Перайсці да зместу

Антычнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антычнасць
Выява
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Старажытная Грэцыя, Старажытны Рым і Міжземнамор'е
Папярэдні ў спісе Early antiquity[d]
Наступны ў спісе Позняя Антычнасць
Дата пачатку 1199 да н.э. і 799 да н.э.
Дата заканчэння V стагоддзе
Вывучаецца ў Classical Greek and Roman history[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Парфенон з’яўляецца адным з найбольш знакавых сімвалаў антычнасці.
Рымскі форум, цэнтр антычнага Рыма.

Ант́ычнасць (ад лац.: antiquus — стары, старажытны, старажытнасць) — перыяд гісторыі ад 800 да н.э. да 600 г. н.э. у рэгіёне Міжземнага мора.

Гэты час адрозніваецца ад папярэдніх і наступных агульнымі і сталымі культурнымі традыцыямі, а з пачатку І стагоддзя н.э., з прычыны пашырэння Рымскай імперыі, таксама палітычнай і культурнай цэласнасцю.

У больш вузкім сэнсе Антычнасцю лічаць гісторыю старажытнай (архаічнай) і класічнай Грэцыі, элінізму і Рымскай імперыі (але толькі эпоху рэспублікі, прынцыпату і дамінату). У больш шырокім сэнсе антычнасць уключае гісторыю Егіпта, Міжрэчча, Сірыі, Персіі і Малой Азіі, пачынаючы з пачатку пісьменства (каля 3500 да н.э.)[1]. Антычная спадчына стала адным з падмуркаў развіцця еўрапейскага грамадства і культуры.

Антычная культура

[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненнямі антычнага грамадства сталі дэмакратыя і правы грамадзян. Высокага ўзроўню развіцця дасягнулі філасофія (Сакрат, Платон, Арыстоцель), літаратура (Гамер, Гесіёд, Сапфо, Вергілій, Авідзій), выяўленчае мастацтва (Фідый, Праксіцель, Лісіп), архітэктура Іктын, Калікрат, Вітрувій), тэатр. У эпоху Антычнасці ўзніклі шматлікія феномены сучаснай культуры, у тым ліку трагедыя і камедыя, сатыра, дыялог, хор, гімназія, амфітэатр, іпадром, цырк, мост, брукаваныя дарогі.

Зноскі

  1. Клінапісныя помнікі пісьменства, знойдзеныя ў Месапатаміі, датаваны прыкладна сярэдзінай IV тысячагоддзя да н.э.