Штутгарцкі ўніверсітэт
Выгляд
Штутгарцкі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Stuttgart | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Stuttgart |
Міжнародная назва | англ.: University of Stuttgart |
Заснаваны | 1829 |
Студэнты | 22 616[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Штутгарт |
Сайт | uni-stuttgart.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Штутгарцкі ўніверсітэт (ням.: Universität Stuttgart) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Штутгарт.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Штутгартскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1829 годзе і складаецца з 10 факультэтаў. Гэта адзін з найстарэйшых тэхнічных універсітэтаў Германіі з высокарэйтынгавымі праграмамі навучання, у прыватнасці, у галіне цывільнай, механічнай, прамысловай і электратэхнічнай інжынерыі. Ён з'яўляецца членам аб'яднання найбуйнейшых і найбольш вядомых нямецкіх тэхналагічных ВНУ. Універсітэт асабліва вядомы сваёй рэпутацыяй ў галіне перадавой аўтамабільнай тэхнікі, эфектыўнай прамысловай і аўтаматызаванай вытворчасці, праектавання тэхналагічных працэсаў, аэракасмічнай тэхнікі і інш.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт архітэктуры і горадабудаўніцтва
- Факультэт цывільнай і экалагічнай інжынерыі
- Факультэт хіміі
- Факультэт энергетыкі, тэхналагічных працэсаў і біяінжынерыі
- Факультэт камп'ютарных навук, электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт аэракасмічнай інжынерыі і геадэзіі
- Факультэт інжынернага праектавання, тэхналогіі вытворчасці і аўтамабілебудавання
- Факультэт матэматыкі і фізікі
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт менеджменту, эканомікі і сацыяльных навук
Зноскі
- ↑ Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 9 чэрвеня 2023.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Штутгарцкі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы