Елізавета Фёдараўна
Елізавета Фёдараўна | |
---|---|
Нараджэнне |
1 лістапада 1864[1][2][…] |
Смерць |
18 ліпеня 1918 (53 гады) |
Месца пахавання |
|
Род | Гесэнскі дом[d] |
Імя пры нараджэнні | ням.: Elisabeth Alexandra Luise Alice von Hessen-Darmstadt und bei Rhein |
Бацька | Людвіг IV[d][3] |
Маці | Аліса[d][3] |
Муж | Сяргей Аляксандравіч[d][1][2][…] |
Дзеці | Марыя Паўлаўна[d] і Дзмітрый Паўлавіч[d] |
Веравызнанне | праваслаўе |
Аўтограф | |
Манаграма | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святая прападобнамучаніца Елісавета Фёдараўна Раманава, Вялікая княгіня Елізавета Фёдараўна (Елізавета Аляксандра Луіза Аліса; у сям’і яе звалі Эла; афіцыйна ў Расіі — Елісавета Феадораўна), (1 лістапада 1864, Дармштат — 18 ліпеня 1918), прынцэса Гесэн-Дармштадская; святая, прылічана да ліку святых Рускай Праваслаўнай Царквой у 1992 годзе.
Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася Эла (так яе звалі да прыняцця Праваслаўя) у сям’і герцага Гесэн-Дармштацкага Людвіга IV і прынцэсы Алісы, дачкі англійскай каралевы Вікторыі. Яе сястрой была Алікс — будучая Імператрыца Расійскай Імперыі. Эла паехала ў Расію, дзе прыняла Праваслаўе праз мірапамазанне і выйшла замуж за Вялікага Князя Сяргея Аляксандравіча.
Дабрачынная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сяргей Аляксандравіч, які з’яўляўся губернатарам Масквы, быў забіты тэрарыстам Каляевым, які кінуў бомбу ў экіпаж, у якім ехаў ён са сваёю жонкай Вялікай Княгіняю Елісаветаю. Яна потым сустрэлася з Каляевым у турме і прабачыла яго. Пасля гэтага жудаснага здарэння яна вырашыла пайсці ў манастыр і стварыла ў Маскве Марфа-Марыінскі манастыр міласэрнасці[1]. Гэтая абшчына займалася дзейснай дапамогай беспрытульным, бедным. Вялікая Княгіня абыходзіла начлежныя дамы і збірала там дзяцей, што засталіся без дагляду бацькоў. Пры манастыры дзейнічалі шпіталь, аптэка, прытулак для дзяўчынак-сірот, нядзельная школа, бібліятэка, бясплатная сталовая для бедных, два храмы — Пакроўскі і бальнічны ў гонар святых сясцёр Марфы і Марыі. Манастыр меў супольны ўстаў, г. зн., уся маёмасць належала абшчыне. Духоўнае кіраванне сёстрамі манастыра ажыццяўляў пратаіерэй Мітрафан Серабранскі (цяпер кананізаваны Праваслаўнай Царквой у якасці свяшчэннамучаніка). Сёстры манастыра прымалі актыўны ўдзел у дапамозе параненым падчас Першай сусветнай вайны.
Пакутніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 1918 года, на трэці дзень Вялікоднага тыдня, святую Елісавету арыштавалі і вывезлі з Масквы разам з іншымі членамі імператарскай сям’і.
У ліпені таго ж года іх, яшчэ жывымі, кінулі ў пакінутую шахту, а пасля кінулі туды некалькі гранат. Кажуць, што з шахты было чуваць, як святая Елісавета і іншыя спявалі Херувімскую.
Пазней мошчы святой былі вывезены праз Кітай і Аўстралію ў Іерусалім і пакладзены ў храме Св. Марыі Магдаліны.
Праслаўленне і ўшанаванне
[правіць | правіць зыходнік]Ушанаванне святой Елісаветы пачалося ў Рускай Праваслаўнай Царкве Замежжа амаль адразу. Пазней, у 1999 годзе, яна была кананізавана Рускай Праваслаўнай Царквой. Пачалі будавацца храмы ў гонар Святой Елісаветы, у тым ліку на Беларусі [2].
Зноскі
- ↑ а б Елизавета Феодоровна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIа. — С. 609.
- ↑ а б Сергий Александрович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIXа. — С. 651–652.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Елізавета Фёдараўна на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Дармштаце
- Памерлі 18 ліпеня
- Памерлі ў 1918 годзе
- Памерлі ў Верхатурскім павеце
- Пахаваныя ў Іерусаліме
- Гесэнскі дом
- Кавалеры ордэна Святой Кацярыны 1 ступені
- Асобы
- Праваслаўныя святыя
- Сёстры міласэрнасці Расійскай імперыі
- Забітыя Раманавы
- Пахаваныя ў храмах
- Прападобнамучанікі
- Кананізаваныя ў XX стагоддзі
- Кананізаваныя прынцэсы
- Нямецкія прынцэсы
- Вялікія княгіні Расійскай імперыі
- Ганаровыя члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства
- Манашкі Рускай праваслаўнай царквы
- Пакараныя смерцю
- Загінулі ў выніку падзення з вышыні
- Медыкі Расійскай імперыі