Андрэас Ахенбах
Андрэас Ахенбах | |
---|---|
ням.: Andreas Achenbach | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1815[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1910[1][2][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Max Alvary[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, рысавальнік, ілюстратар, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм і Düsseldorf school of painting[d] |
Уплыў | Friedrich Wilhelm Schadow[d][6] і Іаган Вільгельм Шырмер[6] |
Уплыў на | Освальд Ахенбах[6], Апалінарый Гіляравіч Гараўскі і Альберт Флам[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэас Ахенбах (ням.: Andreas Achenbach; 29 верасня 1815, Касель — 1 красавіка 1910, Дзюсельдорф) — нямецкі жывапісец-пейзажыст, прадстаўнік дзюсельдорфскай школы. Старэйшы брат і настаўнік Освальда Ахенбаха, бацька опернага спевака Макса Альвары.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1828 годзе разам са сваім бацькам, купцом з Мангейма, ён прыехаў у Санкт-Пецярбург, дзе праз чатыры гады паступіў у Акадэмію мастацтваў. У час навучання ў Пецярбургу ацэньваўся як пасрэдны студэнт, што можна растлумачыць раннім індывідуалізмам будучага рэфарматара жывапісу.
Пасля двух гадоў навучання жывапісу Андрэас Ахенбах пераехаў у Дзюсельдорф і працягнуў вучобу ў Акадэміі мастацтваў у Фрыдрыха Вільгельма Шадава і Іагана Вільгельма Шырмера. Гэта прывяло да пазітыўных змен у творчасці мастака.
Раннія працы Ахенбаха адзначаны рамантызмам, з часам ён пачаў пісаць рэалістычныя пейзажы, якія кантрастуюць з рамантычнымі карцінамі, якія ствараюцца яго сучаснікамі.
У 1832 разам з бацькам здзейсніў паездку ў Галандыю, на ўзбярэжжа Балтыйскага і Паўночнага мораў. У 1835 годзе пакінуў Дзюсельдорф і пераехаў у Мюнхен, а затым Франкфурт, дзе скончыў працу над палатном «Бура ля ўзбярэжжа Нарвегіі», якое разам з карцінай «Пацярпелыя караблекрушэнне ў фіёрдзе Хардангэ» прынеслі яму поспех і прызнанне публікі.
Наступныя 10 гадоў ён прысвяціў удасканаленню майстэрства, шмат падарожнічаў. Ахенбах пабываў у Швецыі, Нарвегіі, Даніі, у паўднёвай і паўночнай Германіі і Цірольскіх гарах, ствараючы пры гэтым шмат цікавых работ. Пісаў ён таксама і партрэты.
Узрост мастака не прыслабіў яго запал да падарожжаў. У 1873 ён адправіўся ў Італію, дзе пражыў два гады, у асноўным, на Капры. З гэтага перыяду захаваліся, пераважна, акварэлі прыроды паўднёвай Італіі.
Вялікі ўплыў на Ахенбаха аказалі працы галандскіх майстроў XVII стагоддзі.
Андрэас Ахенбах — адзін з заснавальнікаў сучаснага нямецкага пейзажа. Для нямецкай школы ён піянер і рэфарматар. Сярод яго вучняў былі родны брат, Освальд Ахенбах і Альберт Флам, Апалінарый Гараўскі і Юзаф Маршэўскі.
Творы Ахенбаха можна знайсці ў Новай пінакатэцы ў Мюнхене, карцінных галерэях Берліна, Дрэздэна, Дармштадта, Кёльна, Дзюсельдорфа, Лейпцыга, Гамбурга, Франкфурта-на-Майне.
Зноскі
- ↑ а б Andreas Achenbach
- ↑ а б Andreas Achenbach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119540355 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119540355 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ а б в г д Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
- Нарадзіліся 29 верасня
- Нарадзіліся ў 1815 годзе
- Нарадзіліся ў Каселі
- Памерлі 1 красавіка
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў Дзюсельдорфе
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Германіі