Гомельская вобласць) і Лагойск (Мінская вобласць). Рост насельніцтва звыш 5 % склаў у наступных гарадах Мінск (9 %; +156 тысяч, з іх 2/3 жанчыны), Заслаўе (Мінскі раён), Гродна, Брэст (8 %), Чачэрск (Гомельская вобласць), Смалявічы (Мінская вобласць), Жлобін (Гомельская вобласць) і Дзяржынск. Рост колькасці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52 % гарадскога насельніцтва[16]. Аднак у 2010-х мела месца змяншэнне колькасці насельніцтва ў многіх буйных гарадах, у 2018—2019 тэндэнцыя ахапіла і Мінск[17].
Мова
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2009 года, беларуская мова з’яўлялася роднай для абсалютнай большасці жыхароў краіны (5058,4 тысяч чалавек; 53,2 %). Пры гэтым беларуская была мовай зносін толькі 23 % насельніцтва (2227,2 тысяч чалавек), руская — 70 % (6673 тысяч чалавек)[18]. За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў, праз русіфікацыю дзяржаўных электронных СМІ праведзеную рэжымам Лукашэнкі, на 20 % (з 73 % да 53 %) зменшылася доля жыхароў, чыя родная мова беларуская, на 14 % (з 37 % да 23 %) стала менш людзей з беларускай мова як мовай штодзённага ўжытку[19]. Праз такія перамены ў 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных[20]. Паводле сайту Ethnologue, 7 тысяч жыхароў Беларусі размаўляюць на ідышы[21], што, аднак, не пацвярджаецца ні назіраннямі даследчыкаў[22], ні данымі перапісу насельніцтва 2009 года, паводле якіх толькі 2,8 % з 12926 яўрэяў Беларусі называлі роднай «сваю» мову[23].
Пол
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 года ў краіне пражывала 4420 тысяч мужчынаў і 5068 тысяч жанчын. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост смяротнасці мужчын у працаздольным узросце іх лік зменшыўся на 6,3 %, а доля ў суадносінах да жанчын скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Колькасць жанчын таксама скарацілася (на 4,6 %). На 2009 год праз актыўнае перасяленне вясковых дзяўчат у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў[13].
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]З 1994 года, калі насельніцтва краіны дасягнула 10243,5 тысяч чалавек, у Беларусі адзначаецца выміранне жыхароў (дэпапуляцыя)[24]. За 25 гадоў насельніцтва паменшылася на 750 тысяч, што суправаджалася памяншэннем колькасці рускіх (—557 тысяч паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тысяч), ўкраінцаў (—132 тысяч) і яўрэяў (—99 тысяч). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомель і Брэст, і вярнулася ў 1978 год.
За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразмеркаванне вясковага і гарадскога насельніцтва, амаль па працэнту штогод на карысць горада. Імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворванні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (звесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваннямі[25].
Час падліку | Колькасць насельніцтва, тыс. |
Прырост/змяншэнне, тыс. (за папярэдні год) |
Гарадское (%) |
---|---|---|---|
XIV стагоддзе | ≈1 000[26] | — | — |
1650 | 2900[27] | — | — |
1667 | ≈1400[27][28] | — | — |
1700 | 2200[27][29] | — | — |
1717 | 1500[27][30] | — | — |
1772 | 2900[27] | — | — |
1811 | 3800[26][31] | — | — |
1863 | 4200[26][31] | — | — |
1897 | 6673[32] | — | 13,5 |
1913 | 6899,1[32] | — | 14,3 |
1914 | 7500[26][33] | — | — |
1917 | 6900[26][33] | — | — |
1921 | 6700[26][33] | — | — |
1926 | 4986,0[32][34] | — | 17,0 |
1939 | 8912,2[32][33]/≈11000[35][36] | — | 20,8/— |
1940 | 9046,1[32][37] | +133,9 | 21,3 |
1 студзеня 1941 | 10454,9[32][38] | — | — |
1941 | 9092,0[32] | +45,9 | 21,7 |
22 чэрвеня 1941 | 9200[32][33]/10528[32][38] | — | — |
1945 | ≈7700[39] | — | 22,2 |
1950 | 7709,0[32] | — | 21,0 |
1951 | 7781,1[32] | +72,1 | 22,2 |
1952 | 7748,7[32] | +32,4 | 23,6 |
1953 | 7693,4[32] | +55,3 | 24,7 |
1954 | 7685,6[32] | −7,8 | 25,9 |
1955 | 7757,2[32] | +71,6 | 26,6 |
1956 | 7850,2[32] | +93 | 27,0 |
1957 | 7910,0[32] | +59,8 | 27,8 |
1958 | 7961,6[32] | +51,6 | 29,0 |
1959 | 8055,7[32] | +94,1 | 30,8 |
1960 | 8147,4[32] | +91,7 | 32,0 |
1961 | 8233,3[32] | +85,9 | 33,3 |
1962 | 8335,2[32] | +101,9 | 34,4 |
1963 | 8435,4[32] | +100,2 | 35,4 |
1964 | 8479,8[32] | +44,4 | 36,5 |
1965 | 8557,9[32] | +78,1 | 37,5 |
1966 | 8655,7[32] | +97,8 | 38,5 |
1967 | 8761,8[32] | +106,1 | 39,6 |
1968 | 8838,7[32] | +76,9 | 40,8 |
1969 | 8915,0[32] | +76,3 | 42,1 |
1970 | 8992,2[32] | +77,2 | 43,3 |
1971 | 9048,7[32] | +56,5 | 44,4 |
1972 | 9118,1[32] | +69,4 | 45,7 |
1973 | 9182,4[32] | +64,3 | 47,1 |
1974 | 9251,4[32] | +69 | 48,5 |
1975 | 9317,2[32] | +65,8 | 49,9 |
1976 | 9360,5[32] | +43,3 | 51,2[40] |
1977 | 9406,2[32] | +45,7 | 52,4 |
1978 | 9463,5[32] | +57,3 | 53,6 |
1979 | 9532,5[32] | +69 | 54,9 |
1980 | 9591,8[32] | +59,3 | 55,9 |
1981 | 9662,9[32] | +71,1 | 57,0 |
1982 | 9736,1[32] | +73,2 | 58,0 |
1983 | 9800,6[32] | +64,5 | 59,1 |
1984 | 9869,4[32] | +68,8 | 60,2 |
1985 | 9929,0[32] | +59,6 | 61,2 |
1986 | 9986,4[32] | +57,4 | 62,2 |
1987 | 10042,8[32][41] | +56,4 | 63,2 |
1988 | 10089,7[32] | +46,9 | 64,3 |
1989 | 10151,8[32] | +62,1 | 65,4 |
1990 | 10188,9[32] | +37,1 | 66,1 |
1991 | 10189,8[32] | +0,9 | 66,8 |
1992 | 10198,3[32] | +8,5 | 67,2 |
1993 | 10234,6[32] | +36,3 | 67,4 |
1994 | 10243,5[32][42] | +8,9 | 67,6 |
1995 | 10177,3[43] | −66,2 | 68,1 |
1996 | 10141,9 | −35,4 | 68,4 |
1997 | 10093,0 | −48,9 | 68,8 |
1998 | 10045,2 | −47,8 | 69,3 |
1999 | 10019,5 | −25,7 | 69,7 |
2000 | — | — | — |
2001 | 9956,7[43] | −62,8 | 70,1 |
2002 | 9900,4[43] | −56,3 | 70,5 |
2003 | 9830,7[43] | −69,7 | 70,9 |
2004 | 9762,8[43] | −67,9 | 71,3 |
2005 | 9697,5[43] | −65,3 | 71,8 |
2006 | 9630,4[43] | −67,1 | 72,2 |
2007 | 9579,5[43] | −50,9 | 72,7 |
2008 | 9542,4[43] | −37,1 | 73,2 |
2009 | 9513,6[43] | −28,8 | 73,9 |
2010 | 9500,0[43] | −13,6 | 74,5 |
2011 | 9481,2[43] | −18,8 | 75,1 |
2012 | 9465,2[43] | −16,0 | 75,8 |
2013 | 9463,8[43] | −1,4 | 76,3 |
2014 | 9468,2[43] | +4,4 | 76,8 |
2015 | 9480,9[43] | +12,7 | 77,2 |
2016 | 9498,4[43] | +17,5 | 77,6 |
2017 | 9504,7[43] | +6,3 | 77,9 |
2018 | 9491,8[43] | −12,9 | 78,1 |
2019 | 9429,2[43] | −62,6 | 78,4 |
2020 | 9410,2[4] | −19 | 77,6 |
2021 | 9349,6[4] | −60,6 | 77,9 |
2022 | 9255,5[4] | −94,1 | 78,1 |
Шчыльнасць
[правіць | правіць зыходнік]Шчыльнасць насельніцтва ў сярэднім па краіне складае 45,2 чал./км² (дадзеныя на 1 красавіка 2020 г. з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 г.).
