Перайсці да зместу

Брандэнбургскі тэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брандэнбургскі тэхнічны ўніверсітэт
ням.: Brandenburgische Technische Universität
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Brandenburgische Technische Universität
Міжнародная назва англ.: Brandenburg University of Technology
Заснаваны 1948
Студэнты 7 280[1]
Краіна
Размяшчэнне Котбус, Зенфтэнберг
Сайт b-tu.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брандэнбургскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Brandenburgische Technische Universität) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у гарадах Котбус і Зенфтэнберг.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня з'яўляецца другім па велічыні ўніверсітэтам Брандэнбурга пасля Патсдамскага ўніверсітэта. Універсітэцкія кампусы размешчаны ў гарадах Котбус і Зенфтэнберг на поўдні Брандэнбурга паміж Берлінам і Дрэздэнам. Цэнтральны кампус ў Котбусе знаходзіцца недалёка ад гістарычнага цэнтра. Яшчэ адзін меншы кампус ў Котбусе размешчаны ў раёне Заксендорф на поўдні горада. Адлегласць паміж цэнтральным кампусам ў Котбусе і кампусам ў Зенфтэнбергу складае 40 кіламетраў.

  • Факультэт матэматыкі, прыродазнаўчых навук і інфарматыкі
  • Факультэт архітэктуры, інжынернага будаўніцтва і горадабудаўніцтва
  • Факультэт машынабудавання, электратэхнікі і эканамічнай інжынерыі
  • Факультэт экалагічных навук і тэхналагічнай тэхнікі

Зноскі

  1. https://www.b-tu.de/universitaet/ueber-uns/zahlen-und-fakten Праверана 2 кастрычніка 2019.