Перайсці да зместу

Віталь Аляксандравіч Сокал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Аляксандравіч Сокал
Дата нараджэння 23 студзеня 1940(1940-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 2018
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера мікраэлектроніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
нагрудны знак «Вынаходнік СССР»

Віталь Аляксандравіч Со́кал[1] (23 студзеня 1940 — 2018[2]) — вучоны ў галіне мікраэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі (1991), Беларускай інжынернай акадэміі (2000)[2].

Нарадзіўся 23 студзеня 1940 года ў Мінску. У 1963—1968 гадах праходзіў службу аператарам апаратуры ўрадавай сувязі ў Штабе грамадзянскай абароны СССР[2]. У 1969 годзе скончыў Маскоўскі інстытут радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі па спецыяльнасці «Аўтаматыка і тэлемеханіка». З 1968 года ў Інстытуце электронікі Акадэміі навук БССР[2]. З 1971 года В. А. Сокал у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны БДУІР) на кафедры мікраэлектронікі. У 1977—1986 гадах займаў пасаду загадчыка праблемнай лабараторыі «Электралітычныя і плазменныя працэсы ў мікраэлектроніцы», у 1986—1995 гадах кіраваў аддзяленнем мікраэлектронікі навукова-даследчай часткі[2]. У 1995—2005 гадах загадчык кафедры мікраэлектронікі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы В. А. Сокала ў галіне электрахімічнай алюмааксіднай тэхналогіі стварэння гібрыдных мікрасхем і мікраблокаў на аснове алюмінію і яго анодных аксідаў. Мае шэраг аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Сярод апублікаваных прац

  • Электрохимическая алюмооксидная технология в микроэлектронике (разам з У. А. Лабуновым) // Техника средств связи. Сер. Технология производства и оборудование. 1988. Вып. 3.
  • Многокристальные модули с повышенной устойчивостью к электромагнитным помехам и излучениям / В. А. Сокол, В. М. Паркун // Технические средства защиты информации: Российско-Белорусская научно-техническая конференция (Минск-Нарочь, 19 — 23 мая 2003 г.). — Минск: БГУИР, 2003.
  • Особенности роста пористого оксида алюминия / В. А. Сокол // Доклады БГУИР. — 2003. — № 1. — С. 75—82.
  • Электрохимическая технология микро- и наноэлектронных устройств / В. А. Сокол // Доклады БГУИР. — 2004. — № 3 (7). — С. 18—26.
  • Многослойность плотных анодных оксидов алюминия / В. А. Сокол // Доклады БГУИР. — 2011. — № 2 (56). — С. 5—12.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі