Амальгамацыя
Амальгамацыя — метад здабывання металаў з руд растварэннем у ртуці. Амальгаму аддзяляюць ад пустой пароды, і ртуць адганяюць. Амальгамацыю ўжываюць для здабывання серабра, золата, плаціны і іншых металаў з руд і канцэнтратаў.
Гэты метад быў вядомы ў антычнасці, але пасля страчаны і пераадкрыты нейкім нямецкім рудакопам у ртутных капальнях Альмадэны ў пачатку XVI стагоддзя і шырока распаўсюдзіўся дзякуючы іспанцу Барталамэ дэ Медына, які стаў ужываць яго ў Мексіцы ў 1557 годзе. Пасля амальгамацыя нямала паспрыяла каласальнаму пашырэнню здабычы срэбра і золата ў Мексіцы і Перу і навадненню імі Еўропы. У значнай ступені менавіта гэта прывяло да рэвалюцыі цэн у Еўропе XVI—XVII стагоддзяў. У цяперашні час пры праектаванні і эксплуатацыі золатаздабываючых фабрык (шлихо абагачальных фабрык, шліхаабагачальных установак і ў тэхналагічных схемах драг) не дапускаецца ўжываць працэс амальгамацыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Амальгамация // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.