Астранамічны гадзіннік
Астранамічны гадзіннік — механічны гістарычны гадзіннік, які акрамя часу паказвае таксама месцазнаходжанне астранамічных аб'ектаў (Сонца, Месяца) у знаках Задыяку, фазы Месяца і інш.
Найстарэйшым астранамічным гадзіннікам з'яўляецца гадзіннік Астрарыум, які быў зроблены ў 1344 годзе Джавані дэ Дондзі і размяшчаўся на палацы Капетаната ў Падуі, аднак ён быў разбураны яшчэ ў 1390 годзе. Вельмі старым з'яўляецца гадзіннік Страсбургскага сабора, зроблены першапачаткова таксама ў XIV стагоддзі і перабудаваны ў другой палове XVI. Сярод найстарэйшых гадзіннікаў–астралябій найбольшую вядомасць набылі Пражскі і Бернскі астранамічныя гадзіннікі. Гэты тып гадзіннікаў шырока распаўсюджаны ў шэрагу краін Еўропы: Францыі, Англіі, Італіі, Чэхіі, Германіі (на поўначы краіны — у былых ганзэйскіх, на поўдні — у былых імперскіх гарадах), а таксама ў Швецыі, Бельгіі, і ў некаторых іншых краінах.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Астранамічны гадзіннік Гайльбронскай ратушы, Германія
-
Астранамічны гадзіннік у Эслінгене-на-Некары, Германія
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астранамічны гадзіннік