Перайсці да зместу

Валянціна Сцяпанаўна Лявоненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Сцяпанаўна Лявоненка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 10 сакавіка 1953(1953-03-10) (71 год)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук

Валянціна Сцяпанаўна Лявоненка (10 сакавіка 1953, Бальшавік, Гомельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Нарадзілася 10 сакавіка 1953 года ў г.п. Бальшавік Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Працоўную дзейнасць пачала статыстыкам камітэта камсамола Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала асістэнтам кафедры гісторыі КПСС, асістэнтам кафедры сацыяльна-палітычнай гісторыі, асістэнтам, старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава; дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародны справах і сувязях з СНД.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Лявоненка заявіла[1]:

" Я хачу падтрымаць саму ідэю гэтага дэкрэта, бо ва ўсіх цывілізаваных краінах галоўны і першы абавязак грамадзяніна - гэта выплата падаткаў...Выплата падаткаў, калі ты працуеш, гэта ўсё ж абавязак грамадзяніна, а не - хачу заплачу, хачу не заплачу. Закон павінен быць. Кожны грамадзянін абавязаны плаціць падаткі. Калі ты не плаціш падаткі, ты выпадаеш з грамадства. Да цябе ні хуткая не прыедзе, ніхто. Таму ў адных краінах за крытэрый узяты, дапусцім, страхавы поліс. У нас няма гэтага крытэрыю, які можна прыкласці да кожнага грамадзяніна...Таму тут, мне здаецца, трэба ўзмацняць падатковае заканадаўства. Каб у гэтым выпадку не было ніякіх агаворак. "

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Мае сына.

Зноскі