Алег Вітольдавіч Праляскоўскі
Алег Праляскоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Уладзімір Русакевіч | ||||||
Пераемнік | Лілія Ананіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1963 (61 год) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск (цяпер Сергіеў Пасад), РСФСР), беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі. Былы фігурант Чорнага спісу ЕС.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча, у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі, Узброеных сілах Беларусі.
Працаваў загадчыкам аддзела ў Службе бяспекі Прэзідэнта Беларусі, генеральным дырэктарам БелТА, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2003—2007), памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта (2007—2008), дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта (з 2008), міністр інфармацыі (з 2009).
Уваходзіць у кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
Санкцыі ЕС
[правіць | правіць зыходнік]У рамках міжнародных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасля задушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Праляскоўскі стаў аб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спіса беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[2].
У сваім рашэнні ад 15 кастрычніка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза назваў Праляскоўскага, якога тады павысілі да пасады міністра і які працягнуў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеянні рэжыму Лукашэнкі адносіна дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, «адной з асноўных крыніц і адным з асноўных галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму»[3].
Узнагароды і дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Прысвоены першы клас служачага дзяржаўнага апарату.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Мае дзвюх дачок.
Зноскі
- ↑ Алесь Дашчынскі. Вялікая кадравая пятніца . Палітыка. Радыё «Свабода» (10 верасня 2010).
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
- ↑ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Сергіевым Пасадзе
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі БелТА
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Асобы
- Юрысты Беларусі
- Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь
- Члены РГА «Белая Русь»
- Прапагандысты Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС