Тэадор Геранім Абуховіч
Тэадор Геранім Абуховіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Александровіч | ||||||
Пераемнік | Антоній Навасельскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1642 ці 1643[1] | ||||||
Смерць | 14 красавіка 1707[2] | ||||||
Род | Абуховічы | ||||||
Бацька | Піліп Абуховіч | ||||||
Дзеці | Ігнацы, Тэафіла, Людвіка | ||||||
Дзейнасць | мемуарная літаратура[d][3] і мясцовае самакіраванне[d][3] |
Тэадор Геранім Абуховіч (польск.: Teodor Obuchowicz; 1642 — 14 красавіка 1707) — вялікалітоўскі пісьменнік-мемуарыст, дзяржаўны дзеяч, кашталян новагародскі (1700—1707).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Абуховічаў герба «Ясенчык». Малодшы сын смаленскага ваяводы Піліпа Казіміра Абуховіча, брат Міхаіла Абуховіча.
У 1657—1669 гадах служыў пры двары караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра Вазы. Суправаджаў яго ў час ваеннай экспедыцыі за Дняпро ў 1664 годзе. Пасля адрачэння караля ад трона ў 1669 годзе паехаў з ім у Францыю.
У 1670 годзе разам з Геранімам Сангушкам i групай каралеўскай шляхты вярнуўся морам, праз Гамбург, на радзіму, у радавы маёнтак Дорагава каля мястэчка Карэлічы (цяпер Гродзенская вобласць). У 1672 годзе ў шэрагах шляхецкага аналчэння накіраваўся ў ваенны паход супраць туркаў, удзельнічаў у бітве пад Хоцінам 1673 года. У 1674 годзе здзейсніў паломніцтва ў Рым, вяртаючыся назад, наведаў Ларэта, Балонню i Вену. У 1672, 1678—1700 гадах на новагародскіх сойміках неаднаразова выбіраўся паслом на соймы, дзе выконваў розныя даручэнні. З 1679 года падкаморы новагародскі, з 1700 года — кашталян новагародскі, староста цырынскі.
Быў адзіным спадчыннікам радавых маёнткаў Ліпа i Дорагава Новагародскага ваяводства i Гарбавічы Мазырскага павета, трымаў у арэндзе Цырын.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У апошнія гады жыцця Абуховіч напісаў на польскай мове ўспаміны, у якіх расказаў пра найважнейшыя падзеі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, пра свае жыццё. Яго мемуары надрукаваны М. Балінскім у кнізе «Пстдрычныя нататкі да тлумачэння грамадскіх пытанняў у Польшчы XVII ст. …» (Вільня, 1859).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. П. Барташэвіч Абуховіч Тэадор Геранім // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Polski sіownik biograficzny. Т. 23/3, z. 98. Wroclaw, 1978.
- Нарадзіліся ў 1642 годзе
- Нарадзіліся ў 1643 годзе
- Памерлі 14 красавіка
- Памерлі ў 1707 годзе
- Абуховічы
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Кашталяны новагародскія
- Падкаморыя новагародскія
- Старосты цырынскія
- Ваенныя Рэчы Паспалітай
- Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага
- Аўтары знакамітых дзённікаў
- Польскамоўныя пісьменнікі