Замак ды Вецыа
Славутасць | |
Замак ды Вецыа | |
---|---|
46°00′38″ пн. ш. 9°17′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Сайт | castellodivezio.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Замак ды Вецыа — старажытны замак, які знаходзіцца на выступе ў даліне Валь-д’Эзіна і навісае над горадам Варэна. Крэпасць знаходзіцца амаль цалкам на тэрыторыі Варэны, але невялікая частка яго заступае на тэрыторыю Перледа. Паселішча Вецыа ўваходзіць у склад Перледа ў правінцыі Лека і ўзнікла каля 1100 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1891 годзе было выяўлена некалькі магіл жалезнага веку, а ў 1956 годзе знойдзены мячы, шлемы і жалезныя стрэлы з шыпамі трохкутнай формы. Галоўная вежа мае прамавугольныя зубцы, падобныя тым, што знаходзяцца ў Замку ды Клі у Вале-д’Аоста. Лёс крэпасці быў непарыўна звязаны з лёсам Варэны, з якой яна была аб’яднана сценамі, што спускаліся да возера, абараняючы паселішча. Была часткай маёнтка біскупа разам з Варэнай. Пазней стала ўласнасцю сям’і Латуада дзі Ліерна і заставалася іх маёмасцю на працягу доўгага часу.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Замак
[правіць | правіць зыходнік]У сценах вакол вежы можна бачыць захаваны ваенны фарпост. Праход па пад’ёмным мосце вядзе да галоўнай вежы, з магчымасцю дабрацца да яе вяршыні.
Панарама
[правіць | правіць зыходнік]З вяршыні галоўнай вежы адкрываецца маляўнічая панарама возера Кома.
Галерэя фотаздымкаў
[правіць | правіць зыходнік]-
Выгляд з галоўнай вежы
-
Выгляд з акна галоўнай вежы
-
Выгляд са сцежкі, што вядзе да Варэны
-
Невялікая вежа з боку замка, выгляд з галоўнай вежы
-
Драпежныя птушкі, выхаваныя ў замку
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]