Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (БДАМ) | |
---|---|
Заснаваны | 1932 |
Рэктар | Алена Куракіна |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск вул. Інтэрнацыянальная, 30 |
Юрыдычны адрас | 220116, Рэспубліка Беларусь, Мінск |
Узнагароды | |
Сайт | bgam.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — вышэйшая музычна-педагагічная навучальная ўстанова і навуковы цэнтр музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі, музычнай педагогікі ў г. Мінску. Заснавана ў 1932 годзе, да 1992 г. — Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага.
У 2000 годзе Беларускай Акадэміі музыкі быў прысвоены статус вядучага ВНУ нацыянальнай сістэмы адукацыі ў вобласці музычнага мастацтва.
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Будынак акадэміі музыкі ўзведзены ў 1958 годзе з цэглы па праеце архітэктара Рамана Гегарта. Чатырохпавярховы, складанай канфігурацыі ў плане, сіметрычны аб’ём. Галоўны фасад з парадным уваходам вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Бакавыя крылы Г-падобныя ў плане. Аконныя праёмы прамавугольныя і арачныя. Сцяна паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелена карнізам на 2 ярусы, якія апрацаваны пілястрамі, завершаны антаблементам. Ніжні ярус дэкарыраваны рустам. У цэнтры будынка на галоўнай восі — парадны вестыбюль, фае і канцэртная зала на 800 месцаў, у бакавых крылах размешчаны класы, аўдыторыі, кабінеты. У архітэктуры будынка выкарыстаны элементы класіцызму[1].
Структура ВНУ
[правіць | правіць зыходнік]У склад Акадэміі ўваходзяць:
- 5 факультэтаў (Фартэпіянны і кампазітарска-музыказнаўчы факультэт, Аркестравы факультэт, Вакальна-харавы факультэт, Факультэт народных інструментаў, Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі)
- 18 кафедраў
- оперная студыя
- кабінет традыцыйных музычных культур
- нотна-навуковая бібліятэка
- навучальная лабараторыя гуказапісу
З 1990 па 2021 існаваў Магілёўскі філіял.
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- (1932—1933) — М. П. Казакоў
- (1933—1934) — Я. П. Прыс
- (1934—1936) — Канстанцін Міхайлавіч Багушэвіч
- (1937—1938) — Оскар Абрамавіч Гантман[2]
- (1938—1941) — Міхаіл Аркадзевіч Бергер
- (1944—1948) — Мікалай Ільіч Аладаў
- (1948—1962) — Анатоль Васільевіч Багатыроў
- (1962—1982) — Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў
- (1982—1985) — Ігар Міхайлавіч Лучанок
- (1985—2005) — Міхаіл Антонавіч Казінец
- (2005—2010) — Аляксандр Фёдаравіч Рашчупкін
- (2010—2022) — Кацярына Мікалаеўна Дулава
- (з 2022) — Алена Віктараўна Куракіна
Выбітныя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Багатыроў — кампазітар, заснавальнік сучаснай беларускай кампазітарскай школы, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі
- Барбара Іванаўна Вержбаловіч — беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана)
- Уладзімір Дамарацкі — кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
- Пётр Пятровіч Падкавыраў — кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
- Васіль Яхімаў — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- Міхаіл Яўхімавіч Крошнер — кампазітар, заслужаны артыст Беларускай ССР
- Мікалай Аладаў — кампазітар, педагог, народны артыст Беларускай ССР
- Уладзімір Алоўнікаў — беларускі кампазітар
- Яўген Глебаў — беларускі кампазітар, народны артыст СССР
- Сяргей Картэс — беларускі кампазітар
- Барыс Магаліф — кампазітар, музычны педагог, паэт, кінаактор
- Ігар Лучанок — беларускі кампазітар, народны артыст СССР
- Дзмітрый Смольскі — беларускі кампазітар, бацька гітарыста і кампазітара Віктара Смольскага
- Андрэй Мдзівані — беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- Галіна Гарэлава — беларускі кампазітар
- Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцоў — беларускі кампазітар
- Васіль Раінчык — беларускі кампазітар
- Ядвіга Паплаўская — беларуская спявачка, удзельніца першага складу гурта «Верасы»
- Алег Елісеенкаў — беларускі кампазітар
- Уладзімір Барзоў — паэт, беларускі кампазітар і выканаўца ўласных песень. Пераможца Грушынскага фестывалю (1979). Аўтар дыскаў «Восеньскі сад» (2005), «Дзіўная гутарка» (2007).
