Віктар Уладзіміравіч Кіслы
Віктар Уладзіміравіч Кіслы | |
---|---|
Дата нараджэння: | 3 жніўня 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Рэспубліка Беларусь |
Адукацыя | |
Кампанія | холдынг «Wargaming.net» |
Пасада | генеральны дырэктар; саўладальнік |
Узнагароды і прэміі |
Віктар Уладзіміравіч Кіслы (нар.3 жніўня 1976, Мінск, БССР, СССР) — беларускі прадпрымальнік. Сузаснавальнік, саўладальнік і генеральны дырэктар холдынгу «Wargaming.net».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 жніўня 1976 г. у Мінску[1]. Яго бацька — Уладзімір Іванавіч Кіслы.
Віктар Кіслы жанаты і мае сына[2].
Выхаванне і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў цікавіцца і актыўна захапляцца ваеннай гісторыяй яшчэ ў свае школьныя гады[1]. Асабліва Віктара прывабілі часы Першай і Другой сусветнай вайны, а таксама перыяд Грамадзянскай вайны (1917—1921) у Расіі[1].
Пасля школы Віктара Кіслы паступіў і скончыў фізічны факультэт БДУ (Беларусь) па спецыяльнасці «лазерная фізіка і спектраскапія».
Яшчэ ў студэнцкія гады зацікавіўся і заняўся распрацоўкай камп’ютарных гульняў — ваенна-стратэгічнага характару.
Прадпрымальніцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1998 г. Віктар Кіслы разам са сваімі сябрамі заснаваў прыватную кампанію «Гейм стрым», якая займаецца распрацоўкай і выпускам камп’ютарных гульняў. Кампанія выпусціла гульні «DBA Online», «Massive Assault», «Аперацыя „Баграціён“», «Order of War» і інш.
У тым жа 1998 г. зарэгістраваў кампанію «Wargaming.net», стаў яе генеральным дырэктарам. Шырокую вядомасць на рынку камп’ютарных гульняў кампанія атрымала пасля стварэння ў 2008 г. гульні «Аперацыя „Баграціён“», хоць прыбыткі кампаніі ад продажу гульні ледзь акупілі распрацоўку[3], а сапраўдны пачатак сусветнага поспеху і вялікіх прыбыткаў кампаніі пачаўся толькі пасля стварэння ў 2010 г. і папулярызацыі камп’ютарнай гульні «World of Tanks». Гэта хутка ўвяло Віктара Кіслага ў лік самых багатых бізнэсменаў Беларусі, а яго радок у рэйтынгу самых паспяховых бізнэсменаў краіны ўзвышаўся з кожным новым годам. Такім чынам, Віктар Кіслы ператварыў дзіцячае захапленне ў прыбытковы бізнэс.
У жніўні 2013 г. кампанія «Wargaming.net» урачыста адсвяткавала сваё 15-годдзе. Паводле ацэнак, на святкаванне юбілея кампанія выдаткавала каля 1 млн долараў ЗША[4]. Гульнявое падраздзяленне кампаніі «Игры@Mail.Ru» падарыла Віктару Кісламу з нагоды юбілея яго кампаніі — матацыкл «Harley Davidson»[5].
Пасля сусветнага поспеху камп’ютарнай гульні «World of Tanks» (пра танкавыя баталіі), холдынг «Wargaming.net» пачаў распрацоўваць аналагічна ваенна-стратэгічную гульню пра марскія баталіі («World of Warships») і гульню пра паветраныя баталіі («World of Warplanes»). У цяперашні момант кампанія «Wargaming.net» з’яўляецца адным з найбуйнейшых сусветных распрацоўшчыкаў МША-гульняў (масавыя шматкарыстальніцкія анлайн-гульні) ваенна-стратэгічнага характару.
Паводле рэйтынгу інтэрнэт-выдання ej.by, Віктар Кіслы ў 2016 г. упершыню ўзначаліў топ-200 самых паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі[6], а агульная сума дзелавых актываў Віктара Кіслага (паводле ацэнкі «Bloomberg Billionaires Index») у 2016 г. перавысіла 1 млрд долараў ЗША[7]. Цалкам ацэначны кошт холдзінгу «Wargaming.net», галоўным саўладальнікам якога з’яўляецца Віктар Кіслы (у 2013 г. 64 % акцый валодаў Віктар Кіслы, а 25,5 % акцый належалі яго бацьку — Уладзіміру Іванавічу Кісламу), дасягнуў (паводле ацэнкі «Bloomberg Billionaires Index») 1,5 млрд долараў ЗША[7]. Паводле рэйтынгу інтэрнэт-выдання ej.by, Віктар Кіслы ў 2017 г. зноў узначаліў топ-200 самых паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі[2]. У беларускай прэсе адзначаецца, што, паводле некаторых экспертных ацэнак, ацэначны кошт холдынгу «Wargaming.net» у 2017 г. складае 3-4 млрд долараў ЗША[8].
