Эрнст Юліус Хэнель
Эрнст Юліус Хэнель | |
---|---|
ням.: Ernst Hähnel | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Ernst Julius Hähnel |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1811[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1891[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, выкладчык універсітэта, настаўнік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнст Юліус Хэнель (ням.: Ernst Julius Hähnel; 9 сакавіка 1811, Дрэздэн — 22 мая 1891, Дрэздэн) — нямецкі скульптар, прафесар Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хэнель вывучаў архітэктуру ў Мастацкай акадэміі Дрэздэна. У 1826 годзе пераязджае ў Мюнхен, дзе да 1831 вучыцца ў мясцовай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, спачатку на архітэктара, затым — на скульптара. У 1831 годзе Хэнель прыязджае ў Рым, у 1831 ён разам з Готфрыдам Земперам наведвае Фларэнцыю. У 1835—1838 гадах Хэнель жыве ў Мюнхене, затым ён быў закліканы Г. Земперам у Дрэздэн і атрымаў ад таго замову на шэраг скульптур для новай дрэздэнскай Оперы. У 1845 годзе Хэнель адлівае для горада Бона статую Людвіга ван Бетховена. У 1846 годзе, да 500-гадовага юбілею Карлава ўніверсітэта ў Празе — чатырохметровую статую імператара Карла IV. У 1848 годзе Эрнст Хэнель становіцца прафесарам Дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў і, як і Эрнст Рытшэль, быў ганараваны неафіцыйным тытулам «Заснавальніка дрэздэнскай школы скульптуры другой паловы XIX стагоддзя». Адным з вучняў Э. Хэнеля быў Іаганес Шылінг.
Э. Хэнель працаваў у Дрэздэне і стварыў для Галерэі старых майстроў шматлікія рэльефы, а таксама 6 фігур з пясчаніку — Аляксандра Македонскага, Лісіпа, Мікеланджэла, Дантэ, Рафаэля і Петэра фон Карнеліуса. Са статуі Рафаэля майстар зрабіў копіі па замовах берлінскай Нацыянальнай галерэі і лейпцыгскага Музея выяўленчых мастацтваў. У 1867 годзе скульптар стварае статую саксонскага караля Фрыдрыха Аўгуста II.
У 1859 годзе Э. Ю. Хэнель становіцца ганаровым доктарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, у кастрычніку 1863 — ганаровым грамадзянінам Дрэздэна.
Галоўную цікавасць для Э. Хэнеля ўяўляла партрэтная пластыка. Яго статуі дэманструюць відавочную ідэалізацыю сваіх герояў у духу антычнай традыцыі.
Выбраныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- 1839: Скульптуры для Дрэздэнскай оперы
- 1845: Статуя Людвіга ван Бетховена ў Боне
- 1846: Статуя імператара Карла IV у Празе
- 1867: Статуя караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста II у Дрэздэне
- 1867: Конная статуя Карла Філіпа, князя Шварцэнберга ў Вене
- 1871: Статуя пісьменніка Тэадора Кёрнера
- 1874: Конная статуя Фрыдрыха Вільгельма, герцага Браўншвайг-Люнебургскага
- 1874: Памятная дошка пісьменніку Людвігу Ціку ў Дрэздэне
- 1883: Помнік Готфрыду Вільгельму Лейбніцу ў Лейпцыгу
- Статуі Пегаса для Венскай оперы
-
Помнік Л. ван Бетховену (1845), Бон
-
Помнік Т. Кёрнеру, Дрэздэн
-
Помнік Г. В. Лейбніцу, Лейпцыг
-
Помнік Карлу IV, Прага
-
Помнік Фрыдрыху Вільгельму ў Браўншвайгу
Зноскі
- ↑ а б Ernst Julius Hähnel
- ↑ а б Ernst Julius Hähnel — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118700103 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118700103 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hähnel, Ernst Julius. In: Volker Klimpel: Berühmte Dresdner. Hellerau-Verlag, Dresden 2002, ISBN 3-910184-85-5, S. 61.
- U. Thieme, F. Becker (Begr.): Allgemeines Lexikon der Bildenden Künste von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 15, S. 427—428.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрнст Хэнель
- Нарадзіліся 9 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1811 годзе
- Нарадзіліся ў Дрэздэне
- Памерлі 22 мая
- Памерлі ў 1891 годзе
- Памерлі ў Дрэздэне
- Пахаваныя ў Дрэздэне
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Германіі
- Скульптары XIX стагоддзя
- Выкладчыкі ВНУ Германіі
- Ганаровыя дактары Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Ганаровыя грамадзяне Дрэздэна