Перайсці да зместу

Амфібрахій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вершаваныя памеры
двухскладовыя
˘ ˘ пірыхій
˘ ¯ ямб
¯ ˘ харэй, трахей
¯ ¯ спандэй
трохскладовыя
˘ ˘ ˘ трыбрахій
¯ ˘ ˘ дактыль
˘ ¯ ˘ амфібрахій
˘ ˘ ¯ анапест
˘ ¯ ¯ бакхій
¯ ¯ ˘ антыбакхій
¯ ˘ ¯ амфімакр, крэтык
¯ ¯ ¯ молас
чатырохскладовыя
¯ ˘ ˘ ¯ харыямб
¯ ˘ ˘ ˘ пеон

Амфібра́хій (грэч. ἀμφίβραχυς — кароткі з абодвух бакоў) — від трохскладовай стапы, у якой доўгі склад знаходзіцца паміж кароткіх (антычнае вершаскладанне) або націскны — паміж ненаціскных (сілаба-танічнае вершаскладанне).

Амфібрахій у беларускай літаратуры

[правіць | правіць зыходнік]

Амфібрахій — пашыраная стапа ў беларускай паэзіі, выкарыстоўваецца для выяўлення разнастайных думак і пачуццяў:

Як лёгка| наперад| глядзець —
Калі та|бе дваццаць.
Адзвоніць| асення|я медзь —
Як цяжка| назад аг|лядацца…
(В. Зуёнак)