Антрахінон
Антрахінон | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C14H8O2 |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 286 °C |
Тэмпература кіпення | 377 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 201-549-0 |
SMILES | |
ChemSpider |
Антрахіно́н[1] — арганічнае рэчыва з класа хінонаў, C14H8O2.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Крышталі светла-жоўтага колеру. Крышталічная рашотка манаклінная. Тэмпература плаўлення 286[1] (287[2]) °C. Тэмпература кіпення 377[2] °C. Раствараецца ў нітрабензоле, аніліне, гарачым талуоле. Амаль не раствараецца ў вадзе і этаноле. Праяўляе ўласцівасці хінонаў.
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню атрыманы акісленнем антрацэну азотнай кіслатой у 1835 годзе французскім хімікам А. Ларанам[2]. Антрахінон у прамысловых умовах атрымліваюць каталітычным акісленнем антрацэну ці кандэнсацыяй бензолу з фталевым ангідрыдам у прысутнасці хлорыстага алюмінію.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца ў вытворчасці антрахінонавых фарбавальнікаў (напрыклад, алізарын), у якасці пестыцыда. Вытворныя антрахінону выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Шкоднае ўздзеянне
[правіць | правіць зыходнік]Выклікае экзэму і бранхіяльную астму[1].
Зноскі
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
- ↑ а б в Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Антрахінон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). —С. 393.
- Антрахинон (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі