Перайсці да зместу

Індзейцы Канады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асінібойны палююць на бізона

Індзейцы Канады — карэннае насельніцтва дзяржавы ў Паўночнай Амерыцы. Складаецца з мноства этнічных груп, што адносяцца да мангалоіднай расы. Перапіс 2006 налічыў у Канадзе 1,172,790 карэнных жыхароў, што склала 3,75 % насельніцтва краіны, у тым ліку 698,025 паўночнаамерыканскіх індзейцаў (2,23 %). Сёння індзейцы Канады размаўляюць на больш як 30 абарыгенных мовах, большасць з якіх распаўсюджаныя толькі тут. Многім з гэтых моў пагражае знікненне. Самыя распаўсюджаныя мовы — аджыбве і кры — сумарна налічваюць каля 150 000 носьбітаў.

Карэнныя народы Канады ўключаюць індзейцаў[1], эскімосаў[2] і метысаў[3]. Культура метысаў узнікла ў сярэдзіне XVII стагоддзя, калі індзейцы і інуіты змешваліся з еўрапейскімі каланістамі[4]. Інуіты найчасцей абмяжоўвалі кантакты з еўрапейцамі цягам ранняга перыяду[5].

Старажытная гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя і генетычныя даследаванні карэнных народаў пацвердзілі прысутнасць чалавека на поўначы Юкана прыкладна 26 500 гадоў назад і ў паўднёвай правінцыі Антарыа 9500 гадоў назад[6][7][8]. Археалагічныя аб’екты Олд Кроў Фэлтс і Блуфіш — два найбольш раннія археалагічныя помнікі чалавечага (палеаіндзейскага) жылля ў Канадзе[9][10][11].

Культуры канадскіх абарыгенаў уключалі ў сябе аселыя ці гарадскія паселішчы, вясковую гаспадарку, грамадскія і гістарычныя помнікі архітэктуры і складаную сацыяльную іерархію[12]. Некаторыя з гэтых цывілізацый зніклі яшчэ да з’яўлення першых еўрапейскіх паселішчаў (канец XV — пачатак XVI ст.) і былі знойдзеныя ў працэсе археалагічных даследаванняў.

Карэннае насельніцтва, паводле ацэнак, складала ад 200 тысяч да 2 мільёнаў людзей у канцы 1400 года[13], у цяперашні час Каралеўскай камісіяй Канады па ахове здароўя карэннага насельніцтва прынята лічба ў 500 тысяч чалавек[14]. Эпідэміі еўрапейскіх інфекцыйных захворванняў (грып, адзёр, воспа), да якіх індзейцы не мелі імунітэту, у спалучэнні з іншымі эфектамі кантактаў з еўрапейцамі, у выніку прывялі да вымірання ад 40 % да 80 % карэннага насельніцтва[15].

Першымі еўрапейцамі на зямлі Канады сталі нарвежскія вікінгі, якія пасяліліся ў Л’Анс-о-Медаўз на Ньюфаўндлендзе каля 1000 года[16][17]. Пастаянныя сутычкі з негасціннымі індзейцамі вымусілі нарманаў хутка развітацца з новай калоніяй. Перыяд 1640—1701 быў адзначаны Бабровымі войнамі — серыяй канфліктаў за кантроль над гандлем футрам паміж канфедэрацыяй індзейцаў-іракезаў з іншымі індзейцамі, якім дапамагала Францыя. Паўстанне Рэд-Рывер вылілася ў стварэнне правінцыі Манітоба ў 1870 годзе.

Сярод індзейцаў Канады ёсць восем унікальных міфаў аб стварэнні свету і адаптацый гэтых міфаў. Гэта міфы аб зямлі, аб сусветным бацьку, аб з’яўленні, аб разбоі, аб адраджэнні нябожчыка, аб двух стваральніках і іх спаборніцтве, а таксама міф аб братах[18].

Зноскі

  1. Civilization.ca-Gateway to Aboriginal Heritage-Culture. Canadian Museum of Civilization Corporation. Government of Canada (12 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 18 верасня 2009.
  2. Inuit Circumpolar Council (Canada)-ICC Charter. Inuit Circumpolar Council > ICC Charter and By-laws > ICC Charter (2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 18 верасня 2009.
  3. In the Kawaskimhon Aboriginal Moot Court — Factum of the Federal Crown Canada (PDF)(недаступная спасылка). Faculty of Law. University of Manitoba (2007). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2008. Праверана 18 верасня 2009.
  4. What to Search: Topics-Canadian Genealogy Centre-Library and Archives Canada. Ethno-Cultural and Aboriginal Groups. Government of Canada (27 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 2 кастрычніка 2009.
  5. Innu Culture 3. Innu-Inuit 'Warfare'. 1999, Adrian Tanner Department of Anthropology-Memorial University of Newfoundland. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 5 кастрычніка 2009.
  6. Y-Chromosome Evidence for Differing Ancient Demographic Histories in the Americas (PDF). University College London 73:524–539 (2003). doi:10.1086/377588. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 22 студзеня 2010.
  7. Cinq-Mars, J (2001). "On the significance of modified mammoth bones from eastern Beringia" (PDF). The World of Elephants – International Congress, Rome. Праверана 2010-02-25.
  8. Wright, JV. A History of the Native People of Canada: Early and Middle Archaic Complexes. Canadian Museum of Civilization Corporation (27 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 19 кастрычніка 2009.
  9. Griebel, Ron. The Bluefish Caves(недаступная спасылка). Minnesota State University. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2003. Праверана 18 верасня 2009.
  10. Beringia: humans were here (re-published online by Canada.com). Gazette (Montreal). CanWest MediaWorks Publications Inc. (17 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 18 верасня 2009.
  11. Cinq-Mars, Jacques. Significance of the Bluefish Caves in Beringian Prehistory. Canadian Museum of Civilization (2001). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 15 красавіка 2010.
  12. Peter Turchin, Leonid Grinin, Andrey Korotayev, and Victor C. de Munck, рэд. (2006). History & Mathematics: Historical Dynamics and Development of Complex Societies. Moscow: KomKniga/URSS. ISBN 5484010020.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: editors list (спасылка)
  13. Thornton, Russell (2000). "Population history of Native North Americans". In Michael R. Haines, Richard Hall Steckel (рэд.). A population history of North America. Cambridge: Cambridge University Press. p. 13. ISBN 0521496667.
  14. «Handbook of North American Indians: Indians in contemporary society». Garrick Alan Bailey (2008). Government Printing Office. P. 285. ISBN 0-16-080388-8
  15. Wilson, Donna M; Northcott, Herbert C (2008). Dying and Death in Canada. Toronto: University of Toronto Press. pp. 25–27. ISBN 9781551118734. Праверана 2010-06-20.
  16. Pálsson, Hermann (1965). The Vinland sagas: the Norse discovery of America (Digitized online by Google books). Penguin Classics. p. 28. ISBN 0140441549. Праверана 2010-04-15.
  17. Reeves, Arthur Middleton (2009). The Norse Discovery of America (Digitized online by Google books). BiblioLife. p. 82. Праверана 2010-04-15.
  18. Dickason, Olive, рэд. (1995). The Native Imprint: The Contribution of First Peoples to Canada's Character. Vol. 1. Athabasca: Athabasca University Educational Enterprises. pp. 114–117.