Галіна Аляксандраўна Булыка
Галіна Аляксандраўна Булыка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Галіна Шарэўская, Галіна Яхантава, Алена Лісоўская, Алена Сахарава, Эліс Фокс |
Дата нараджэння | 6 снежня 1960 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Мікалаевіч Булыка |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка, паэтка |
Гады творчасці | з 1975 |
Кірунак | проза, паэзія, пераклад |
Жанр | лірыка |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | «Бярозка» |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Галіна Аляксандраўна Булыка (нар. 6 снежня 1960, в. Асава, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская пісьменніца, перакладчыца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Бацька — вядомы беларускі мовазнавец Аляксандр Булыка. У 1966 годзе сям’я пераехала ў Мінск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983). Працавала стажорам-даследчыкам у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавальніцай у рабочым інтэрнаце Мінскага матацыклетнага і веласіпеднага завода, інжынерам-наладчыкам Упраўлення пусканаладачных работ трэста «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрама СССР. У 1989 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза пісьменнікаў БССР (Саюз беларускіх пісьменнікаў) з 1987 года. Працавала ў газетах «Культура», «Рэспубліка», часопісах «Крыніца», «Беларуская думка». З 2004 года — галоўны рэдактар часопіса «Coiled Tubing Times» («Час калцюбінга»)[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З вершамі ўпершыню выступіла ў друку ў 1975 годзе (часопіс «Бярозка). Аўтарка падборкі вершаў «Дзень нараджэння снежня» ў калектыўным зборніку «Сцяжына» (1983), зборнікі паэзіі «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994). Вершы друкаваліся ў часопісах «Полымя», Маладосць», «Юность», «Сибирские огни» і інш.
Пад псеўданімам Вікторыя Васільева выпусціла раман «Здабыццё шчасця» (Вільня-Мінск: Паліна, 1996), пад псеўданімам Галіна Яхантава — раман «Сны Анастасіі» (М.: Вагрыус, 1996); «Чорная ружа Анастасіі» (М.: Вагрыус, 1997), пад псеўданімам Галіна Шарэўская — раман «Усход кахання» (М.: Яуза, 1997), пад псеўданімам Эліс Фокс — раман «Беласнежка і Чарнадымка» (Мінск, 1998). Друкуецца таксама пад псеўданімамі Алена Лісоўская і Алена Сахарава. Пераклала раман Яна Флемінга «Шпіён, які мяне кахаў» (М.: Дайджэст, 1991)[2].
Зноскі
- ↑ Галіна Булыка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 71—72.
- ↑ Пераклады Галіны Булыкі .
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дранько-Майсюк Л. В. З табою: з Галінай Булыка гутарыць Л. Дранько-Майсюк // Крыніца, 1994, № 7
- Рубанаў У. На востраве тайны: будзённае і вечнае ў паэзіі Галіны Булыка // Крыніца, 1995, № 8
- Кавалёў С. Партрэт шкла // Маладосць, 1989, № 5
- Шматкова И. И. Художественный мир поэзии Галины Булыко // Язык в сфере профессиональной коммуникации: сборник материалов Международной научно-практической конференции, г. Орел, ноябрь 2020 г. — Орел, РАНХиГС, Ин-т управления, 2020
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Галіна Булыка. Механічны сусвет. З нізкі вершаў
- Галіна Булыка. Мы больны Беларусью // Сибирские огни, 2009, № 2
- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
- Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
- Супрацоўнікі газеты «Культура»
- Супрацоўнікі часопіса «Беларуская думка»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэтэсы Беларусі
- Пісьменніцы Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі Беларусі