Абуховічы
Выгляд
Абуховічы — шляхецкі род уласнага герба «Абуховіч» («Ключ раздвоены», зменены «Ясенчык»). Паходзілі з Валыні, адкуль у 16 ст. перасяліліся ў Мазырскі, а пасля і ў Новагародскі павет. Першы вядомы прадстаўнік роду Івашка ставіў у войска ВКЛ у 1528 аднаго конніка.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Абуховіч (?), возны генерал мазырскі, бацька Фёдара
- Фёдар Абуховіч (зг. 1615), земскі пісар мазырскі, таксама выбіраўся суддзёй земскім мазырскім. У 1615 заснаваў праваслаўны жаночы манастыр з царквою св. Пятніцы.
- Піліп Казімір (? — 6.9.1656), ваявода віцебскі і смаленскі (1653)
- Тэадор Міхал (?), падкаморы мазырскі (з 1646), брат Піліпа Казіміра
- Мікалай (?), скарбнік і суддзя гродскі мазырскі (з 1648). Магчыма, загінуў падчас паўстання месцічаў у Мазыры (1648).
- Міхал Леан (? — 22.10.1668), сын Піліпа Казіміра, кашталян наваградскі, стражнік ВКЛ, дыпламат (у Маскве), удзельнік многіх войнаў са Швецыяй і Расіяй, аўтар двух «Дыярыушаў»
- Мікалай (?), скарбнік і суддзя гродскі мазырскі (з 1648). Магчыма, загінуў падчас паўстання месцічаў у Мазыры (1648).
- Тэадор Геранім (1642—1707), сын Піліпа Казіміра, кашталян наваградскі, удзельнік Хоцінскай бітвы (1673), аўтар «Дыярыуша»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Пазднякоў. Абуховічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Герасіменя В. Абуховічы // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info