Бізнэс-актывы
[правіць | правіць зыходнік]Сферай бізнэс-інтарэсаў Віктара Кіслага з’яўляюцца высокія тэхналогіі (IT), фінансы, нерухомасць.
У 2016 г. Віктар Кіслы быў саўласнікам холдынгу «Wargaming.net»; а таксама валодаў прыватным банкам «Hellenic Bank» (Кіпр), які абслугоўвае холдынг «Wargaming.net»; кампаніяй «Мелсофт» (Melesta Games), якая займаецца распрацоўкай і прасоўваннем гульняў для мабільных прылад; офісным цэнтрам «President» у Нікасіі (Кіпр); меў долі ў кампаніях-распрацоўніках web-гульняў «KongZhong» (Кітай) і «Kamcord» (ЗША); валодаў еўрапейскімі венчурнымі фондамі «Seed Fund» і «Hitbox» (Аўстрыя)[6].
Грамадская і мецэнацкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля бізнэс-поспеху сваёй кампаніі Віктар Кіслы пачаў прымаць фінансавы ўдзел у дабрачынных праектах.
Са сваіх сродкаў бізнэсмен вылучыў 1 млн долараў ЗША на арганізацыю брытанскай пашуковай экспедыцыі, якая адправілася ў М’янму, каб дастаць для брытанскага музея 20 легендарных англійскіх самалётаў «Supermarine Spitfire» часоў Другой сусветнай вайны, якія былі новымі ў транспарціровачных скрынях пакінуты ў М’янме ў часе Другой сусветнай вайны[4].
Віктар Кіслы прыняў удзел у праектах па выкупе старадаўніх рарытэтаў у музей гісторыі Магілёва[4]. Холдынг «Wargaming.net» пачаў займацца стварэннем дакументальна-гістарычных фільмаў на ваенную тэматыку, у першую чаргу — аб героях і ваеннай тэхніцы часоў Другой сусветнай вайны[9].
Віктар Кіслы стаў сааўтарам грамадскай ініцыятывы «Памятаем усе» (pomnimvse.org), у рамках якой рэалізуюцца сумесныя праекты з музеямі бронетэхнікі[10].
У 2014 г. холдынг «Wargaming.net» выступіў афіцыйным інфармацыйным партнёрам чэмпіянату свету-2014 па танкавым біятлоне ў Маскоўскай вобласці (Расія)[10]. У 2016 г. холдынг «Wargaming.net» прыняў ўдзел у мерапрыемствах па падняцці і рэканструкцыі савецкага танка КВ-1, які быў перавезены ў Цэнтральны музей бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі ў Кубінцы для аднаўлення[11].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2014 г.: медаль «За працоўныя заслугі» (Беларусь) — за папулярызацыю Беларусі ў свеце праз камп’ютарныя гульні і асабісты ўклад у развіцце гэтай індустрыі[6].
Зноскі
- ↑ а б в Виктор Кислый
- ↑ а б Виктор Кислый Архівавана 11 кастрычніка 2017.
- ↑ История успеха: Виктор Кислый Архівавана 24 красавіка 2017.
- ↑ а б в Виктор Кислый (2013) Архівавана 25 сакавіка 2016.
- ↑ «Игры@Mail.ru» подарили Виктору Кислому «Harley Davidson»
- ↑ а б в Виктор Кислый Архівавана 23 сакавіка 2016.
- ↑ а б Bloomberg: создатель Wargaming Виктор Кислый стал долларовым миллиардером
- ↑ Виктор Кислый второй год подряд признается самым успешным и влиятельным бизнесменом Беларуси Архівавана 20 жніўня 2019.
- ↑ Историческое видео Архівавана 29 сакавіка 2016.
- ↑ а б Виктор Кислый (2016) Архівавана 23 сакавіка 2016.
- ↑ Подъем и реставрация КВ-1 Архівавана 22 жніўня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Виктор Кислый // corporacia.ru
- Виктор Кислый — о жизни до и после легендарных World of Tanks, ошибках и победах, белорусском образовании и переезде на Кипр Архівавана 30 сакавіка 2016. // tut.by
- Massive Assault — интервью с Виктором Кислым // playground.ru
- История успеха: Виктор Кислый Архівавана 24 красавіка 2017. // mogu.by
- Виктор Кислый (2013) Архівавана 25 сакавіка 2016. // ej.by
- Виктор Кислый (2016) Архівавана 23 сакавіка 2016. // ej.by
- Виктор Кислый не попал в рейтинг Forbes Архівавана 16 сакавіка 2016. // marketing.by
- Bloomberg: создатель Wargaming Виктор Кислый стал долларовым миллиардером // onliner.by
- Виктор Кислый назван «самым успешным и влиятельным» бизнесменом Беларуси // dev.by
- Пять фактов о самом успешном бизнесмене Беларуси Викторе Кислом // nashaniva.by