Марыя Віктараўна Васілевіч
Марыя Віктараўна Васілевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | удзельніца конкурсу прыгажосці, мадэль, блогер, палітык, вядучая |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1997 (27 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Міс Беларусь (2018) |
Сайт | vasilevichmv.house.gov.by (руск.) |
Марыя Віктараўна Васілевіч (нар. 9 красавіка 1997, Мінск, Беларусь) — пераможца конкурсу «Міс Беларусь-2018», удзельніца конкурсу прыгажосці «Міс свету» (2018). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2019-2024).
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Марыя Васілевіч нарадзілася 9 красавіка 1997 года ў горадзе Мінску ў сям’і ваеннага і выхавальніцы дзіцячага саду. Cкончыла школу ў 2014 годзе.
У 2019 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне», затым магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка».
Прафесійная дзейнасць
Працавала спецыялістам па развіцці бізнесу ТАА «ТДИ Промоивент», рэдактарам аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі[1]. Затым уладкавалася на працу вядучай на перадачы «Добрай раніцы!» на тэлеканале «Беларусь 1», аднак хутка зышла.
Мадэлінг
Прыгажосць і гарманічныя параметры 90-60-90 адкрылі для Марыі Васілевіч шлях у мадэльны бізнес. Яна стала падпрацоўваць на здымках і паказах у 18 гадоў, але ў конкурсах прыгажосці спачатку ўдзельнічаць адмаўлялася. Аднак у 21 год змяніла меркаванне і прыйшла на нацыянальны конкурс, дзе нечакана для сябе ўзяла карону. Гэта падзея дала штуршок да вядомасці і прасоўванні па кар’ернай лесвіцы.
Стала пераможцай нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2018», фінал конкурсу адбыўся вечарам 4 мая 2018 года ў Мінску. Заахвочвальнымі прызамі для Міс сталі пазадарожнік Geely Atlas і 12 000 беларускіх рублёў[2][3].
У снежні 2018 года Марыя Васілевіч адправілася ў Кітай, дзе ў шэрагу 118 саперніц беларусцы ўдалося прабіцца ў пяцёрку найпрыгажэйшых жанчын планеты, яе прызналі найлепшай на еўрапейскім кантыненце. Прадстаўляла краіну на конкурсе «Міс Свету». Увайшла ў лік прызёраў конкурсу і заняла 3 месца сярод удзельніц, атрымаўшы званне «Міс Свету Еўропы»[4].
8 студзеня 2019 года стала лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» — «за значны ўклад у развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва і актыўную дабрачынную дзейнасць»
12 лютага 2019 года стала зорным паслом II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
Восенню 2019 года на парламенцкіх выбарах яе вылучылі кандыдатам ад 104-й Кальварыйскай выбарчай акругі горада Мінска. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама скептычна ацаніла гэтую навіну, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што 22-гадовай дзяўчыне да народу ісці няма з чым[5]. «Варта было б спачатку стаць добрым прафесіяналам у сваёй справе, каб да тваёй думкі сталі прыслухоўвацца у Парламенце», — заявіла Лідзія Ярмошына. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка папракнуў Ярмошыну, што маладым трэба дапамагаць, а не спыняць іх ініцыятыву[6].
Кар’ера дэпутаткі
Марыя Васілевіч прайшла ў Палату прадстаўнікоў ад 104-й Кальварыйскай выбарчай акругі[7][8]. Аднак, сярод усіх 110 акруг яна набрала найменшую колькасць галасоў — 28,94 %. Марыя заявіла, што лічыць узрост сваёй перавагай, паколькі яна поўная рашучасці, адказнасці, крэатыўнасці і смеласці. Заяўляла, што плануе працаваць не пакладаючы рук і дамагацца, каб дзейнасць Парламента Беларусі станавілася ўсё больш адкрытай і публічнай, і гэта дапаможа дамагчыся эфектыўнага супрацоўніцтва народа і ўлады. Таксама Марыя Васілевіч выступае за ўдасканаленне сістэмы адукацыі, сістэматызацыю і актуалізацыю пад сучасныя рэаліі існуючых нарматыўна-прававых актаў. Для таго, каб законы былі зразумелыя кожнаму беларусу, бо яны «пішуцца для людзей». Яна настойвае на тым, што «неабходна адмовіцца ад абмеркавання гэтых праблем толькі ў высокіх кабінетах».
У першую чаргу Васілевіч плануе заняцца дапрацоўкай праекту закона «Аб абыходжанні з жывёламі». Марыя Васілевіч — самы малады дэпутат Палаты прадстаўнікоў[9]. Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, а таксама член пастаянна дзеючых рабочых груп Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентамі Бельгіі, Брунея, Індыі, Польшчы і Саудаўскай Аравіі.
Пасля абрання Марыі Васілевіч дэпутатам Палаты прадстаўнікоў некаторыя СМІ (у прыватнасці, брытанская The Times[10]) апублікавалі артыкулы, у якіх казалі аб рамантычнай сувязі Марыі Васілевіч з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, у кампаніі якога дзяўчына неаднаразова з’яўлялася на розных мерапрыемствах. У сваім пасце ў сацыяльнай сетцы Instagram Марыя Васілевіч выказалася за свабоду слова, але і пра тое, што неабходна несці адказнасць за сказанае. Асабліва, калі ты журналіст. Таксама Марыя паскардзілася на тое, што вядомае сусветнае выданне дазваляе сабе публікаваць ілжывыя факты[11][12].
У 2020 годзе Беларусь ахапілі пратэсты. 13 жніўня 2020 года Марыя Васілевіч звярнулася да падпісчыкаў у Інстаграме з заклікам спыніць гвалт на вуліцах беларускіх гарадоў падчас пратэстаў супраць дзеючай улады[13][14]. Наведала ў сталічнай бальніцы хуткай дапамогі людзей, якія пацярпелі падчас вулічных акцый пратэсту, і выбачылася, неўзабаве пасля гэтага яна трапіла ў няласку і фактычна знікла з публічнай палітыкі[15].
У лістападзе 2020 года выступіла з прапановай пазбаўляць грамадзянства Рэспублікі Беларусь за прычыненне шкоды дзяржаве[16].
На наступных парламенцкіх выбарах яе кандыдатура не вылучалася.
Зноскі
- ↑ Кто такая Мария Василевич Мария Викторовна . Официальный сайт Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ Мария Василевич завоевала титул “Мисс Беларусь-2018” – фото, видео(недаступная спасылка) (8 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2020. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ Мисс Беларусь 2018 — Модные ножки
- ↑ Татьяна Ларина. Мария Василевич вернулась в Беларусь с титулом «Мисс мира Европа» . БелНовости (18 снежня 2018). Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ Дарья Ломоновская. Лидия Ермошина о выдвижении «Мисс Беларусь» в парламент: В депутаты должны идти люди зрелые . Комсомольская правда (2 кастрычніка 2019). Праверана 20 студзеня 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ Максим Чёрный. Как из-за выдвижения Василевич Лукашенко поругался Ермошиной . Салідарнасць (23 кастрычніка 2019). Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ Список избранных депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва Архівавана 29 студзеня 2020.
- ↑ Сведения о результатах голосования по г. Минску Архівавана 30 верасня 2020.
- ↑ Антон Игнатов. Депутат Мария Василевич рассказала, чем намерена заняться в первую очередь . БелНовости (6 снежня 2019). Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ Marc Bennetts. Belarus dictator’s beauty queen ‘wins’ seat in parliament (англ.). The Times (18 лістапада 2019). Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ Антон Игнатов. Мария Василевич ответила на обвинения западных СМИ . БелНовости (21 лістапада 2019). Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ Надежда Бутович. Новый депутат Мария Василевич о статьях о себе: «Известное издание позволяет себе публиковать лживые факты» . Комсомольская правда (21 лістапада 2019). Праверана 20 студзеня 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ Ночью в Минске неизвестные разбили автомобиль Марии Василевич Архівавана 28 лістапада 2020.
- ↑ В Instagram удалены страницы Марии Василевич и Александра Солодухи
- ↑ https://nashaniva.com/333701
- ↑ Комментарий: Белорусам угрожают лишением гражданства