Уладзімір Барысавіч Пярцоў
Уладзімір Барысавіч Пярцоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Ігар Луцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 мая 1974[1] (50 гадоў) |
||||||
Жонка | Юлія Аляксандраўна Пярцова[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Уладзімір Барысавіч Пярцоў (7 мая 1974, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2021—2024), намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 2024).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 мая 1974 года ў Віцебску.
У 1996 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Падчас вучобы працаваў у Палацы культуры і тэхнікі прафсаюзаў, дзе быў вядучым дыскатэк[2].
На тэлебачанне трапіў у 1993 годзе. Быў аўтарам і вядучым праграм Віцебскай студыі тэлебачання, а пазней — ток-шоу Першага нацыянальнага тэлеканала «Будні»[3].
У 1995—1999 гадах — рэдактар Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання, у 1999—2002 гадах — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання.
Стаяў ля вытокаў стварэння ў 1998 годзе FM радыёстанцыі «Віцебск»[2] і пэўны час з’яўляўся яе вядучым[4]. У пачатку 2000-х гадоў, пасля спробы працы ў Расіі, працаваў на Беларускім тэлебачанні: спачатку ў праграме «Будні», пасля на непрацяглы час вядучым перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!»[2].
У 2002—2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне. У 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна».
У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2008—2010 гадах — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь». У 2008 годзе, падчас працы на тэлеканале, пазнаёміўся з Юліяй Радзьковай, дачкой Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Радзькова А. М., з якой праз некалькі год ажаніўся[5].
З 2010 года па 5 красавіка 2021 года працаваў дырэктарам прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір » у Беларусі.
5 красавіка 2021 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[6]. 12 красавіка, праз некалькі дзён пасля яго прызначэння, Міністэрства інфармацыі спыніла трансляцыю ў Беларусі вядучага міжнароднага канала «Еўраньюс»[7].
8 красавіка 2024 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта[8].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[9].
У чэрвені 2022 года Пярцоў патрапіў пад санкцыі Канады[10].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка — Юлія Аляксандраўна Пярцова (1982 г.н.), вядучая Агенцтва тэленавінаў (праграмы «Навіны», «Галоўны эфір»)[11][12].
- Дачка — Лізавета, школьніца[11].
- Цесць — Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010—2014).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн Францыска Скарыны (2018)[13].
Зноскі
- ↑ а б https://people.onliner.by/2021/04/05/naznachen-novyj-ministr-informacii-im-okazalsya-vladimir-percov
- ↑ а б в Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова . Наша Ніва (5 красавіка 2021).
- ↑ Новый министр информации — Владимир Перцов, что о нем известно? (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by (5 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021.
- ↑ Радио-Витебск отметило 20-летие в центре города
- ↑ В канун Дня всех влюбленных самые известные телепары делятся секретами семейного счастья
- ↑ Пярцоў назначаны міністрам інфармацыі Беларусі
- ↑ «Победа» замест «EURONEWS» . Белсат (12 красавіка 2021).
- ↑ Лукашэнка назначыў Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта
- ↑ Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). Reform.by (20 лістапада 2020).
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Cabinet of Canada (24 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
- ↑ а б Телеведущая Юлия Перцова — о своих жизненных приоритетах
- ↑ Юлия Перцова
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2018 года № 8 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 6 красавіка 2021.
- Нарадзіліся 7 мая
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі