Перайсці да зместу

Антитіла (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антитіла
Асноўная інфармацыя
Жанры поп-рок
Краіны
Адкуль Кіеў
Мовы песень украінская мова і руская
Лэйблы Moon Records[d]
Склад
antytila.com (укр.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антитіла — украінскі поп-рок-гурт з Кіева, які ўзнік у 2007 годзе. Фронтмэнам гурта з’яўляецца Тарас Таполя. Рэпертуар «Антитіл» пераважна складаецца з песень на ўкраінскай мове.

Удзел у тэлеконкурсах

[правіць | правіць зыходнік]

Увесну 2007 гурт з песняй «Я не забуду першу ніч» прыняў удзел у тэлепраграме «Шанс»[1][2]. Ён быў адзіным удзельнікам праекта, які выступаў без запісанага суправаджэння і выконваў уласную песню, а не пераспяваны хіт. Гурт не стаў пераможцам шоу, але праз тыдзень пасля выхаду праграмы ў эфір песня «Я не забуду першу ніч» была загружаная больш чым 30 тыс. разоў з афіцыйнага сайта гурта[2]. Песня транслявалася некалькімі радыёстанцыямі.

Датай стварэння гурта можна лічыць 21 чэрвеня 2004 года (першы выступ лідара гурта Тараса Таполі з песняй «Антитіла» ў адным з клубаў Кіева). Але ў звыклым складзе — студзень 2008 год. Пасля тэлепраекта «Шанс» адбыліся змены ў яго складзе, пачалася актыўная праца над новым гучаннем і свежым матэрыялам. У снежні 2008 гурт выдае першы паўнавартасны альбом — «Будувуду» (16 песень). Разам з альбомам выйшла дэбютнае відэа «Будувуду», якое часта транслявалася ў тэлеэфірах украінскіх музычных каналаў, і за два тыдні ратацыі ўзначаліла хіт-парад канала М1.

У 2008 годзе гурт «Антитіла» атрымаў гран-пры музычнага фестывалю «Перлини сезону», па выніках апытання радыёстанцыі «Джем-Фм» яго прызналі «лепшым дэбютам года» і ўзнагародзілі прэміяй «Непопса». Музычны калектыў ўнеслі ў прэзентацыйны зборнік «Мастацкі Алімп Украіны 2008—2009» за захаванне ўкраінскага меласу ў сучасным моладзевым і эстрадным мастацтве. Канал MTV прапанаваў гурту адправіцца ва ўсеўкраінскі тур.

У 2008—2010 гадах «Антитіла» супрацоўнічалі з прадзюсарскім цэнтрам «Catapult Music». Прымалі ўдзел у фестывалях, тэле- і радыё праграмах, музычных праектах.

У 2009 годзе гурт стаў адным з пяці намінантаў ад Украіны на «MTV EMA-2009» (Europe Music Awards). Выйшлі новыя кліпы — «Бери своє», «Рожеві діви», «Вибирай».

Улетку 2010 года «Антитіла» спынілі супрацоўніцтва з «Catapult Music»: увесь менеджмент і канцэртную дзейнасць узяў на сябе клавішнік і аранжыроўшчык гурта Сяргей Вусік. Музыкі маюць права прадстаўляць Украіну на еўрапейскім фестывалі Sziget ў Будапешце. «Антитіла» сталі хэдлайнерамі сцэны «MTV Headbangers».

У канцы 2010 года гурт адправіўся ў першы самастойны клубны тур па гарадах Украіны.

Супрацоўніцтва з кінаіндустрыяй

[правіць | правіць зыходнік]

Песня гурта «А я відкривав тебе» 2010 стала саўндтрэкам да кароткаметражнага фільма «Сабачы вальс» з Адай Рогаўцавай у галоўнай ролі. Фільм уваходзіць у кінаальманах «Закаханыя ў Кіеў». На аснове гэтай кінастужкі з’явіўся відэакліп.

У 2011 годзе некалькі песень з’явіліся ў расійскім фільме «Прятки», а самі музыкі прынялі ўдзел у стужцы, здымаючыся ў ролі саміх сябе. Улетку гэтага ж года гурт запісаў афіцыйны гімн Украінскага этапу гонкі «Формулы-1» на вадзе. Так з’явілася песня «F1H2O», а пазней і відэакліп.

Восенню 2011 года гурт скончыў працу над другім альбомам «Вибирай»[3]. Прэзентацыя альбома адбылася ў Кіеве, затым гурт адправіўся ў прома-тур па Украіне. На кружэлцы «Вибирай» 11 песень і 3 бонусы, сярод якіх рускамоўная кампазіцыя «Смотри в меня», што ў 2012 годзе трапіла ў гадавы расійскі хіт-парад «Чартова дюжина 13» радыёстанцыі «Наше радио» і тры месяцы запар трымалася на яго вяршыні. Канцэпцыя дыска мае ярка выяўлены сацыяльны кірунак тэкстаў і больш цяжкае гучанне калектыву. У песнях, акрамя любоўнай лірыкі, гурт закранае вострыя грамадска-сацыяльныя тэмы.

Крытыкі адзначалі, што ўпершыню за доўгі час малады ўкраінскі гурт, дэбютуючы, адразу заваяваў расійскага слухача. «Антитіла» выдалі відэакліп песні «Смотри в меня», рэжысёрам якога стаў культавы ўкраінскі рэжысёр Віктар Придувалов.

Улетку 2012 года свет убачыў кліп «І всю ніч», а песня стала галоўным летнім хітом ва Украіне. За ім паўстала «Невидимка». Песняй прыцягвалі ўвагу да праблемы абортаў.

Амаль цэлую восень 2012 года музыкі правялі ва ўсеўкраінскім open air туры, праехаўшы з канцэртамі ўсе буйныя гарады краіны. На некаторых выступах гурта прысутнічала да 20 тыс. глядачоў.

У лістападзе гурт узмоцнена працаваў над супольнай песняй «Полінезійська зима» з рок-гуртом «Табула Раса». Здымкі відэакліпа да расійска-ўкраінскага зімовага хіта праходзілі на галоўнай футбольнай арэне Украіны — НСК «Алімпійскі».

У канцы 2012—пачатку 2013 года «Антитіла» было адзначана ў 5 намінацыях прэміі «Чартова дюжина» ад маскоўскай станцыі «Наше радио» за творчыя дасягненні ў галіне рок-н-ролу. Таксама гурт даў свой першы канцэрт у Расіі, у маскоўскім клубе «16 тонн». У лютым 2013 года гурт прадставіў новы кліп на рускамоўную песню «Тебе, моя невеста».

Люты 2013 — гурт адпраўляецца ў канцэртны тур па Украіне, пад назвай «Мова». Гастролі пачаліся ў зале «Химера» у цэнтры Львова[4]. Спецыяльна для тура была створана песня «Їдем Їдем (МОВА)»[5], відэа на якую было прэзентавана 18 мая падчас фінальнага канцэрта[6] ў Кіеве.

15 мая 2013 года, працягваецца Нацыянальная музычная цырымонія «Украінская песня года». У намінацыі «Будучыня ўкраінскай песні», гурт атрымлівае музычную ўзнагароду «Хітовы гурт 2012 года». «Антитіла» сабралі найбольшую колькасць галасоў ад тэлегледачоў за песню «Невидимка». Кліп на гэтую песню таксама атрымаў прэмію «Лепшы кліп 2012 года»[7] у рок-намінацыі, па версіі музычнага інтэрнэт-партала «Navsi100»[8].

Канцэрт у Палтаве, 2013 год.

2013 — гурт прэзентуе кліп «Як ангели», і трэці альбом «Над полюсамі».

2014 — «Антитіла» адпраўляюцца ў аднайменны міжнародны тур у падтрымку новага альбома і паралельна займаюцца валанцёрскай дзейнасцю, дапамагаючы воінам АТА. У тым жа годзе гурт пакідае Віктар Раеўскі, а месца новага бас-гітарыста займае Мікіта астраханцаў.

У студзені 2015 выходзіць кліп на песню «Завжди моя», які прысвечаны Украіне і яе абаронцам.

23 мая 2015 года гурт выпускае чацвёрты альбом «Все красиво».

Тарас Таполя ў канцэртнай зале «Опера Гаўз» у Таронта.

Верасень 2015 года — рэжысёр Кадзім Тарасаў стварае для «Антитіл» незвычайны відэакліп на песню «Мені тебе мало». Сяргей Вусік выканаў у ім галоўную ролю.

Музыкі працягваюць ажыццяўляць валанцёрскую дзейнасць. Пад уплывам гэтых падзей Тарас Таполя піша песню «У книжках». Маючы адбыцца хіт становіцца адным з драматычных трэкаў гурта. У лістападзе 2015 года выходзіць кліп на гэтую песню.

Студзень 2016. За некалькі дзён да гадавіны трагедыі, якая забрала лідара гурта «Скрябіна» Андрэя Кузьменку, «Антитіла» прэзентуюць кліп на пераспяванне песні «Люди, як кораблі». Тарас Таполя ўжо выконваў гэтую песню разам з музыкамі гурта «Скрябін» падчас канцэртаў памяці Кузьмы ў Кіеве і Львове.

На ўкраінскім фестывалі ў Таронта.

У канцы 2015 года «Антитіла» рыхтуюць новую канцэртную праграму да усеўкраінскага тура «Все красиво» у падтрымку альбома[9]. Тур стартаваў 13 лютага 2016 года ў Львове і быў завершаны 1 красавіка ў Мікалаеве. Гурт даў 20 канцэртаў, сабраўшы 20 поўных залаў, з якіх шэсць былі запоўненыя бітком. У перапынках паміж гастролямі выходзіць кліп «Молоком». Пасля ўкраінскай часткі тура з гурта сыходзіць гітарыст Мікіта Чухрыенка, на яго месца прыходзіць Дзмітрый Жолудзеў. У абноўленым складзе музыкі пачынаюць фестывальны сезон, а ў ліпені адпраўляюцца ў Нью-Ёрк з вялікім канцэртам у рамках фестывалю «Nadiya Ye».

10 верасня 2016 года прэзентаваны кліп «Танцюй».

Канец верасня 2016 года «Антитіла» — хэдлайнеры фестывалю Bloor West Village ў Таронта.

Па вяртанні ў Кіеў, гурт актыўна працуе над стварэннем новага альбома «Сонце», паралельна рыхтуючыся да здымак кліпа на песню «Одинак». Галоўную ролю ў гэтай працы сыграў вядомы акцёр Аляксей Гарбуноў, а рэжысёрам з’яўляецца Віктар Прыдувалаў[10]. Песня «Одинак» становіцца адной з вядучых у будучай пласцінцы, і таксама саўндтрэкам да аднайменнага серыялу, музыку да якога напісаў клавішнік гурта Сяргей Вусік.

9 снежня «Антитіла» прэзентуюць новы максі-сінгл «Сонце», які складаецца з 9 кампазіцый[11]. Альбом прадстаўлены ў электронным выглядзе на ўсіх вядомых online-рэсурсах, а таксама на матэрыяльных носьбітах — CD і Flash-карце ў упакоўцы DigiPak.

Антитіла. Мега фінал туру «Сонце» у Києві. 25 травня
Антитіла. Мега фінал тура «Сонце» ў Кіеве.

У канцы 2016 года «Антитіла» анансуюць самы маштабны за іх гісторыю тур «Сонце» 2017, у якім налічваецца каля 50 канцэртаў на працягу трох месяцаў. Акрамя абласных цэнтраў яго геаграфія ахапіла і прыфрантавыя гарады Украіны: Севераданецк, Пакроўск, Краматорск, Марыупаль. Тур пачаўся ў Львове, перапоўненым прыхільнікамі залай «Паўднёвага ЕХРО», 14 лютага. За сакавік месяц гурт паспеў адыграць 29 канцэртаў. Падчас тура фронтмэн Тарас Таполя, сумесна з праектам «U-Report» ад фонду ЮНІСЕФ, наведвае ВНУ Украіны, дзе сустракаецца са студэнтамі і размаўляе з імі пра важныя тэмы сучаснасці.

Украінская частка тура завяршаецца 22 красавіка ў горадзе Самбар[12]. Праз некалькі дзён «Антитіла» адпраўляюцца за Атлантычны акіян, адкрываючы гастрольную гісторыю гарадамі Амерыкі і Канады, а менавіта: Чыкага, Мінэапаліс, Нью-Ёрк, Далас, Х’юстан, Сіэтл і Ванкувер, сабраўшы паўсюль поўныя залы.

Кропкай у маштабным туры «Сонце» стаў фінальны open-air канцэрт на верталётнай пляцоўцы КВЦ «Парковий» 25 мая, які сабраў больш за 3 тыс. слухачоў[13].

Пасля заканчэння тура «Сонце» Антитіла сумесна з рэжысёрамі Дзмітрыем Маніфестам і Дзмітрыем Шмураком пачынаюць здымкі відэа на песню «Фари». Кліп быў прэзентаваны 11 ліпеня ў анлайн-трансляцыі на youtube-канале «Новага канала». Відэа-праца «Фари»[14] стала ўжо чацвёртым знятым трэкам з альбома «Сонце».

У канцы лета 2017 года ў гурце адбываюцца змены, на месцы Дзяніса Швеца і Мікіты Астраханцава, прыходзяць бубнач Дзмітрый Вадавозаў і бас-гітарыст Міхаіл Чырко.

У абноўленым складзе, пасля восеньскай канцэртнай паўзы, «Антитіла» прэзентуюць першую студыйную працу. Прэм’ера песні «TDME» (абрэвіятура ад «Там, де ми є») і лірык-відэа адбылася 30 лістапада 2017 года. Прэм’ера афіцыйнага відэа «TDME», якое з’яўляецца хутчэй не кліпам, а кароткаметражным фільмам, адбылася на YouTube канале гурта ў фармаце анлайн-прэзентацыі 21 снежня 2017 года. Гэты хіт стаў саўндтрэкам тэлесерыяла «Школа».

14 сакавіка 2018 года гурт «Антитіла» выступіў на міжнародным фестывалі «SXSW» (South by Southwest), які прайшоў у ЗША у горадзе Остын, штат Тэхас[15]. Гурт выступіў на сцэне гатэль-бара «Sheraton Backyard», дзе прадставілі 40 хвілінную версію сваёй канцэртнай праграмы «TDME»[16]. У канцы красавіка гурт адправілася ў тур «TDME» па гарадах Паўночнай Амерыки, у якім наведаў 6 гарадоў у ЗША, і 3 у Канадзе[17].

1 жніўня гурт прэзентаваў музычнае відэа на другую працу са свайго шостага студыйнага альбома «Hello» — «Лови момент». У Відэа зняліся члены гурта са сваімі блізкімі, у прыватнасці Тарас Таполя з жонкай Аленай[18].

1 лістапада 2018 года выйшаў кліп на песню"Lego", якая з’яўляецца саўндтрэкам да ўкраінскай рамантычнай камедыі «Я, ты, він, вона» ад «Студыі Квартал-95». У здымках кліпа прыняў удзел Зяленскі, які адыгрывае галоўную ролю. Акрамя таго ў кліпе былі паказаны ўрыўкі з будучага фільма[19]. Відэа хутка набірала папулярнасць і за 2 тыдні сабрала больш за мільён праглядаў на YouTube.

Пласцінка Hello[20], разам з кліпам да загалоўнага трэка, была апублікаваны ў сеціве 12 красавіка 2019 года.

Гурт песняй «Птаха» далучыўся да акцыі «Так працуе памяць», прысвечанай памяці Данііла Дыдзіка[21].

25 лютага 2022 года, пасля поўнамаштабнага нападу Расіі на тэрыторыю Украіны, удзельнікі гурта запісалі відэазварот, у якім паведамілі сваім фанатам аб уступленні ў тэрытарыяльную абарону. Менавіта ў гэты дзень, у «Антитіл» павінен быў выйсці новы альбом «MLNL», які з-за вайны не атрымалася прэзентаваць. Кажучы словамі ўдзельнікаў, яны змянілі музычныя інструменты на зброю[22].

29 сакавіка планаваўся «Канцэрт для Украіны», дабрачыннае мерапрыемства са зборам сродкаў для падтрымкі ўкраінскага насельніцтва падчас вайны. Адказваць Эду Шырану, які стаў удзельнікам падзеі, гурт прапанаваў далучыцца да канцэрту дыстанцыйна, з горада Кіеў, дзе вядуцца актыўныя баявыя дзеянні. Такім чынам, планавалася паказаць усяму свету, наколькі Украіна моцная і непакораная. Нягледзячы на станоўчы водгук Эда Шырана, арганізатары дабрачыннага канцэрта адмовілі «Антитілам». Рашэнне тлумачыцца гуманітарным, а не ваенным характарам Захаду, а значыць яны лічаць недарэчным выступ музыкаў у шлемах і зброяй у руках[23][24].

Пасля адмовы ва ўдзеле, Эд Шыран прапанаваў далучыцца да яго песні 2step. Каманда «Антитіла» запісалі на ўкраінскай мове другі куплет і прыпеў да трэка. Саліст гурта Тарас Таполя адзначыў праяву падтрымкі народа Вялікабрытаніі Украіны ў поўнамаштабнай вайне з Расіяй. «Людзі не толькі на словах, але і канкрэтных учынках пацвярджаюць свае прынцыпы», — дадае ён.

Песня 2step «Антитіла» прысвяцілі памяці ўкраінскага рэжысёра Дзмітрыя Маніфеста. Усе сабраныя з манетызацыі сродкі перадаюцца дабрачыннай арганізацыі Music Saves UA, якая займаецца аказаннем гуманітарнай дапамогі ўкраінцам[25].

  • Тарас Таполя — вакал, тэксты
  • Сяргей Вусік — клавішныя, аранжыроўка (з 2008)
  • Міхаіл Чырко — бас (з 2017)
  • Дзмітрый Жолудзеў — гітара (з 2016)
  • Дзмітрый Вадавозаў — ударныя (з 2017)

Былыя ўдзельнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Аляксей Скурыдзін — ударныя (да 2011)
  • Эрланд Сівалапаў — ударныя (2011—2012)
  • Віктар Раеўскі — бас (2008—2015)
  • Мікіта Чухрыенка — гітара (2008—2016)
  • Дзяніс Швец — ударныя (2012—2017)
  • Мікіта Астраханцаў — бас (2015—2017)
  • 2008 — «Будувуду»
  • 2011 — «Вибирай»
  • 2013 — «Над полюсами»
  • 2015 — «Все красиво»
  • 2016 — «Сонце»
  • 2019 — «Hello»
  • 2022 — «MLNL»
Год Назва Самая высокая пазіцыя ў чарце Альбом
UKR TOP 40[26]
2019 «Вірила» 2 Hello
2020 «Буде син» (Bakun Remix) 4 Сінгл без альбому
2020 «Кіно» Сінгл без альбому
«—» азначае, што сінгл не ўвайшоў у чарт.
Год Кліп Режисер Альбом
2008 «Маямі» Андрэй Ражэн «Будувуду»
«Будувуду» (дзве версіі)
2009 «Вибирай» «Вибирай»
«Рожеві діви» Аляксандр Коўтун
2010 «Бери своє» «Будувуду»
2011 «Біла ворона» Андрэй Ражэн «Вибирай»
«Смотри в меня» Віктар Прыдувалаў
2012 «А я відкривав тебе» (з удзелам Ады Рогаўцавай) Сяргей Зейналаў
«Anthem F1H2O» Сяргей Вусік без альбому
«І всю ніч» Дзмітрый Шэўчук «Над полюсами»
«Невидимка» (дзве версіі) Аляксандр Коўтун «Вибирай»
«Полинезийская зима»
(разам з Табула Раса)
Аляксей Вярэнчык «Над полюсами»
2013 «Тебе, моя невеста»
«Їдем, їдем»
«Як ангели»
2014 «Над полюсами» Руслан Гаравой
2015 «Завжди моя» Кадзім Тарасаў «Все красиво»
«Мені тебе мало»
«У книжках» Уладзімір Шурубура
2016 «Люди, як кораблі» Андрэй Кірылаў «Сонце»
«Молоком» Аляксандр Швец «Все красиво»
«Танцюй» Дзмітрый Маніфэст
Дзмітрый Шмурак
«Сонце»
«Одинак» Віктар Прыдувалаў
2017 «Фари» Дзмітрый Маніфэст
Дмитро Шмурак
«TDME» Радзіслаў Лукін «Hello»
2018 «Лови момент» Дзмітрый Маніфэст
Сяргей Вусік
«Lego» Сяргей Вусік
Расціслаў Васільеў
Антон Шатохін
2019 «Вірила» Сяргей Вусік
Юрый Аляксеенка
Тарас Таполя
«Hello» Аляксей Вярэнчык
Юджын
2020 «Кіно» Сяргей Вусік
Расціслаў Васільеў
Аляксей Вярэнчык
«MLNL»
2021 «Маскарад»
«Стань»
  • 2017 — «Одинак» (песня «Одинак» грае на пачатку кожнай серыі)
  • 2018 — «Школа» (песня «TDME» грае на пачатку кожнай серыі)
  • 2018 — «Я, ти, він, вона» (песня «Lego»)[19]

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Год Прэмія Намінацыя Вынік Заўвага Дж.
2018 M1 Music Awards Хіт года Намінацыя «TDME» [27]

Зноскі

  1. Тарас Тополя. Знайомий незнайомець (2 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2019. Праверана 7 студзеня 2019.
  2. а б Про гурт. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2019. Праверана 7 студзеня 2019.
  3. Антитіла — Вибирай — Офіційне відео Архівавана 22 березня 2022. youtube.com
  4. АнтитілА розпочали свій тур «Мова» зі Львова // rok.kiev.ua. Архівавана з першакрыніцы 14 червня 2015. Праверана 13 червня 2015.
  5. Антитіла — Їдем Їдем (МОВА) Official video Архівавана 25 серпня 2017. youtube.com
  6. АнтитілА презентують новий сингл «Їдем-їдем (Мова)» // navsi100, 26.03.2013. Архівавана з першакрыніцы 15 червня 2015. Праверана 13 червня 2015.
  7. «Найкращі Кліпи Року». Вітаємо переможців! // Navsi100, 1.02.2013. Архівавана з першакрыніцы 20 серпня 2013. Праверана 31 серпня 2013.
  8. «Navsi100». Архівавана з першакрыніцы 5 вересня 2013. Праверана 31 серпня 2013.
  9. "Антитіла: «Все красиво» тур 2016". Архівавана з арыгінала 19 сакавіка 2017.
  10. Тарас Тополя та Олексій Горбунов / Сніданок з 1+1. Архівавана з першакрыніцы 13 серпня 2017.
  11. "«Антитіла» готують «сонячний» макси-сингл". Karabas Live.
  12. ""Антитіла": Як провести супер-тур по Україні і залишитись живим".
  13. Епілог / Тур "Сонце" / Антитіла(недаступная спасылка). АНТИТІЛА. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017.
  14. «МІСТУ ПОТРІБЕН НОВИЙ ГЕРОЙ»: АНТИТІЛА ПРЕЗЕНТУЮТЬ ІРОНІЧНИЙ КЛІП(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2017.
  15. Гурт «Антитіла» став учасником масштабного міжнародного фестивалю. Телеканал M2 (20 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 03.08.2018. Праверана 02.08.2018.
  16. Antytila(нявызн.)(недаступная спасылка). SXSW. Архівавана з першакрыніцы 03.08.2018. Праверана 02.08.2018.
  17. North American Tour 2018. Антитіла (29 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 03.08.2018. Праверана 02.08.2018.
  18. "Антитіла" зачарували Карпатами та показали знищення Землі у новому кліпі. ТСН. Архівавана з першакрыніцы 10.08.2018. Праверана 10.08.2018.
  19. а б maximum.fm. Антитіла – LEGO: яскравий кліп на саундтрек комедії Я, Ти, Він, Вона - Радіо Максимум (англ.). Радіо Максимум. Архівавана з першакрыніцы 24 листопада 2018. Праверана 23 лістапада 2018.
  20. notatky.com.ua. Антитіла – Hello (Альбом + Кліп) (укр.). Нотатки про українську музику (12 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 квітня 2019. Праверана 12 красавіка 2019.
  21. 55 треків пам'яті Данила Дідіка, який загинув у 2015 році (укр.). Громадське радіо. Архівавана з першакрыніцы 13 червня 2021. Праверана 13 чэрвеня 2021.
  22. «Змінили музичні інструменти на зброю». Тарас Тополя та Антитіла воюють за Україну — сьогодні у них вийшов новий альбом (укр.). nv.ua. Архівавана з першакрыніцы 27 березня 2022. Праверана 27 сакавіка 2022.
  23. "Ед Ширан хоче почути "Антитіла" на "Концерті для України"" [украінская]. 2022-03-25. Праверана 2022-03-27.
  24. Організатори благодійного концерту у Британії відмовили "Антитілам" у виступі (укр.). ТСН.ua (26 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 березня 2022. Праверана 27 сакавіка 2022.
  25. ""Антитіла" та Ед Ширан презентували спільну пісню". 2 травня 2022. Праверана 10 травня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  26. Найвышэйшая прыступка ўкраінскага чарту:
  27. Моряки, повертайтеся живими! Як в Києві пройшла церемонія M1 Music Awards (укр.). OBOZREVATEL. Архівавана з першакрыніцы 1 грудня 2018. Праверана 15 жніўня 2020.