Бягун па лязе 2049
Бягун па лязе 2049 | |
---|---|
Blade Runner 2049 | |
Жанр |
навуковая фантастыка баявік кіберпанк |
Рэжысёр | Дэні Вільнёў |
Прадзюсар |
Эндру А. Косаў Бродэрык Джонсан Бад Ёркін Сінція Ёркін |
Сцэнарыст |
Раман: Філіп К. Дык Сюжэт: Хэмптан Фанчэр Сцэнарый: Хэмптан Фанчэр Майкл Грын |
У галоўных ролях |
Раян Гослінг Харысан Форд |
Аператар | Роджэр Дзікінс |
Кампазітар |
Ганс Цымер Бенджамін Уолфіш |
Кінакампанія |
Alcon Entertainment Thunderbird Entertainment Scott Free Productions Warner Bros. Columbia Pictures |
Працягласць | 163 хвіл. |
Бюджэт | 150 млн $ |
Зборы | 223 385 785 $[1] |
Краіна |
ЗША Вялікабрытанія Канада |
Мова | англійская |
Год | 2017 |
Папярэдні фільм | Бягун па лязе |
IMDb | ID 1856101 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Бягун па лязе 2049» (англ.: Blade Runner 2049) — англа-амерыканскі фантастычны фільм канадскага рэжысёра Дэні Вільнёва і прадзюсара Рыдлі Скота, заснаваны на рамане Філіпа К. Дыка «Ці мараць андроіды пра электраавечак?»[2]. Працяг фільма 1982 года[3]. Фільм выйшаў у шырокі пракат у ЗША 6 кастрычніка 2017 года[4].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне фільма адбываецца праз 30 гадоў пасля падзей «Бегуна па лязе».
У 2049 годзе біямадыфікаваныя людзі («людзі», створаныя з дапамогай біяінжынерыі), якіх называюць рэплікантамі, былі інтэграваны ў грамадства ў якасці рабоў. Кей (Раян Гослінг), новая мадэль рэпліканта, працуе як «бягун па лязе» для паліцыі Лос-Анджэлеса, высочваючы рэплікантаў-адзіночак. Ён жыве са сваёй віртуальнай галаграфічнай сяброўкай Джой, прадуктам штучнага інтэлекту карпарацыі Wallace.
Расследаванне бунту рэплікантаў прыводзіць Кея на ферму, дзе ён забівае лідара ізгояў Сапера Мортана (Дэйв Батыста) і знаходзіць закапаную скрыню. Судмедэкспертыза паказвае, што ў скрынцы знаходзяцца рэшткі жанчыны-рэпліканта, якая памерла ў выніку ўскладненняў, выкліканых экстраным кесаравым сячэннем. Кея гэта трывожыць, таму што цяжарнасць рэплікантаў раней лічылася немагчымай.
Начальніца Кея, лейтэнант Джошы (Робін Райт), якую Кей называе «мадам», загадвае яму знішчыць усе доказы, звязаныя са справай, і забіць дзіця, паколькі яна лічыць, што веды пра здольнасць рэплікантаў да размнажэння небяспечныя і могуць прывесці да вайны. Кей, занепакоены яе загадам забіць дзіця, наведвае штаб-кватэру заснавальніка карпарацыі Wallace Ніяндэра Уолеса (Джарэд Лета), які ідэнтыфікуе цела як Рэйчэл, эксперыментальнага рэпліканта. У працэсе ён даведвецца пра яе рамантычную сувязь з ветэранам-бегуном па лязе Рыкам Дэкардам (Харысан Форд). Уолес — галоўны антаганіст фільма, сляпы, але ўсёвідушчы пры дапамозе лятучых дронаў геній, які ўявіў сябе богам у акружэнні сваіх шматлікіх рэплікантаў-паслугачоў, «анёлаў», таксама імкнецца знайсці «цуд» — істоту, народжаную рэплікантам. Верагодна, мяркуючы, што натуральнае размнажэнне рэплікантаў можа падтрымаць іх вытворчасць і пашырыць іх магчымасці, але не маючы тэхналогій, каб даць ім гэту магчымасць самому, Уолес пасылае рэпліканта-баявіка Лаў, якая павінна ісці за Кеем, каб перахапіць яго цэль — дзіця Рэйчэл.
