Бару
Бару | |
---|---|
ісп. Barú | |
08°48′28,80″ пн. ш. 82°32′34,80″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | Панама, Правінцыя Чырыкі |
Горная сістэма | Кардыльеры |
Хрыбет ці масіў | :en:Cordillera de Talamanca |
Форма вулкана | Стратавулкан |
Дыяметр кратара | 6 000 м |
Апошняе вывяржэнне | 1550 г. ± 10 гадоў |
Вышыня вяршыні | 3474 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бару (ісп.: Barú) — вулкан у Панаме, найвышэйшы пункт краіны, самы высокі вулкан на поўдні Цэнтральнай Амерыкі.
Асноўныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Бару знаходзіцца ў правінцыі Чырыкі ў акрузе Бугаба на захадзе краіны ў хрыбце Таламанка. Вышыня над узроўнем мора — 3474 м, у яснае надвор’е з вяршыні бачныя Ціхі акіян і Карыбскае мора.
З’яўляецца спячым вулканам, апошняе буйное вывяржэнне адбылося каля 500 года, таксама вядома аб меншым вывяржэнні каля 1550. У 2006 годзе адбыўся невялікі землятрус, гэта выклікала асцярогі, што вывяржэнне можа паўтарыцца. Шырыня кратара — каля 6 км.
Да вяршыні вулкана вядзе папулярны турыстычны маршрут Кетцалес працягласцю 12 км. Да захаду ад вулкана знаходзяцца вёскі Сэра-Пунта і Волькан, на ўсход — горад Бакетэ. Недалёка ад Сера-Пунта захаваліся разваліны старажытнага горада, знішчанага вывяржэннем.
Зрэдку на вяршынях з’яўляецца снег і тэмпература падае ніжэй 0 °C.
Зноскі
- ↑ Вулкан Бару (англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута (праверана 23 ліпеня 2012)