Перайсці да зместу

Глюкоза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Структурная формула

Глюко́за, або вінагра́дны цу́кар — монацукрыд з групы гексоз.

Самы пашыраны ў прыродзе вуглявод, трапляецца ў свабодным стане (у мёдзе, пладах, кветках і іншых органах раслін, у тканках жывёл і чалавека). У жывых клетках глюкоза служыць галоўнай крыніцай энергіі. У выніку паслядоўнага шэрагу рэакцый акіслення глюкоза ператвараецца ў розныя вытворныя цукроў меншай даўжынёй ланцуга і ў канчатковым выніку распадаецца да вуглякіслага газу і вады. Распад глюкозы можа ісці і па іншаму (другаснаму) шляху з утварэннем D-глюкуронавай кіслаты, якая садзейнічае абясшкоджванню некаторых чужародных рэчываў у арганізме, і L-аскарбінавай кіслаты (вітаміну C).

Прэпарат глюкозы выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, медыцыне, ветэрынарыі і інш.

  • Белы А. Глюкоза // Праект «Наша ежа»