Перайсці да зместу

Блізкі вал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блізкі вал (злева) у XVIII ст. на малюнку Мікалая Львова

Блізкі, Бліжні, або Кругавы вал — земляны абарончы вал у Магілёве. Другі вал горада, разам з замкавым і трэцім, Палявым, валамі складаў развітую абарончую сістэму гарадскіх умацаванняў[1].

Існаваў з 1630-х гадоў да канца XVIII стагоддзя. У плане ўяўляе сабой трохвугольнік, два доўгія бакі якога — гэта высокія стромкія берагі Дняпра і Дубравенкі, трэці — глыбокі роў і магутная бастыённая фартыфікацыя. Блізкі вал праходзіў ад замка (з боку Дняпра) па сучасных вул. Вал Чырвонай Зоркі да плошчы Арджанікідзэ, паміж вуліцамі Болдзіна і Камсамольскай, да будынка Музея дзекабрыстаў па вул. Першамайскай і заканчваўся каля замка з боку сучаснага будынка акруговага суда. Перыметр вала складаў 690 сажняў, або каля 1449 метраў. Вал ахопліваў так званую Астрожскую сотню Нагорскага пасада.

Гравюра В. Вашчанкі з надпісам «Градъ Могилевъ» з «Кнігі жыцій святых», XVIII ст., на пярэднім плане — Блізкі вал з Каралеўскай брамай (справа)

У другой палове XVII ст. ён меў 15 бастыёнаў, вал з драўляным брустверам пад дахам, 4 каменныя ўязныя брамы: Ветраная, Алейная, Каралеўская, Дубравенская брамы[1].

У 1809 годзе роў быў засыпаны, а частка вала на яго працягу скапана[2].

Зноскі