Перайсці да зместу

Алёша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алёша
укр.: Олена Олександрівна Кучер-Тополя
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 мая 1986(1986-05-14) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Тарас Уладзіміравіч Таполя[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Інструменты вакал
Жанры поп-музыка, сучасны рытм-н-блюз[d], фолк-музыка і шансон
Узнагароды
alyosha.com.ua/en (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алёша (укр.: Альо́ша; таксама Alyosha, сапраўднае імя — Алена Аляксандраўна Таполя[1], да замужжа — Фурман[2], укр.: Олена Олександрівна Тополя[3]; нар. 14 мая 1986, Запарожжа, Украінская ССР) — украінская спявачка, кампазітар і аўтар песень. З песняй «Sweet People» прадстаўляла Украіну на міжнародным песенным конкурсе Еўрабачанне-2010 ў Осла (Нарвегія), дзе заняла 10-е месца.

Дзяцінства і раннія гады

[правіць | правіць зыходнік]

Алена Кучар нарадзілася 14 мая 1986 года ў горадзе Запарожжа ў сям’і міліцыянта, работніка ДАІ Аляксандра Мікалаевіча Кучара і Людмілы Фёдараўны Кучар[4], рабочай на авіязаводзе. У Алены ёсць два браты, адзін з іх — Руслан Кучар[5][6][7]. Бацька Алены —заўзяты рыбак, і таму ў дзяцінстве яна прадавала рыбу[8]. Браты Алены займаліся каратэ і ушу, яна ім дапамагала трэніравацца; яны ж бралі яе ў сваю кампанію і называлі яе Лёшка, часцей — проста Лё[9]. У школьныя гады яна спявала ў хоры і займалася ў музычнай студыі папулярнай музыкі «Юность», пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры Уладзіміра Арцем’ева. Пасля школы скончыла факультэт эстраднага вакала ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце культуры і мастацтваў.

У 2006 годзе Алёна перамагае на міжнародным конкурсе «Ялта-2006», а праз два гады спявачка становіцца ўладальнікам першай прэміі на Міжнародным фестывалі «Песни моря» (2008) у Севастопалі. У 2009 годзе яна падпісвае дамову з прадзюсарскім цэнтрам «Catapult music», дзе яна і атрымала свой сцэнічны псеўданім[10].

Украінскіх жа слухачоў спявачка заваявала песняй «Снег». У снежні 2009 года на «Снег» быў зняты відэакліп.

Па ўласным прызнанні Алены, яна сама піша словы і музыку да сваіх песень: у прыватнасці, яна напісала музыку да песні «To Be Free». Акрамя таго, Alyosha з’яўляецца аўтарам некаторых песень Насці Каменскіх, Наталлі Магілёўскай, дуэта Патапа і Насці Каменскіх[11].

Выступленне на «Еўрабачанні»

[правіць | правіць зыходнік]
Alyosha на рэпетыцыі «Еўрабачання-2010».

Спявачка Alyosha са сваёй песняй «To Be Free» была адабрана для конкурсу Еўрабачанне-2010 у выніку Нацыянальнага галасавання. Пры гэтым, Алёша набрала аднолькавую колькасць балаў з другой прэтэндэнткай — Машай Сабко. Параіўшыся, журы прыняло рашэнне на карысць Алёшы[12][няма ў крыніцы].

21 сакавіка 2010 года адбыўся скандал. Песня «To Be Free» была напісана яшчэ ў 1977 годзе ў ЗША і ўвесь гэты час чакала свайго выканаўцы. Для «Еўрабачання» час напісання песні не з’яўляецца значным. Згодна з правіламі конкурсу, важна толькі, каб песня не выконвалася публічна за паўгода да конкурсу (гэта значыць, да 1 кастрычніка 2009). Аднак ужо з 12 красавіка 2008 года яе песня стала даступная для запампоўкі на нямецкім Амазоне (пад імем Alonya). Менавіта таму песня «To Be Free» не адказвала правілам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Песню знялі з конкурсу, і 25 сакавіка Alyosha прадставіла новую песню, з якой яна і паехала на конкурс — «Sweet People».

«Sweet People» — гэта песня-зварот да людзей з заклікам аберагаць нашу планету. Ад іншых эстрадных балад пра каханне песню адрознівае больш эмацыйнае і змястоўнае напаўненне. «Я перакананая, што той факт, што песня стваралася ў рэкордна кароткія тэрміны, ніяк не паўплываў на яе якасць. Мая песня кардынальна адрозніваецца па стылі ад песень іншых краін-удзельніц Еўрабачання-2010», — заявіла Алёша.

Англамоўны тэкст песні «Sweet People» напісаны самой спявачкай, а да стварэння музыкі, акрамя Алёшы, былі датычныя яе прадзюсар Вадзім Лісіца і вядомы саўнд-прадзюсар Барыс Кукоба (разам яны працавалі на «Фабрыцы зорак-2», пішуць песні вядомым украінскім выканаўцам, у прыватнасці, Наталлі Магілёўскай).

27 мая 2010 года спявачка прайшла ў фінал конкурсу «Еўрабачанне», стаўшы адным з дзесяці выканаўцаў, якія атрымалі перамогу ў другім паўфінале. У фінале песеннага конкурсу, які адбыўся 29 мая, Alyosha выступала сямнаццатай. У фінале заняла 10-е месца, набраўшы 108 ачкоў[13].

