Аламбік
Аламбік (фр.: Alambic) - медны перагонны куб асаблівай канструкцыі, прызначаны для дыстыляцыі спірту. Канструктыўна складаецца з кандэнсатара, шлема, трубы для адводу пары і непасрэдна перагоннага куба.
У Еўропу прыйшоў з Егіпта, дзе з дапамогай аламбікаў пераганялі ваду і разнастайныя смолы з мэтай атрымання гаючых і касметычных алеяў. Перагонка віна з дапамогай медных перагонных кубоў вядомая з III ст. да н. э., калі нехта Мапэ Клавікул вырашыў выкарыстаць закіслы сапсаваны вінаград для вырабу фарбы.
Пры гэтым арабы выкарыстоўвалі вертыкальную разнавіднасць аламбіка - алькінар, у якім ахаладжальнік, як правіла, размяшчаецца зверху. Такі варыянт аламбіка мае ў сваёй канструкцыі сіта з медзі, а таксама спецыяльную прамежкавую ёмістасць, якая размешчана паміж шлемам і кубам. Для вырабу эфірных алеяў алькінар з'яўляецца больш прыдатным варыянтам дзякуючы наяўнасці ёмістасці для сыравіны.
З развіццём у XV ст. алхіміі, у якой даволі часта выкарыстоўвалася дыстыляцыя, аламбікі атрымалі больш шырокае распаўсюджванне ў Еўропе. Пазней дзякуючы аламбікам імкліва стала развівацца парфумерная справа.
Да канца XVI ст. з-за перавытворчасці віны становяцца горшымі па якасці і ўтрыманні алкаголю, што робіць немагчымым іх працяглую транспарціроўку морам у краіны Паўночнай Еўропы. Для вырашэння гэтай праблемы галандцы пачынаюць устаноўку сваіх перагонных прылад і спрабуюць дыстыляваць мясцовыя віны ў brandwijn, або «спечанае віно», - аналаг будучага брэндзі. Да пачатку XVII ст. ў гаспадарках Тоне-Шаранта галандскі аламбік быў удасканалены французамі, якія пачалі эксперыментаваць з двайной перагонкай віна. Для гэтай мэты ўжываўся асаблівы аламбік, распрацаваны майстрамі з марскога порта Тоне-Шарант. Такім чынам з'явіўся новы прадукт - вінны дыстылят, які пры перавозцы морам ужо не змяняе свае якасці. Пазней развіццё тэхналогіі прывяло да з'яўлення каньяку.
Пачынаючы з XVI ст. ва ўсіх развітых еўрапейскіх краінах пачынаюць займацца перагонкай спірту, які ў далейшым ўжываецца ў якасці асновы для самых разнастайных алкагольных напояў, якія маюць розныя смакавыя якасці. У тых зонах Еўропы, дзе вінаград не расце па якіх-небудзь прычынах, у ролі сыравіны выступае кукуруза, збожжа, бульба і нават некаторыя экзатычныя садавіна. У далейшым алкагольная прамысловасць стала імкліва развівацца, а самі самагонныя апараты станавіліся значна больш. У залежнасці ад рэгіёнаў прымянення аламбікі маюць некаторыя тэхналагічныя і знешнія адрозненні.
У XIX ст. апараты атрымалі значныя ўдасканаленні ў тэхнічным плане, за кошт чаго ўдалося павысіць не толькі ўзровень іх прадукцыйнасці, але і крэпасць атрыманага такім чынам спірту.
У першай палове XX ст. шатландзец Роберт Штэйн працуе над канструкцыяй аламбіка, які зможа выконваць пастаянную перагонку.
У цяперашні час перагонныя апараты, выкананыя з высакаякаснай медзі, прымяняюцца ў вытворчасці каньяку і арманьяку. За кошт абсарбавальных уласцівасцяў медзі атрыманы спірт адрозніваецца мяккасцю і адсутнасцю непрыемнага паху, абумоўленага сівушнымі алеямі, а круглявая форма апарата прадухіляе працэс назапашвання вінных завісяў па вуглах ёмістасці.
У некаторых выпадках для вырабу дэталяў аламбікаў, ня датыкальных з сыравінай, можа выкарыстоўвацца нержавеючая сталь. Гэта дазваляе спрасціць тэхналогію вырабу апарата.
Выхад спірту напрамую залежыць ад геаметрычных памераў аламбіка. Па гэтай прычыне на прамысловых прадпрыемныяе кубы, часцей за ўсё маюць шаранцкую канструкцыю.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- alambik Архівавана 2 лютага 2017. (alambic)distillers production Portugal