Алганкіны
Алганкіны — група карэнных народаў Паўночнай Амерыкі, якія размаўляюць на алганкінскіх мовах. Назва паходзіць з мовы малісіт, на якой слова elakómkwik значыць блізкія сваяцкія адносіны[1]. Алганкінамі таксама называюць народ амамівініні, што ў нашы дні насяляе Квебек.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што група алганкінскіх народаў склалася 3000 — 2500 гадоў таму. У XX ст. была высунута гіпотэза аб існаванні ў мінулым протаалганкінскай мовы[2], носьбіты якой далі пачатак усім алганкінам. Яе прыхільнікі на аснове лінгвістычных дадзеных сцвярджаюць, што протаалганкіны першапачаткова насялялі тэрыторыі на захад і поўдзень ад Вялікіх азёр і пазней пачалі міграцыю на ўсход. Гэта часткова пацвярджаецца генетыкамі. Яны выявілі сувязь алганкінаў з сіў[3]. Археолагі сцвярджаюць, што рух старажытных алганкінаў на ўсход разарваў раннюю Місісіпскую культуру на верхнюю і ніжнюю.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Да прыходу еўрапейцаў алганкіны займаліся паляваннем, збіральніцтвам, рыбалоўствам і земляробствам. Нягледзячы на наяўнасць сталых паселішчаў, вялі вандроўны лад жыцця. Сезонна перамяшчаліся ўздоўж рэк, узбярэжжа акіяна і азёр. Галоўнай сацыяльнай адзінкай з’яўляўся род, які складаўся з нуклеарных сем’яў. Усходнія алганкіны былі аб’яднаны ў канфедэрацыі Вабанакі, паўхатан і магіканаў і інш., што процідзейнічалі пашырэнню канфедэрацыі іракезаў. На захадзе склаліся канфедэрацыі чарнаногіх, Ілінойс, Рада трох агнёў.
Алганкінскія народы аднымі з першых сярод індзейцаў увайшлі ў кантакт з еўрапейцамі, таму знаёмства з іх культурай моцна паўплывала на ўяўленні еўрапейцаў пра народы Паўночнай Амерыкі. Так, звычай беатук фарбаваць цела охрай прывёў да распаўсюджання абразлівага паняцця «чырванаскурыя». З алганкінскіх моў паходзяць словы «вігвам», «макасіны», «вампум», «тамагаўк», «апосум», многія тапонімы Паўночнай Амерыкі.
Спіс алганкінскіх народаў
[правіць | правіць зыходнік]- Абенакі
- Аджыбвэ
- Амамівініні (алганкіны)
- Арапаха
- Атава
- Атыкамек
- Беатук †
- Вампаноаг
- Вангунк †
- Вапінджэр †
- Гравантры
- Дэлавары
- Іну
- Кікапу
- Кры
- Магіканы
- Малісіт
- Мантаўкет
- Масачусет †
- Маскутэн †
- Матапоні
- Маямі
- Менаміні
- Мікмак
- Месквакі
- Моэган
- Нантыкок
- Нарагансет
- Наўсет
- Нехантукет
- Ніпмук
- Паменкэ
- Пасамакуоды
- Патаватомі
- Патавомек
- Паўхатан
- Пеквот
- Пенабскот
- Піскатава
- Секатан
- Салто
- Саўк
- Чаванок
- Чарнаногія (пеганы, каінава, сіксікава)
- Шаены
- Шаўні
- Шынекок