Перайсці да зместу

Вільгельм Моргнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільгельм Моргнер
ням.: Wilhelm Morgner
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 студзеня 1891(1891-01-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1917(1917-08-16)[4][5][…] (26 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графічны дызайнер, графік
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вільгельм Моргнер (ням.: Wilhelm Morgner; 27 студзеня 1891, Зост, Арнсберг — 16 жніўня 1917, Лангемарк, Заходняя Фландрыя) — нямецкі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў так званага «рэйнскага экспрэсіянізму».

У 1908—1909 гады наведваў мастацкую школу Георга Таперта ў Ворпсведэ, уласцівы Таперту лірызм аказвае ўплыў на першыя працы Вільгельма Моргнера. У 1909 годзе мастак вярнуўся ў Зост. У 1911 годзе пераехаў у Берлін, працаваў у мастацкай групе «Мост» (ням.: die Brücke), разам з якой удзельнічаў у берлінскай выстаўцы «Новага Сецэсіёна». У 1912 годзе ўдзельнічаў у выстаўцы мастакоў «Зондэрбунд» у Кёльне, дзе пазнаёміўся з творчасцю гурта «Сіні вершнік», які аказаў вялікае ўздзеянне на далейшыя работы майстра.

З 1913 года карціны Вільгельма Моргнера ўсё больш набліжаюцца да абстракцыянізму. Яго «Астральныя кампазіцыі» (1913) вельмі лаканічныя. Далейшае творчае развіццё мастака было перапынена Першай сусветнай вайной. Вільгельм Моргнер у 1914 годзе прызываецца на вайсковую службу салдатам. У верасні 1914 года атрымаў раненне на фронце. Узнагароджаны Жалезным крыжом 2-га класа. У 1915 годзе ваяваў супраць рускіх войск на Усходнім фронце. У маі 1917 года пераведзены ў Фландрыю, дзе 16 жніўня 1917 года ва ўзросце 26 гадоў мастак быў забіты ў баі з брытанскімі салдатамі. Ад часу яго вайсковай службы захаваліся толькі невялікія малюнкі і эскізы.

Зноскі

1. Wilhelm Morgner

2. Delarge J. Wilhelm MORGNER // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118736949 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. http://alfredflechtheim.com/en/artists/wilhelm-morgner/
5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.