Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка
Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 жніўня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Тэатр | |
Узнагароды |
Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка (22 жніўня 1936, Санкт-Пецярбург) — савецкая і беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1964).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1955 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. Вучылася ў класе Л. М. Цюнцінай .[1]
Працавала ў тэатрах оперы і балета Чалябінска і Новасібірска. У 1959—1975 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Валодаючы выразнай пластыкай, моцным сцэнічным тэмпераментам, Дзідзічэнка паказала сябе яркай характарнай танцоўшчыцай.
Сярод яе работ: партыі Мадэрнісцкай танцоўшчыцы, Карчмаркі («Мара» і «Выбранніца» Я. Глебава), Марты («Святло і цені» Г. Вагнера), Мерседэс і Вулічнай танцоўшчыцы («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Анітры («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга), Каляровай дзяўчыны («Сцежкаю грому» К. Караева), Феі Карабос («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага); індускі танец («Баядэрка» Л. Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), сарацынскі («Раймонда » А. Глазунова), іспанскі танец, мазурка («Папялушка » С. Пракоф’ева), кракавяк («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі танцы («Спартак » А. Хачатурана); характарныя танцы ў операх «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Хаваншчына» М. Мусаргскага, «Кармэн» Ж. Бізэ.
Зноскі
- ↑ Партер. — 2011. — № 7. — С. 35 — 39.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета Беларусі
- Артысты балета XX стагоддзя