Перайсці да зместу

Расійская імперыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Расійская Імперыя)
Гістарычная дзяржава
Расійская імперыя
руск.: Российская империя
Малы дзяржаўны герб Расійскай імперыі Сцяг Расійскай імперыі (1896—1917)
Малы дзяржаўны герб Расійскай імперыі Сцяг Расійскай імперыі (1896—1917)
Дэвіз: «Съ нами Богъ!»
Гімн: «Боже, Царя храни!»[1]
Расійская імперыя ў 1866 г.
Расійская імперыя ў 1866 г.
< 
 >
1721 — 1917[2]

Сталіца Санкт-Пецярбург (17131728, 17301917[3]), Масква (17281730)
Мова(ы) руская
польскаяЦарстве Польскім)
фінская і шведскаяВКФ)
Афіцыйная мова руская, польская, фінская мова і шведская мова
Рэлігія Праваслаўе
Грашовая адзінка Рубель
Плошча

23,700,000 км² (1866 год)

21 799 825 км² (1916 год)
Насельніцтва 181 537 800 чал.[4] (1916 год)
Форма кіравання Самадзяржаўе[5][6]
Дынастыя Раманавы
Найбуйнейшыя гарады: Санкт-Пецярбург, Масква, Варшава, Адэса, Кіеў, Лодзь, Тыфліс, Рыга, Вільня, Баку, Гельсінгфорс (Хельсінкі)
імператары:
 • 1721—1917 Спіс імператараў Расіі
  1. " ...ва ўрачыстых выпадках, калі прызнаецца магчымым дазволіць ўпрыгожванне будынкаў сцягамі, быў ўжываем выключна рускі сцяг, які складаецца з трох палос: верхняй - белага, сярэдняй - сіняга і ніжняй - чырвонага колераў
    "
  2. Пастанова пра абвяшчэнне Расіі рэспублікай
  3. У 19141924 — Петраград.
  4. Прагноз.
  5. ВСЭ, 3-е выд., артыкул «Самадзяржаўе»
  6. Асноўныя Законы Расійскай імперыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Расійская імперыя (руск.: Российская империя, руск. дарэф. Россійская Имперія) — гістарычная дзяржава, існавала з 22 кастрычніка (2 лістапада) 1721 да Лютаўскай рэвалюцыі і абвяшчэння Часовым урадам рэспублікі ў 1917 годзе.

Імперыя абвешчана 22 кастрычніка (2 лістапада) 1721 года па выніках Паўночнай вайны, калі па прашэнні сенатараў маскоўскі цар Пётр I Вялікі прыняў тытулы «Імператара Усерасійскага і Айца айчыны»[1].

Сталіцай Расійскай імперыі з 1721 па 1728 і з 1730 па 1917 гады быў Санкт-Пецярбург, а ў 1728—1730 гадах Масква.

Расійская імперыя была трэцяй па плошчы дзяржавай, якая калі-небудзь існавала (пасля Брытанскай і Мангольскай імперый) — распасціралася да Паўночнага Ледавітага акіяна на поўначы і Чорнага мора на поўдні, да Балтыйскага мора на захадзе і Ціхага акіяна на ўсходзе. Глава імперыі — імператар усерасійскі, валодаў нічым не абмежаванай, абсалютнай уладай да 1905 года.

1 (14) верасня 1917 года Аляксандр Керанскі абвясціў краіну рэспублікай[2] (хоць гэта пытанне адносілася да кампетэнцыі Устаноўчага сходу; 5 (18) студзеня 1918 года Устаноўчы сход таксама абвясціў Расію рэспублікай[3]). Аднак заканадаўчы орган імперыі — Дзяржаўная Дума — быў распушчаны толькі 6 (19) кастрычніка 1917.

Пётр I канчаткова ператварае Расію з саслоўнага Маскоўскага царства ў абсалютысцкую імперыю. Рэжым абсалютызму фіксуецца ў Вайсковым Рэгламенце[4]. Уводзіць Табель аб рангах і ўраўноўвае вотчыну з памесцем. Царкву з патрыяршага ладу Пётр I пераўтварае ў сінадальную ўстанову, падпарадкаваны непасрэдна манарху. З’яўляюцца рэгулярная армія і ваенны флот. Пачынаюць развівацца суднабудаванне і горная прамысловасць Урала. Заваёўваючы выхад да Балтыйскага мора, Пётр I засноўвае Санкт-Пецярбург. Па выніках Паўночнай вайны Пётр I абвяшчае сябе імператарам, а Расію — імперыяй, узвышаючы гэтым замежнапалітычны вобраз Расіі[5].

Кацярына I прымае тытул ад мужа, хоць фактычная ўлада належыць вярхоўнікам. Расія саслаблена пасля Паўночнай вайны і жорсткіх рэформаў Пятра[5], што прыводзіць да іх спынення.

Ганна Іаанаўна прызначала немцаў на вышэйшыя пасады. Пасля смерці Ганны Іаанаўны Мініх і Астэрман зрынулі яе фаварыта Бірона, былога рэгента малалетняга Івана VI, а новым рэгентам была прызначана яго маці — Ганна Леапольдаўна.

Елізавета Пятроўна атрымала дзяржаву ў выніку перавароту 1741 года. Пры ёй будуецца першы ўніверсітэт і аказваецца падтрымка рускім дзеячам культуры. Азначыліся зрухі ў эканоміцы (дзякуючы падтрымцы купецкага прадпрымальніцтва), працягваецца рух рускіх у казахскія стэпы. Сямігадовая вайна паказвае краінам заходняй Еўропы высокую баяздольнасць і вывучку рускай арміі.

Пётр III спыніў усе баявыя дзеянні ў Прусіі, заключыўшы мір без права патрабаваць сабе штосьці. Тайная канцылярыя скасавана, заахвочваецца гандаль, фінансы і прамысловасць. Распачата Секулярызацыя царкоўных земляў, спынена праследаванне старавераў, выдадзены маніфест аб вольнасці дваранства, і г.д. Гэтыя рэформы (а дакладней, іх непаслядоўнасць і прускія сімпатыі Пятра III) супрацьпаставілі яму арыстакратычныя вярхі. Пасля 182 дзён кіравання зрынуты сваёй жонкай і тайна забіты ў Ропшы.

Кацярына II далучае і актыўна каланізуе Наваросію, заваёўвае Крым і ўдзельнічае ў паделах Рэчы Паспалітай, пасля якіх Расія атрымлівае палякаў і яўрэяў нямецкага паходжання. Закладваюцца падмурак экспансіі ў Закаўказзе, дзе расійскія інтарэсы сутыкнуліся з інтарэсамі Персіі і Турцыі. У 1783 годзе падпісаны Георгіеўскі трактат аб заступніцтве над Усходняй Грузіяй. Даравальная грамата дваранству вызваляе дваранства ад абавязковай службы, у той час як, сялянства застаецца прывязанай да зямлі. Пугачоўшчына — рэакцыя прыгонных сялян на падобныя прывілеі дваран і казакоў, у якіх Кацярына II адняла рэшткі вольнасці. Сама Кацярына кіруе ў духу асветнага абсалютызму: засноўваецца Вольнае эканамічнае таварыства, робіцца спроба скласці новае ўлажэнне, дзяржава заахвочвае развіццё навукі і культуры (за выключэннем рэпрэсій супраць Новікава, Радзішчава і інш.).

Павел I, адмяняе шэраг новаўвядзенняў маці. Наводзіць цвёрдую дысцыпліну ў гвардыі, памяншае прывілеі дваран, уводзіць маніфест аб трохдзённай паншчыне. Уступае ў Мальтыйскі ордэн у ступені магістра і падрыхтоўвае праект меркаванага паходу ў Індыю. 12 сакавіка 1801 года забіты падчас новага перавароту.

Мікалай II (імператар расійскі)Аляксандр III (імператар расійскі)Аляксандр II (імператар расійскі)Мікалай I (імператар расійскі)Аляксандр I (імператар расійскі)Павел I (імператар расійскі)Кацярына IIПётр IIIЛізавета ПятроўнаІван VIГанна Іванаўна (імператрыца расійская)Пётр IIКацярына I (імператрыца расійская)Пётр I (імператар расійскі)

Аляксандр I знішчае шведскае вялікадзяржаўе, далучыўшы Фінляндыю і даўшы ёй аўтаномію. Адбываецца Айчынная і пачынаецца Каўказская вайна. Засноўвае дзяржсавет Расійскай імперыі (як выкананне праектаў Спяранскага), адмяняе раздачы казённых сялян набліжаным. У 1803 годзе выдаецца Указ аб вольных хлебаробах, а ў 1818 годзе разглядаюцца праекты адмены прыгоннага права. У 1802 годзе выдаецца маніфест аб заснаванні міністэрстваў. У 1810—1817 гадах з’яўляюцца ваенныя паселішчы. У 1819—1820 гадах пачынаюцца масавыя бунты ваенных пасяленцаў, а з 1820 года хваляванні закранаюць армію. У 1825 годзе падчас міжцарства адбываецца паўстанне дзекабрыстаў.

Мікалай I пачынае кіраванне з прыгнечання паўстання дзекабрыстаў. Пры ім узмацняецца дзяржкантроль за жыццём грамадства (III аддзяленне і корпус жандараў). Уводзіць кадыфікацыю законаў і ствараецца збор законаў Расійскай імперыі, будуе першыя чыгункі, пачынае скарачаць колькасць прыгонных. Праводзіць палітыку цэнтралізацыі Польшчы: здушыўшы паўстанне 1830 года, прадпрымае крокі па знішчэнні польскай аўтаноміі. Крымская вайна прайграваецца з прычыны тэхнічнай адсталасці.

Аляксандр II прадпрымае важныя рэформы: адмяняе прыгоннае права, праводзіць ваенную рэформу (падрыхтоўка да руска-турэцкай вайне), судовую, земскую і гарадскую рэформы. Канчаткова ліквідуецца польская аўтаномія пасля паўстання 1863 года, разгромлены дагестанскі імам і скончана вайна на Каўказе, аднаўляецца дзейнасць фінскага сойма. Расія прадае ЗША Аляску за 7,2 млн долараў у 1867 годзе. З-за незадаволенасці сялянскай рэформай і жаданні яе «перарабіць» ствараюцца народніцкія рэвалюцыйныя рухі: Чорны перадзел, Народная воля і г.д.; дзейнасць апошняй прыводзіць да царазабойства 1 сакавіка 1881 года.

Аляксандр III прымае кансерватыўна-ахавальныя меры: паліцыя мае права без суда высылаць «нядобранадзейных асоб», закрываць газеты і прадпрыемствы, амаль поўнае скасаванне аўтаноміі ўніверсітэтаў, звужэнне паўнамоцтваў суда прысяжных, усталяванне працэнтнай нормы для яўрэяў і г.д., хоць маюцца і некаторыя «апякунскія меры»: перавод усіх сялян на выкуп у 1881 годзе, стварэнне Сялянскага банка, рабочыя законы 80-х, які трохі абмежавалі самаўпраўнасць прадпрымальнікаў. У знешняй палітыцы на працягу ўсяго валадарання ўдавалася паспяхова пазбягаць войнаў і павялічыць увазныя мыты, што таксама спрыяльна адбілася на дзяржаўных фінансах. Пачынаецца бурны прамысловы рост, галоўным чынам, за кошт будаўніцтва чыгунак. Скарачаецца доля і дамінаванне дваранства ў дзяржслужбе, застаюцца толькі людзі з вышэйшымі чынамі. У канцы кіравання адбываецца паварот да франкафільскай арыентацыі. У 1891 годзе заключаецца Франка-рускі саюз.

Мікалай II спрыяе бурнаму прамысловаму і дэмаграфічнаму росту, будуецца Транссібірская магістраль. У 1897 годзе ўводзіцца залаты стандарт. Адбываецца велізарны рост незадаволеных цяжкімі ўмовамі сваёй працы; павялічваецца доля страйкаў з палітычнымі патрабаваннямі. З прычыны гэтага працягласць рабочага дня абмяжоўваецца 11,5 гадзінамі, пачынаецца арганізацыя «паліцэйскіх» прафсаюзаў. Дэмаграфічны рост абвастрыў зямельнае пытанне ў вёсцы, павялічыўшы колькасць сялянскіх хваляванняў з патрабаваннямі «чорнага перадзелу». Імперыя бярэ ўдзел у прыгнечанні паўстання ў Кітаі, працягваецца русіфікацыя Фінляндыі, Манголія фактычна становіцца рускім пратэктаратам. Руска-японская вайна.

У 1914 годзе Расійская імперыя ўступае ў Першую сусветную вайну, пераследуючы ўласныя інтарэсы: дапамога Сербіі, далучэнне тых польскіх земляў, якія пасля падзелаў Рэчы Паспалітай адышлі не да Расіі, а да Германіі і Аўстра-Венгрыі, дамінаванне над славянскімі краінамі, заваяванне чарнаморскіх праліваў. Вайна прыводзіць да крайняга напружання сіл усіх ваюючых дзяржаў. Падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ліквідавана манархія. Падчас Грамадзянскай вайны 1918—1921 гадоў адбываецца агульны крах дзяржаўнасці, на тэрыторыі былой Расійскай імперыі ўтвараецца да 80 недаўгавечных дзяржаў, да 1924 большая частка гэтай тэрыторыі аб’ядноўваецца ў СССР.

  1. Агеева О. Г. Титул «император» и понятие «империя» в России в первой четверти XVIII века // Мир истории: Российский электронный журнал. — 1999. — № 5. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2013.
  2. Пастанову аб абвяшчэнні Расіі рэспублікай
  3. Пастанова аб дзяржаўным ладзе Расіі (1918)
  4. «Яго Вялікасць ёсць самаўладны манарх, які нікому на свеце ў сваіх справах адказу даваць не павінен»
  5. а б Некрич 2007.
  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
  • Некрич А. М. История Российской империи (руск.). — М.: Восток—Запад, 2007.