Перайсці да зместу

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. В. Сухога
(ГДТУ імя П.В.Сухога)
Міжнародная назва англ.: P.O. Sukhoi State Technical University of Gomel
Заснаваны 1968
Рэарганізаваны ва ўніверсітэт
Год рэарганізацыі 1998
Тып класічны
Рэктар Артур Пуцята
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гомель
Юрыдычны адрас Беларусь, 246746, Гомель, пр-т Кастрычніка, 48
Сайт gstu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (ГДТУ імя П. В. Сухога) — вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю ў Гомелі.

Заснаваны ў 1968 годзе як Агульны факультэт Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута пры ВА «Гомсельмаш». З 1973 года Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). З 1981 года Гомельскі політэхнічны інстытут. У 1995 годзе інстытуту прысвоена імя выдатнага беларускага авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога, у 1998 ператвораны ва ўніверсітэт і атрымаў цяперашнюю назву.

Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 22 спецыяльнасцях і 25 спецыялізацыях. Ва ўніверсітэце 7 факультэтаў і 1 інстытут :

Ва ўніверсітэце 30 кафедраў. На дзённым аддзяленні навучаецца каля 4 тыс. чалавек, на завочным — каля 5 тысяч. Універсітэт мае тры вучэбныя корпусы (корпус № 1, (галоўны), з’яўляецца адным з будынкаў, афіцыйна зацверджаных сімваламі горада), лабараторны корпус цяжкага абсталявання (ЛКЦА), культурна-спартыўны комплекс, комплекс адкрытых спартыўных пляцовак, студэнцкі прафілакторый, тры інтэрнаты.

Вядомыя выкладчыкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Леанід Гаўрылавіч Чубрыкаў (нар. ў 1926) — доктар тэхнічных навук, дацэнт (1973—1975, 1978—1994), прафесар кафедры «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі» энергетычнага факультэта (1994—2014)[2]

Зноскі