Перайсці да зместу

Антрахінон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антрахінон
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C14H8O2
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 286 °C
Тэмпература кіпення 377 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 84-65-1
PubChem 6780
Рэг. нумар EINECS 201-549-0
SMILES
ChemSpider 13835294

Антрахіно́н[1] — арганічнае рэчыва з класа хінонаў, C14H8O2.

Крышталі светла-жоўтага колеру. Крышталічная рашотка манаклінная. Тэмпература плаўлення 286[1] (287[2]) °C. Тэмпература кіпення 377[2] °C. Раствараецца ў нітрабензоле, аніліне, гарачым талуоле. Амаль не раствараецца ў вадзе і этаноле. Праяўляе ўласцівасці хінонаў.

Упершыню атрыманы акісленнем антрацэну азотнай кіслатой у 1835 годзе французскім хімікам А. Ларанам[2]. Антрахінон у прамысловых умовах атрымліваюць каталітычным акісленнем антрацэну ці кандэнсацыяй бензолу з фталевым ангідрыдам у прысутнасці хлорыстага алюмінію.

Выкарыстоўваецца ў вытворчасці антрахінонавых фарбавальнікаў (напрыклад, алізарын), у якасці пестыцыда. Вытворныя антрахінону выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Шкоднае ўздзеянне

[правіць | правіць зыходнік]

Выклікае экзэму і бранхіяльную астму[1].

Зноскі

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
  2. а б в Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)