Акрамя таго, 26 красавіка 2020 года, у сувязі з Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе, песня «Sweet People» прагучала на італьянскім радыё Rai Radio 1[14][15].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]
  • Былы фактычны муж да 2011 яе прадзюсар Вадзім Вадзімавіч Лісіца (нар. 2 жніўня 1975) (які таксама родам з Запарожжа і з’яўляецца таксама выхаванцам студыі папулярнай музыкі «Юность» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Арцем’ева).
  • Муж (з лета 2013) — Тарас Таполя (нар. 21 чэрвеня 1987) — спявак, лідар гурта «Антитіла»[16].
  • Сын Раман (нар. 3 красавіка 2013)[3][17].
  • Сын Марк (нар. 30 лістапада 2015)[18].
  • Дачка Марыя (нар. 15 жніўня 2020).

2017 — «Маленький секрет»

  • 2016 —песня «Бегу» стала саўндтрэкам да рамантычнай камедыі «Жонкі на сцежцы вайны»
  • 2017 — песня «Капли» стала саўндтрэкам да серыяла «Райскае месца»
Год Кліп Рэжысёр Альбом
2009 «Снег» Віктар Скуратоўскі «Точка на карте, часть 1»
2010 «Ты уйдёшь»
«Sweet People» без альбома
«А я пришла домой» Аляксандр Сюткін «Точка на карте, часть 1»
2011 «Ти — найкраща» / «Смысл жизни» (feat. Улад Дарвін) Аляксандр Філатовіч «Точка на карте, часть 2»
2012 «Больше чем любовь» (feat. Улад Дарвін) Аляксандр Вобраз
«Феромоны любви» Аляксандр Філатовіч
«Точка на карте»
2013 «Ты моё всё»
2014 «Безоружная» Алег Баршчэўскі
2015 «Моё сердце» Глеб Сушчаў
«Маленький секрет» Алена Таполя (Alyosha) «Маленький секрет»
2016 «Капли» Аляксандр Філатовіч
«Бегу»
2017 «Калина»

«На фоні Париж» / «На фоне Париж»

Аляксандр ФілатовічІна Грабар
2018 «Текіла» Іна Грабар
«Дама» Алег Баршчэўскі
  • Прэмія «Фаварыты Поспеху — 2010», перамога ў намінацыі «Спявачка года».
  • Прэмія «Залаты грамафон» (Украіна) за песню «Ты смысл жизни» (дуэт з Уладам Дарвіным)
  • Прэмія «Залаты грамафон» (Украіна) за песню «А я пришла домой»
  • Прэмія «YUNA» перамога ў намінацыі «Дуэт года» (з Уладам Дарвіным)
  • Прэмія «Крыштальны мікрафон» перамога ў намінацыі «Песня года» за песню «Sweet People»
  • Прэмія «Крыштальны мікрафон» перамога ў намінацыі «Радыё-хіт года» за песню «Ты смысл жизни» (дуэт з Уладам Дарвіным)
  • Прэмія «Песня Года» (Украіна) за песню «Точка на карте»
  • Прэмія «Песня Года» (Украіна) за песню «Безоружная»
  • Прэмія «Viva! Самыя прыгожыя» перамога ў намінацыі «Мама года».
  • Прэмія «Музычная Платформа» за песню «Калина»
  • Прэмія «M1 Music Awards» перамога ў намінацыі «Червона рута» за песню «Калина»

Зноскі

  1. Алеша и Тарас Тополя | Певица Алёша - ALyosha | Фан-зона. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2017.
  2. Арт Мозаика — Всеукраинский еженедельник
  3. а б Alyosha: Ми одружилися, щоб в сина не було проблем. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2013.
  4. Певице Alyosha с новорожденным сыном помогает мама – Індустріалка - новини Запоріжжя. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017.
  5. Alyosha/Алеша — Звездное досье Архівавана 13 сакавіка 2023. // LIVEstory — истории из жизни
  6. ALyosha или Алена Кучер. Биография. Фото Архівавана 15 красавіка 2021. // Золотая жизнь
  7. Игорь Кондратюк: «Мне хватает человеческих радостей» Архівавана 15 студзеня 2023. // ТВ плюс
  8. Alyosha продавала рыбу на базаре Архівавана 19 чэрвеня 2018. // ТСН.ua
  9. Alyosha в Минске: В детстве братья занимались карате и тренировались на мне Архівавана 25 снежня 2010. // Новости Беларуси
  10. Кто она? Все об Alyosha (Алёша), представителе Украины на «Евровидении-2010»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2010. Праверана 13 сакавіка 2023.
  11. Alyosha (Алёша): биография, фото, видео Архівавана 27 сакавіка 2010.
  12. Сенсация «Евровидения»: Алёша споёт о свободе (руск.)
  13. Итоги конкурса «Евровидение 2010». Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2010.
  14. RADIO1 MUSICA. L'ITALIA IN DIRETTA 26/04/2020 на 12 мин(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2020. Праверана 13 сакавіка 2023.
  15. Sweet People su Radio Rai 1
  16. Alyosha таємно вийшла заміж. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2013.
  17. ALyosha родила сына. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2013.
  18. Alyosha рассказала о двойном материнстве. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2015.