Вяртаючыся на ферму Мортана, Кей выяўлян дату, выразаную на ствале сухога дрэва, пад якім была знойдзена скрыня з рэшткамі рэпліканта. Гэта дата адпавядае яго дзіцячаму ўспаміну пра цацачнага драўлянага коніка, з выразанай на ім такой самай датай. (Пазней па сюжэце фільма Кей знаходзіць гэтага цацачнага коніка ў дзіцячым доме на тым самым месцы, у якім пакінуў яе ў сваіх дзіцячых успамінах, пераканаўшыся, што яго ўспаміны, якія ён лічыў імплантаванымі, з'яўляюцца рэальнымі.) Джой, віртуальная сяброўка Кея, настойвае, што гэта цацка з датай з успамінаў — доказ таго, што Кей насамрэч чалавек. Пры пошуку запісаў пра нараджэнне па гэтай даце яны ўдваіх з Джой выяўляюць анамалію: двайняткі хлопчык і дзяўчынка нарадзіліся ў той дзень з ідэнтычнай ДНК (пры тым, што ў разнаполых людзей паводле не можа быць ідэнтычнай ДНК), і толькі хлопчык лічыцца жывым. Дзяўчынка загінула, а хлопчыка аддалі ў прытулак. Кей шукае доктара Ану Стэлін (Карла Юры), дызайнера памяці, якая паведамляе яму, што гэта незаконна — праграмаваць рэплікантаў з рэальнымі ўспамінамі людзей, што пераконвае Кея, што ён можа быць сынам Рэйчэл. Пасля правалу тэсту Кея спыняе Джошы, але ён гаворыць, што ён не прайшоў тэст, таму што ён завяршыў сваю місію па забойстве дзіцяці. Джошы дае яму 48 гадзін, каб знікнуць. Кей пераносіць Джой на мабільны эмітар, нягледзячы на тое, што калі ён будзе пашкоджаны, яна будзе выдалена. Неапазнаны, Кей аналізуе цацку і знаходзіць сляды радыяцыі, якія прыводзяць яго да руін Лас-Вегаса, дзе ён знаходзіць Дэкарда. Дэкард гаворыць, што ён выправіў запіс пра нараджэнне, каб замесці сляды і быў вымушаны пакінуць цяжарную Рэйчэл з рухам за свабоду рэплікантаў, каб абараніць яе.
Лаў і яе людзі забіваюць Джошы, адсочваюць месцазнаходжанне Кея і выкрадаюць Дэкарда. Яны пакідаюць параненага Кея паміраць і знішчаюць эмітар з Джой. Пазней яго ратуе рух за свабоду рэплікантаў, які таксама сачыў за ім. Іх лідар Фрэйса (Хіям Абас) гаворыць, што ён памыляўся, лічачы, што ён адыгрывае ўнікальную ролю ў руху, і што дзіця Рэйчэл — насамрэч дзяўчынка. Кей вырашае, што Стэлін — дачка Дэкарда, таму што яна адзіная здольная ствараць памяць і імплантаваць яе ў яго. Фрэйса заклікае да таго, каб Уолес не раскрыў тайну размнажэння рэплікантаў, гэтага трэба дамагчыся любымі сродкамі, у тым ліку праз забойства Дэкарда.
У Лос-Анджэлесе Дэкард паўстае перад Уолесам, які лічыць, што пачуцці Рэйчэл да яго былі спраектаваны, каб праверыць магчымасць таго, што рэплікант можа зацяжарыць. Калі Дэкард адмаўляецца супрацоўнічаць, Уолес загадвае Лаў падвергнуць яго катаванням для атрымання інфармацыі. Падчас перавозкі Дэкарда Кей збівае дзве машыны з аховай, вымушае трэцюю машыну здзейсніць пасадку, у перастрэлцы забівае астатнюю ахову і пілота. У рукапашным бам з Лаў Кей атрымлівае сур'ёзныя раненні, але бярэ над ёй верх і забівае яе. Далей ён інсцэнуе смерць Дэкарда, каб абараніць яго ад Уолеса і рэплікантаў. Ён вядзе Дэкарда ў офіс Стэлін. Дэкард асцярожна ўваходзіць у кабінет і падыходзіць да Стэлін.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Раян Гослінг[3] | афіцэр LAPD Кей (K) |
Харысан Форд[3] | Рык Дэкард |
Ана дэ Армас | Джой |
Сільвія Хукс | Лаў |
Робін Райт | лейтэнант Джошы |
Мак-Кензі Дэвіс | Марыета |
Карла Юры | доктар Ана Стэлін |
Лені Джэймс | містар Котан |
Дэйв Батыста | Сапер Мортан |
Джарэд Лета | Ніяндэр Уолес |
Бархад Абдзі | Док Бэджэр |
Дэвід Дастмалчан | Кока |
Хіям Абас | Фрэйса |
Вуд Харыс | Нандэс |
Эдвард Джэймс Олмас[5] | Гаф |
Лорэн Піта (захоп руху) і Шон Янг (рэканструкцыя) | [6] | Рэйчэл
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Паводле слоў акцёра Лені Джэймса, гэта самы сакрэтны праект, у якім ён браў удзел.
«Калі мне прапанавалі працу, я папрасіў сцэнарый. Мне даслалі 20 старонак з падзеямі, якія папярэднічалі з'яўленню майго персанажа, і 20 старонак пасля таго, як мой персанаж ужо адчаліў. Тэкст быў у дадатку, і я не мог адкрыць яго на іншай прыладзе. Я не мог зрабіць скрыншот. Я не мог яго захаваць. Мяне папярэдзілі: „У вас 36 гадзін, потым тэкст знікне“. Калі я прыняў рашэнне здымацца, мне пераслалі ўвесь сцэнарый. Я працаваў з ім. Але кожны дзень мне адкрывалі вызначаныя старонкі, з якімі я працаваў у пэўны дзень, і я павінен быў распісвацца за гэта. І я не мог з'ехаць дадому без таго, каб мне не закрылі доступ. І вось, здымкі завяршыліся, доступ адкрыты, я еду дадому і цешуся — у мяне на руках увесь сцэнарый. Праз дзевяцць гадзін увесь сцэнарый выпарыўся з майго iPad самым загадкавым чынам»[7].
Здымкі
[правіць | правіць зыходнік]Здымкі фільма пачаліся ў ліпені 2016[8]. Здымачны працэс завяршыўся ў лістападзе 2016 года ў Венгрыі[9]. Падчас здымак загінуў рабочы, які зваліўся з платформы[10].
Музыка
[правіць | правіць зыходнік]Blade Runner 2049: Original Motion Picture Soundtrack | |||||
---|---|---|---|---|---|
саўндтрэк Ганс Цымер Бэнджамін Уолфіш |
|||||
Дата выпуску | кастрычнік 5, 2017 | ||||
Жанр | Музыка да фільма | ||||
Працягласць | 94:00 | ||||
Прадзюсар | Ганс Цымер і Бэнджамін Уолфіш | ||||
Краіна | |||||
Лэйбл | Epic | ||||
|
|||||
Храналогія Ганс Цымер | |||||
|
|||||
Храналогія Бэнджамін Уолфіш | |||||
|
У час здымак аўтарам музыкі да фільма называлі Ёўхана Ёўхансана, які да гэтага ўжо супрацоўнічаў з Вільнёвам над папярэднімі стужкамі Палонніцы, Сікарый і Прыбыццё. У ліпені 2017 далучыліся Цымер і Бэнджамін Уолфіш. Але ў верасні праз не названыя акалічнасці Ёўхансан сышоў.
Аўтары музыкі Ганс Цымер і Бэнджамін Уолфіш, калі не пазначана іншае.
№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «2049» | 3:37 |
2. | «Sapper's Tree» | 1:36 |
3. | «Flight to LAPD» | 1:47 |
4. | «Summer Wind» (выканана Фрэнкам Сінатра) | 2:54 |
5. | «Rain» | 2:26 |
6. | «Wallace» | 5:23 |
7. | «Memory» | 2:32 |
8. | «Mesa» | 3:10 |
9. | «Orphanage» | 1:13 |
10. | «Furnace» | 3:41 |
11. | «Someone Lived This» | 3:13 |
12. | «Joi» | 3:51 |
13. | «Pilot» | 2:17 |
14. | «Suspicious Minds» (выканана Элвісам Прэслі) | 4:22 |
15. | «Can't Help Falling in Love» (выканана Элвісам Прэслі і the Jordanaires) | 3:02 |
16. | «One for My Baby (and One More for the Road)» (выканана Фрэнкам Сінатра) | 4:24 |
17. | «Hijack» | 5:32 |
18. | «That's Why We Believe» | 3:36 |
19. | «Her Eyes Were Green» | 6:17 |
20. | «Sea Wall» | 9:52 |
21. | «All the Best Memories Are Hers» | 3:22 |
22. | «Tears In the Rain» (арыгінал Вангеліса) | 2:10 |
23. | «Blade Runner» | 10:05 |
24. | «Almost Human» (выканана Лорэн Дэйгл) | 3:22 |
Маркетынг
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2016 года выйшаў першы тызер да фільма[11]. У афіцыйных трэйлерах выкарыстоўвалася арыгінальная музычная тэма Вангеліса.