-
Шчыльнасць насельніцтва Беларусі па раёнах на 2016 г.
Дадатковыя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]- Колькасць гарадоў у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 года — 113; на 1 студзеня 2010 года — 112[44]; на 1 студзеня 2004 года — 109, з іх 20 гарадоў абласнога падпарадкавання[45]; на 1 студзеня 2003 года — 110[46]; на 1 студзеня 1999 года — 109[47].
- Колькасць пасёлкаў у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 года — 91; на 1 студзеня 2012 года — 92[48], з іх 9 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2010 года — 94[49], з іх 10 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2004 года — 101[50]; на 1 студзеня 2003 года — 101[51].
- Колькасць сельскіх населеных пунктаў у Беларусі — станам на 1 студзеня 2004 года — 24 022[50]; станам на 1 студзеня 2003 года — 24 049[46]; станам на 1999 год — 23 459[52]; станам на 1970 год — 27 911[52]; станам на 1959 год — 34 442[52].
- Штогод Беларусь страчвае ў сярэднім 274 вёскі[52].
- Найбуйнейшы сельскі населены пункт Брэсцкай вобласці — вёска Альшаны.
- Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гродзенскай вобласці — вёска Верцялішкі.
- Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гомельскай вобласці — вёска Яроміна.
Зноскі
- ↑ а б "Беларусаў — 84%, але беларуская мова родная толькі для 53%". Радыё «Свабода». 8 верасня 2010.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (прапануецца|url=
) (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня склала 9 457,1 тысяч чалавек". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 27 жніўня 2012.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (прапануецца|url=
) (даведка) - ↑ blr.belta.by
- ↑ а б в г Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Колькасць насельніцтва па абласцях і Мінску(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2020. Праверана 29 красавіка 2020.
- ↑ а б Беларускую мову назвалі роднай 60 працэнтаў жыхароў рэспублікі // Звязда : газета. — 9 верасня 2010. — № 176 (26784). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ "За студзень—верасень колькасць насельніцтва Беларусі паменшылася на 20,1 тысяч чалавек". БелаПАН. 29 кастрычніка 2008.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (прапануецца|url=
) (даведка) - ↑ http://naviny.by/rubrics/society/2007/01/18/ic_news_116_265761/ Архівавана 3 мая 2008.
- ↑ "Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па самагубствах". Наша Ніва. 17 ліпеня 2008. Архівавана з арыгінала 2 верасня 2014. Праверана 10 мая 2017.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (прапануецца|url=
) (даведка) - ↑ Gallup, In More Religious Countries, Lower Suicide Rates (англ.)
- ↑ TUT.BY, Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па самагубствах Архівавана 20 ліпеня 2008. — каментарыі жыхароў сталіцы
- ↑ "2800 самазабойстваў за мінулы год". Наша Ніва. 21 студзеня 2009. Архівавана з арыгінала 5 сакавіка 2016. Праверана 10 мая 2017.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (прапануецца|url=
) (даведка) - ↑ "Зачараваныя смерцю". Радыё «Свабода». 4 чэрвеня 2009.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (прапануецца|url=
) (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ а б Сяргей Грыб. Мужчыны ў дэфіцыце // Звязда : газета. — 8 верасня 2010. — № 175 (26783). — С. 1. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ "У Беларусі ў 2013 годзе будуць рэалізоўвацца планы па рассяленню іншаземцаў працаздольнага ўзросту". БелТА. 3 красавіка 2013.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (прапануецца|url=
) (даведка) - ↑ Найстарэйшая жыхарка Беларусі святкуе 120-годздзе Архівавана 7 ліпеня 2009. (руск.) // БЕЛТА, 4 ліпеня 2009 года
- ↑ "Сярод гарадоў Беларусі хутка растуць Фаніпаль, Нароўля і Лагойск". БелТА. 27 верасня 2011.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (прапануецца|url=
) (даведка) - ↑ https://news.tut.by/society/637218.html Архівавана 15 мая 2019.
