Перайсці да зместу

Арцём Вячаслававіч Дзенісенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Дзенісенка
Поўнае імя Арцём Вячаслававіч Дзенісенка
Нарадзіўся 12 красавіка 1999(1999-04-12)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Зожа (Мосткі)
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2019 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2019   Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2020 Беларусь Рух (Брэст) 2 (-3)
2021 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2022—2023 Беларусь Белшына (Бабруйск) 27 (-51)
2023—2024 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 0 (0)
2024— Польшча Зожа (Мосткі)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2024.

Арцём Дзенісенка (нар. 12 красавіка 1999, Брэст) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Зожа» з Мосткаў.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2016 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Тады ж пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды ў якасці рэзервовага брамніка. Дэбютаваў у «Дынама» 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, па пенальці 2:1), калі адгуляў усе 120 хвілін.

У ліпені 2019 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Руха»[3], дзе таксама стаў рэзервовым брамнікам. У студзені 2020 года, пакінуўшы «Дынама», стаў паўнавартасным іграком «Руха»[4]. У сезоне 2020 выступаў пераважна за дубль «Руха». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 жніўня 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

У пачатку 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Дынама». З-за траўмы прапусціў пачатак сезона, а з красавіка стаў другім брамнікам каманды. Быў рэзервовым брамнікам брэсцкай каманды і ні разу не выйшаў на поле, па заканчэнні сезона 2021 пакінуў клуб.

У сакавіку 2022 года трэніраваўся з «Лідай», а неўзабаве папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»[5]. У сезоне 2022 быў асноўным брамнікам бабруйскай каманды, а ў 2023 годзе, пасля аднаўлення ад траўмы Аляксея Харытановіча, стаў саступаць яму месца ў складзе.

У жніўні 2023 года перайшоў у «Іслач»[6]. Быў рэзервовым брамнікам каманды. У ліпені 2024 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[7].

У жніўні 2024 года далучыўся да польскага клуба «Зожа» з Мосткаў[8].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2016 дубль Дынама 10 −9
2017 дубль Дынама 21 −21
2018 дубль Дынама 18 −20
2019 (1) дубль Дынама 8 −8
2019 (2) Д2 Рух 0 0
2020 Д1 Рух 2 0
2021 Д1 Дынама 0 0
2022 Д1 Белшына 24 −42
2023 (1) Д1 Белшына 3 −9
2023 (2) Д1 Іслач 0 0
2024 (1) Д1 Іслач 0 0
  1. а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52740-denisenko-a-v
  2. https://teams.by/artem-denisenko/player-155655/
  3. "Рух" арендовал у земляков из "Динамо" вратаря Денисенко (руск.). football.by (26 ліпеня 2019). Праверана 5 жніўня 2024.
  4. С днем рождения, Артём Денисенко! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт брэсцкага «Руха» (12 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021.
  5. Тур 2. Анонс. Ковальчук на пороге двух сотен (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2022. Праверана 5 красавіка 2022.
  6. Денисенко сменил один клуб высшей лиги на другой, более успешный (руск.). football.by (4 жніўня 2023). Праверана 5 жніўня 2024.
  7. Артем Денисенко попрощался с "Ислочью" (руск.). football.by (29 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
  8. Артем Денисенко будет играть в польском Д6 (руск.). football.by (8 жніўня 2024). Праверана 12 жніўня 2024.