Кароткаметражныя прыквелы
[правіць | правіць зыходнік]29 жніўня 2017 года на YouTube-канале ColliderVideos з'явілася першая афіцыйная кароткаметражка, якая распавядае перадгісторыю фільма[12]. Падзеі карціны пад назвай «2036: Адраджэнне Nexus» (2036: Nexus Dawn) разгортваюцца ў 2036 годзе, праз 17 гадоў пасля падзей першага фільма і за 13 гадоў да сюжэту сіквела.. У цэнтры сюжэту апыняецца Ніяндэр Уолес, персанаж Джарэда Лета. Герой прадстаўляе новую мадыфікацыю рэплікантаў серыі Nexus 9, якіх называе ідэальнымі.[13] Рэжысёрам кароткаметражкі выступіў Люк Скот. Апроч Лета, у адной з галоўных роляў заняты Бенедыкт Вонг.
16 верасня 2017 года быў прадстаўлены другі кароткаметражны фільм-прыквел, які таксама зняў Люк Скот — «2048: Няма куды бегчы» (2048: Nowhere to run). Падзеі адбываюцца за год да асноўнага сюжэту фільма і паказваюць частку гісторыі збеглага рэпліканта серыі Nexus 8 Сапера Мортана. Яго ролю выканаў Дэйв Батыста. Цікавы факт — Адам Сэвідж (Адам Сэвідж — адзін з вядучых перадачы Myth Busters), які з'яўляецца вялікім фанатам сусвету Blade Runner, зняўся ў гэтай кароткаметражцы ў маленькай эпізадычнай ролі наведвальніка крамы гандляра бія-матэрыяламі.
Трэцім па храналогіі стварэння кароткаметражным прыквелам стала 15 хвілінная анімэ-карціна Blade Runner Black Out 2022, аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам якой выступіў Shinichiro Watanabe ( Сін'ітыра Ватанабэ), стваральнік культавага анімэ Cowboy Bebop. Стужка выйшла 27 верасня 2017 года і паказвае падзеі 2022 года, калі ў выніку тэракту, здзейсненага рэплікантамі, адбыўся Вялікі Блэкаўт, гэта значыць поўнае адключэнне ўсіх электронных сістэм і практычна поўнае знішчэнне электронных архіваў чалавецтва, а таксама становіцца зразумела, што пасля падзей першага фільма былі выпушчаны новыя серыі рэплікантаў, са знятым абмежаваннем на 4 гады жыцця.
Рэйтынг
[правіць | правіць зыходнік]Падобна да арыгінальнага фільма, «Бягун па лязе 2049» атрымаў рэйтынг R на тэрыторыі ЗША.[14] Стваральнікі вырашылі не рабіць фільм больш масавым змякчэннем апавядання да рэйтынгу PG-13.
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Фільм атрымаў ўсеагульнае прызнанне. На агрэгатары рэцэнзій Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 88% (на падставе 318 водгукаў) і сярэднюю ацэнку 8,2/10.[15] На Metacritic стужка мае сярэдні бал 81 з 100 (на падставе 51 рэцэнзіі).[16]
Зборы
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 29 кастрычніка 2017 года фільм сабраў 81,4 млн долараў у Злучаных Штатах і Канадзе і 142 млн долараў на іншых тэрыторыях; увогуле фільм сабраў 223,4 мільёна долараў ва ўсім свеце.