- ↑ "Вынікі перапісу насельніцтва: для 53% насельніцтва беларуская мова — родная". Радыё «Свабода». 8 верасня 2010.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (прапануецца|url=
) (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Беларуская нацыя ў люстэрку моўна-этнічных вынікаў перапісу". Радыё «Свабода». 13 верасня 2010.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (прапануецца|url=
) (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Экспэрты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы". Белазар. 23 лютага 2009.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (прапануецца|url=
) (даведка) - ↑ [1] — Ethnologue (англ.)
- ↑ https://belisrael.info/?p=15581
- ↑ https://belisrael.info/?p=3891
- ↑ Святлана Бусько. Анатоль Тозік: «Зваротная сувязь з насельніцтвам вельмі важная для ўраду» // Звязда : газета. — 22 чэрвеня 2013. — № 114 (27479). — С. 4. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
- ↑ Аляксей Мікуліч. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. — Мн.: Тэхналогія, 2005. — 138 с. — ISBN 985-458-122-5.
- ↑ а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2). С. 90
- ↑ а б в г д Атлас: Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 28 с. ISBN 985-476-309-9 — С. 19
- ↑ Насельніцтва ВКЛ. У вайну 1654—1667 гадоў загінуў кожны другі жыхар Літвы: 1,5 мільёна з 2,9 мільёнаў, што жылі ў 1650 годзе. Насельніцтва Літвы дасягнула сваёй даваеннай колькасці толькі ў 1772 годзе, праз 105 гадоў.
- ↑ Насельніцтва ВКЛ на пачатку Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721).
- ↑ Страты ВКЛ у Вялікай Паўночнай вайне (1700—1721) склалі 700 тысяч чалавек.
- ↑ а б У сучасных межах. Паводле рэвізій Расійскай імперыі.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2). С. 92
- ↑ а б в г д У сучасных межах.
- ↑ У межах да 17 верасня 1939 года
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 91. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
- ↑ У межах 1939 года.
- ↑ У 1940 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 9 мільёнаў чалавек.
- ↑ а б У межах 1941 года.
- ↑ Агульныя страты насельніцтва БССР за гады вайны — каля 1,3 мільёнаў чалавек (каля 800 тысяч яўрэяў і 500 тысяч беларусаў). Дадзеныя дэмаграфіі выразна паказваюць, што ў вайну загінуў кожны шосты жыхар рэспублікі, і дзве трэці загінулых — яўрэі. Пасля 1945 года даваеннай колькасці насельніцтва БССР змагла дасягнуць толькі праз 25 гадоў, у 1970 годзе.
- ↑ У 1976 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць гарадскога насельніцтва склала больш за 50 %.
- ↑ У 1987 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 10 мільёнаў чалавек.
- ↑ У сучасных межах. Самая вялікая колькасць насельніцтва Беларусі за ўсю гісторыю.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Колькасць насельніцтва па абласцях і гораду Мінску Архівавана 29 жніўня 2013.
- ↑ Административно-территориальное деление Республики Беларусь на 1 января 2010 года // Статистический ежегодник Республики Беларусь 2010 / Зинковский В. И. и др.. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2009. — С. 26. — ISBN 978-985-6858-58-4
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 724. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
- ↑ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
- ↑ Рэспубліка Беларусь. Аглядна-тапаграфічная карта. Маштаб 1:500 000. // Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белгеадэзія». — Мн., 2003.
- ↑ Статыстычны бюлетэнь «Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, пасёлкаў» (Аб’ём бюлетэня 17 старонак) Архівавана 5 мая 2012. (руск.)
- ↑ http://belstat.gov.by/homep/ru/publications/population/2011/bul_population.rar Архівавана 11 кастрычніка 2011.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
- ↑ Вобласці і раёны Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. І. Акулаў і інш.; адказны рэдактар І. Я. Афнагель. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1980. — 276 с.
- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 94. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва Беларусі на Вікісховішчы |