- Алег Хадоска — беларускі кампазітар.
- Іосіф Абраміс — галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР
- Алег Сонін — беларускі кампазітар.
- Віктар Войцік — беларускі кампазітар.
Выбітныя выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Залатароў — кампазітар і педагог, заслужаны артыст РСФСР, вучань М. А. Рымскага-Корсакава, прафесар
- Міхаіл Казінец — дырыжор
- Ганна Зелянкова — харавы дырыжор
- Міхаіл Дрынеўскі — харавы дырыжор
- Віталь Катаеў — дырыжор
- Валерый Шацкі — піяніст
- Ігар Алоўнікаў — піяніст
- Юрый Гільдзюк — піяніст
- Яўген Гладкоў — выканаўца на народных інструментах
- Галіна Асмалоўская — выканаўца на народных інструментах
- Мікалай Сеўрукоў — выканаўца на народных інструментах
- Тамара Ніжнікава — вакалістка
- Ірына Шыкунова — вакалістка
- Людміла Колас — вакалістка
- Віктар Скарабагатаў — вакаліст
- Уладзімір Будкевіч — выканаўца на духавых інструментах
- Генадзь Забара — выканаўца на духавых інструментах
- Віктар Роўда — дырыжор-хормайстар, загадчык кафедры харавога дырыжавання 1963—2007 г.
- Уладзімір Бегуноў — кларнетыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, доктар культуралогіі, прафесар.
- Антон Пятровіч Баначыч
Мастацкія калектывы Акадэміі
[правіць | правіць зыходнік]- сімфанічны аркестр
- сімфанічны аркестр опернай студыі
- аркестр духавых інструментаў
- камерны аркестр «Gradus ad Parnassum»
- аркестр рускіх народных інструментаў
- аркестр беларускіх народных інструментаў
- аркестр баянаў і акардэонаў
- студэнцкі хор
- ансамбль духавых інструментаў «Інтрада»
- ансамбль флейцістаў
- ансамбль цымбалістаў «Лілея»
Міжнародныя сувязі
[правіць | правіць зыходнік]Супрацоўніцтва з міжнародных арганізацыямі
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародная рада па музычнай адукацыі
- Еўрапейская асацыяцыя кансерваторый, акадэмій і вышэйшых школ музыкі
- Еўрапейская арганізацыя фартэпіянных педагогаў
- Сусветная асацыяцыя цымбалістаў
Некаторыя з міжнародных партнёраў
[правіць | правіць зыходнік]- Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага
- Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных
- Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава
- Казанская дзяржаўная кансерваторыя імя М. Г. Жыганава
- Уральская кансерваторыя імя М. П. Мусаргскага
- Літоўская акадэмія музыкі і тэатра
- Даўгаўпілскі ўніверсітэт
- Эстонская акадэмія музыкі і тэатра
- Дзяржаўная кансерваторыя Узбекістана
- Музычная акадэмія імя Ферэнца Ліста
- Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага
- Кракаўская музычная акадэмія
- Ерэванская дзяржаўная кансерваторыя імя Камітаса
- Міланская кансерваторыя імя Джузэпэ Вердзі
Міжнародныя конкурсы, якія арганізуюцца Акадэміяй
[правіць | правіць зыходнік]- Конкурс піяністаў, выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча
- Конкурс струнных смычковых інструментаў імя М. Ельскага і інш.
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 9 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
- Афіцыйны сайт БДАМ
- Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі на сайце «Архіварта»
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Універсітэты паводле алфавіта
- Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1932 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Плошча Свабоды (Мінск)
- Музычная адукацыя ў Беларусі
- 1932 год у Мінску
- Акадэміі Мінска
- Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
- Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск)
- Будынкі і збудаванні Рамана Гегарта