У Злучаных Штатах і Канадзе «Бягун па лязе 2049» быў выпушчаны разам з фільмамі «Паміж намі горы» і «My Little Pony у кіно», і першапачаткова меркавалася, што ён збярэ 43-50 млн долараў у 4 058 кінатэатрах за першы ўік-энд. У верасні 2017 года апытанне Fandango паказала, што фільм быў адным з самых чаканых рэлізаў сезона[17]. Фільм сабраў 4 млн долараў ад начных паказаў у чацвер, у тым ліку 800 000 долараў з кінатэатраў IMAX, але ўсяго толькі 12,6 млн долараў у першы дзень, панізіўшы прагнозы на выхадныя да 32-35 млн долараў[18]. У суботу фільм сабраў 11,4 млн долараў, а па выніках першых трох дзён дэбютаваў з касай у 32,8 млн долараў, што значна ніжэй за першапачатковыя прагнозы. Тым не менш фільм заняў першае месца ў пракаце, а дэбют стаў адным з самых касавых у кар'ерах Вільнёва і Гослінга. Deadline.com тлумачыў такія зборы 163-хвіліннай працягласцю фільма, што абмяжоўвала колькасць сеансаў у кінатэатрах, адсутнасцю ўвагі асноўнай аўдыторыі і «расплывістым» маркетынгам, які спадзяваўся на настальгію і фан-базу.
Усяго чакаліся зборы каля 100 млн долараў па ўсім свеце[19], у той час як рэальныя зборы склалі 82 млн долараў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Blade Runner 2049 (2017) - Box Office Mojo . www.boxofficemojo.com.
- ↑ The 'Blade Runner' sequel finally has a title — 'Blade Runner 2049' — but what does it mean? .
- ↑ а б в 'Blade Runner 2' release date and sequel: Movie gets an official title . christiantimes.com.
- ↑ New 'Blade Runner' has 'its own personality': Villeneuve .
- ↑ The Predator: Edward James Olmos joins Shane Black's sequel(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2017. Праверана 2 лістапада 2017.
- ↑ How Blade Runner 2049 Resurrected That Character From The Original . GameSpot (9 кастрычніка 2017). Праверана 17 October 2017.
- ↑ Лені Джэймс: "Бягун па лязе 2049" абагнаў "Хадзячых мерцвякоў" па ўзроўні сакрэтнасці . www.livelib.ru. Праверана 25 чэрвеня 2017.
- ↑ Erik Pedersen. Dave Bautista Joins ‘Blade Runner’ Sequel (англ.). Deadline (4 красавіка 2016). Праверана 30 червня 2016.
- ↑ Grater, Tom. 'Blade Runner 2049' will be R-rated, confirms Denis Villeneuve . Screendaily.com. Media Business Insight (21 снежня 2016).
- ↑ Worker dies on Blade Runner set (30 жніўня 2016).
- ↑ "Выйшаў тызер «Бегуна па лязе 2049» з Раянам Гослінгам і Харысанам Фордам". Газета.Ru. Праверана 2016-12-20.
- ↑ ColliderVideos. Exclusive: Blade Runner 2049 Short Film Reveals What Happened in 2036 (29 жніўня 2017). Праверана 30 жніўня 2017.
- ↑ Rulezoom - Прыквел да «Бегуна па лязе 2049» (руск.)(недаступная спасылка). rulezoom.com. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.
- ↑ «Бягун па лязе 2049» атрымаў пракатны рэйтынг R . kinokadr.ru. Праверана 30 жніўня 2017.
- ↑ Blade Runner 2049 (2017) . Rotten Tomatoes. Праверана 30 кастрычніка 2017.
- ↑ Blade Runner 2049 reviews . Metacritic. Праверана 30 кастрычніка 2017.
- ↑ ‘Blade Runner 2049’ Tickets Go On Sale Friday; Opening In The $43M-$47M Range . Deadline.com (21 верасня 2017 года). Праверана 28 кастрычніка 2017.
- ↑ Dystopian Box Office Future: Why ‘Blade Runner 2049’ Is Hitting Turbulence With $31M+ Opening . Deadline.com (7 кастрычніка 2017). Праверана 7 кастрычніка 2017 года.
- ↑ 'Blade Runner 2049' Poised To Fly Around The World With Estimated $100M Bow . Deadline.com (7 кастрычніка 2017). Праверана 28 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Часопіс «Vogue» пра хуткі фільм Архівавана 21 снежня 2016.
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2017 года
- Фільмы Дэні Вільнёва
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы ЗША 2017 года
- Навукова-фантастычныя фільмы ЗША
- Фантастычныя фільмы 2017 года
- Фільмы кампаніі Warner Bros.
- Фільмы Columbia Pictures
- Фільмы-сіквелы
- Фільмы-антыўтопіі
- Фільмы пра робатаў
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Ганс Цымер
- Экранізацыі твораў Філіпа Дзіка